Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Источниковедение - ВСЕ.docx
Скачиваний:
63
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
219.38 Кб
Скачать

12. Развіццё крыніцазнаўства ў другой палове XX ст.

У 40 - 50 гг. XX ст. у цэнтры ўвагі апынуліся пытанні метадалогіі гіст. пазнання. Многія прадстаўнікі зах. навукі канстатавалі факт, што "гісторыя вярнулася да філасофіі".Крытыка пазітывісцкіх канцэпцый вялася прадстаўнікамі "крытычнай філасофіі гісторыі". Прадстаўнікі гэтага напрамку выкарысталі думку аб тым, што задача гісторыка зводзіцца да ўзнаўлення хваляванняў людзей мінулага. Фр. гісторык Марру супрацьпастаўляе 12. Развіццё навукі ў др.пал.20 ст.рацыянальным метадам працы з крыніцамі іх інтуітыўнае разумение, пранікненне ў псіхалогію стваральніка крыніцы, суперажыванне даследчыка. Фр.гісторык Лефеўр палемізуе з Марру і падкрэслівае, што гісторыя - ёсць веды. Гісторыка нельга прыраўноўваць да паэта, які інтуітыўна ахоплівае непаўторныя рысы чалавечай індывідуальнасці. Лефеўр выказваецца супраць тэорыі інтуітыўнага разумения аб'екта даследавання.Лебрэн і Крэбэк паставілі новае пытанне - магчымасць выкарыстання гісторыкамі колькасных метадаў пры аналізе крыніц. Яны супрацьпаставілі колькасны метад "імпрэсіянісцкім метадам" працы гісторыка. Прадстаўнікі дадзенага накірунку звяртаюць увагу на значныя магчымасці колькаснага метада ў эканоміцы, дэмаграфіі, сацыялогіі і інш. навуках. Яны лічаць, што пры дапамозе колькаснага метада можна апрацоўваць не толькі статыстычныя, але і іншыя трупы масавых крыніц. Новыя магчымасці адкрыліся для апрацоўкі масавых крыніц у гісторыі са з'яўленнем ЭВМ.Напрыклад, пры дапамозе ЭВМ быў складзены каталаг датаваных лацінскіх рукапісаў са сховішчаў Аўстрыі, Бельгіі, Галандыі, Італіі, Францыі, Швейцарыі і Швецыі.У 70 - 80 г. XX ст. было пастаўлена пытанне аб неабходнасці выкарыстання вусных крыніц у гістарычных даследаваннях. Разам з тым, пастаўлена пытанне аб супрацоўніцтве гісторыі і інш. навук, дзе метады працы з вуснымі крыніцамі больш распрацаваны (этнаграфіі, філалогіі, сацыялогіі і інш.). Тэарытычныя і метадычныя праблемы працы з вуснымі крыніцамі разглядае даследчык Цэнтр.Афрыкі Вансін. Даследчык вызначае галоўныя моманты ў аналізе вуснай крыніцы: вывуч.мовы, культуры народа, гіст. мінулага; агульнае вывуч. феномена традыцыі; вывучэнне розных тыпаў традыцыі і характарыстыка спосабаў іх трансляцыі; сістэматычнае збіранне ўсіх крыніц; прымяненне дапаможных методык аналіза сведчанняў; навуковая публікацыя тэкстаў, з тлумачэннем варыян-таў інтэрпрэтацыі сімволікі.Другі аспект вуснай традыцыі звязаны з папаўненнем вуснай базы найноўшага часа пры дапамозе ўспамінаў удзельнікаў падзей. Ствараліся калекцыі вусных успамінаў, створаных па адзінай праграме, запісваліся жыццяпісанні, бібліяграфічныя і аўтабіяграфічныя матэрыялы. Вусным крыніцам была прысвечана кніга англ. вучонага П. Томнсана 'Голас мінулага, Вусная гісторыя".Усё больш папулярнай у гэты час становіцца ідэя інтэграцыі розных навук у канкрэтных даследаваннях. Фр.гісторык Перанэ ў працы 'Генеалогія і гісторыя". Па яго меркаванню генеалогія раскрывае невядомыя аспекты гіст. дэмаграфіі, геаграфічнай і сацыяльнай мабільнасці розных слаёў. Фр. гісторык Собуль адзначаў, што сацыяльная гісторыя патрабуе выкарыстання метадаў статыстыкі.

У замежнай гісторыі ўсё больш прызнаецца магчымасць метадалагічнага эклектызма, што знаходзіць сваё адлюстраванне ў выкарыстанні метадаў іншых навук. Буйным дасягнённем у вобласці тэарэтычнага крыніцазнаўства стала распрацоўка ў 1970-я гг. Л. Н. Пушкаровым і А. П. Пранштэйнам класіфікацыі пісьмовых крыніц.