Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Источниковедение - ВСЕ.docx
Скачиваний:
63
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
219.38 Кб
Скачать

35. Агульная характарыстыка актавых матэрыялаў. Віды актаў. Актавы фармуляр.

Ужо ў Старажытным Рыме назоўнiк actus разумелі як «дзеянне, акт, учынак». Тэрмiн «акт» у значэннi «дакумент» паходзiць, верагодна, ад формулы actum est («здзейснена»), якая ўжывалася ў заключнай частцы старажытнарымскiх дакументаў. У беларускай прававой лексiцы тэрмiн «акт» стаў шырока ўжывацца толькi з XVIII ст. У сучаснай гiстарычнай лiтаратуры тэрмiн «актавыя матэрыялы» ўжываецца ў шырокiм i вузкiм сэнсе слова. У шырокiм – гэта ўсе дакументы ўвогуле (найчасцей – у дачыненнi да заканадаўчых дакументаў). Такое разуменне тэрмiна «акт» у большай ступенi з'яўляецца прымальным для таго перыяду развiцця (найперш па гiсторыi манархiчных дзяржаў), калі размежавання памiж заканадаўчай i выканаўчай уладай не iснавала. У вузкiм значэнні: акты гiстарычныя – гэта дакументы, у якiх у форме пэўных юрыдычных нормаў зафiксаваны эканамiчныя цi палiтычныя здзелкi, дагаворы памiж прыватнымi асобамi, прыватнымi (юрыдычнымi цi фiзiчнымi) асобамi i дзяржавай. Вiды актаўКласiфiкацыя актавых матэрыялаў вельмi складаная. Гэта вызначаецца як велiзарнай колькасцю iх разнавiднасцей (вядома не менш як 150), так i шматбаковасцю кожнага акта, цесным перапляценнем у актах самых розных аспектаў эканамiчнай, сацыяльнай i палiтычнай гiсторыi. Магчыма, таму класiфiкацыi паводле тэматыка-храналагiчнага (С. М. Каштанаў) i сацыяльна-прававога (А. В. Мураўёў) прынцыпу не замацавалiся ў крынiцазнаўчай практыцы. Найбольш устойлiвым застаецца падзел усiх актаў на публiчнаправавыя (урадавага паходжання) i прыватнаправавыя (заключаныя памiж прыватнымi асобамi). Пры гэтым адны акты маюць канстуiтыўны, пасведчаны характар (змяшчаюць пэўныя прававыя нормы). Яны з'яўляюцца падставай для прызнання пэўных праваадносiн здзейсненымi i не патрабуюць дадатковага пацвярджэння. Пасведчанымi з'яўляюцца ўсе публiчнаправавыя акты. Другая частка актаў мае характар паведамленняў, г. зн. складаецца для паведамлення («памяцi») аб здзейсненых праваадносiнах (здзелцы). Апошнi вiд актаў патрабуе ўказання часу, абставiн заключанай здзелкi i прысутных пры гэтым сведак, якiя пры неабходнасцi могуць пацвердзiць рэальнасць таго, што адбылося. Актавы фармуляр Кожны асобны акт складаецца з граматычна закончаных сказаў, раздзеленых пры публiкацыi кропкай («формул», цi «клаўзул»). Уся сума формул акта называецца фармулярам.У развiтым вiдзе ўсе акты маюць тры асноўныя часткi: 1) пачатковы пратакол, дзе ёсць прысвячэнне Богу (iнвакацыя), указанне, ад каго зыходзiць акт, цi iмёны ўдзельнiкаў здзелкi, вызначаюцца асобы, якiм адрасуецца дакумент (iнскрыпцыя), ёсць прывiтанне (салютацыя); 2) асноўную частку, якая ўключае прэамбулу (з аб'яўленнем вышэйшай мэты складання акта), вызначэнне сутнасцi справы, забарону пад пагрозай божай кары цi штрафа парушаць распараджэнне (пагадненне), пасведчанне аб замацаваннi дакумента подпiсам i г. д.; 3) канчатковы пратакол (яго канцылярыя), дзе ёсць формулы аб тым, калi i кiм напiсаны акт, пазначаны сведкi заключанай здзелкi (у паведамленых актах). Подпiсы i пячаткi прымыкаюць непасрэдна да канчатковага пратакола.Азначаны «развiты» паводле фармуляра акт на практыцы меў свае асаблiвасцi i адрозненнi ў залежнасцi ад часу i абставiн яго складання; нават асобныя экземпляры аднаго i таго ж акта часам не супадалi. Таму С. М. Каштанаў называе гэтую агульную схему фармуляра ўмоўнай, вызначаючы ў ступенi паглыблення ў спецыфiку актаў яшчэ такiя фармуляры, як абстрактны (асобныя разнавiднасцi актаў), канкрэтны (вызначэнне новых груп у межах кожнай разнавiднасцi) i iндывiдуальны. Апошнi з'яўляецца фармулярам асобна ўзятага тэксту.Фармуляры актаў могуць адставаць ад жыцця i не ўлiчваць гэтага нельга. Аднак дадзенае палажэнне нельга i абсалютызаваць. Практыка часам уплывала на фармуляр акта, i яго структура ўсё больш ускладнялася. Побач з устойлiвымi выразамi-штампамi з'яўлялiся апiсаннi, якiя ўзнiклi з-за неабходнасцi ахарактарызаваць паняццi, што раней не сустракалiся ў тэкстах. Таму пры аналiзе акта адным з важнейшых яго элементаў з'яўляецца параўнанне: вызначэнне тыповых i выпадковых формул, якое дазваляе акрэслiць месца кожнага акта ў пэўным прававым працэсе.Другое патрабаванне пры вывучэннi фармуляра акта – вывучэнне ўсяго комплексу яго клаўзул (формул).