- •1. Азначэнне паняцця "гістарычная крыніца". Прырода гістарычнай крыніцы. Суадносіны гістарычных крыніц і гістарычных дапаможнікаў.
- •2. Сістэматызацыя і класіфікацыя гістарычных крыніц.
- •3. Класіфікацыя пісьмовых крыніц.
- •4. Азначэнне крыніцазнаўства. Аб'ект і прадмет навукі. Тэарэтычнае і прыкладное крыніцазнаўства.
- •5. Месца крыніцазнаўства ў сістэме гуманітарных ведаў.
- •6. Месца крыніцазнаўства ў сістэме гістарычных ведаў.
- •7. Развіццё крыніцазнаўства ў эпоху Сярэдневякоўя.
- •8. Развіццё крыніцазнаўства ў эпоху Адраджэння. Дзейнасць "эрудытаў" у галіне фарміравання элементаў крыніцазнаўства як навукі.
- •9. Развіццё крыніцазнаўства ў другой палове XVIII - XIX ст.
- •10. Развіццё крыніцазнаўства ў пач. XX ст.
- •11. Фарміраванне крыніцазнаўства як навукі ў ссср у 1917 - 1950-я гг.
- •12. Развіццё крыніцазнаўства ў другой палове XX ст.
- •13. Развіццё крыніцазнаўства ў Беларусі.
- •14. Характарыстыка асноўных этапаў работы з гістарычнай крыніцай.
- •15. Паняцце і змест крыніцазнаўчай эўрыстыкі. Пошук гістарычных крыніц ў камп'ютарнай сетцы Інтэрнэт.
- •16. Паняцце і змест бібліяграфічнай эўрыстыкі.
- •17. Паняцце і змест архіўнай эўрыстыкі. Арганізацыя пошуку крыніц у архівах.
- •18. Паняцце "крыніцазнаўчая крытыка". Асноўныя этапы крыніцазнаўчай крытыкі і іх характарыстыка.
- •19. Паняцце "знешняя крытыка гістарычных крыніц". Складаючыя знешняй крытыкі.
- •20. Даследаванне тэксту гістарычнай крыніцы.
- •21. Высвятленне часу стварэння гістарычнай крыніцы.
- •22. Высвятленне месца стварэння гістарычнай крыніцы.
- •23. Высвятлення аўтара гістарычнай крыніцы.
- •24. Інтэрпрэтацыя гістарычных крыніц.
- •25. Вызначэнне аўтэнтычнасці (сапраўднасці) і падробленасці гістарычных крыніц.
- •26. Падставы і матывы для падробак гістарычных крыніц. Асноўныя прыкметы падробак гістарычных крыніц.
- •27. Паняцце "ўнутраная крытыка". Мэта і змест унутранай крытыкі.
- •28. Паняцце верагоднасці гістарычнай крыніцы. Паўната і дакладнасць інфармацыі крыніцы.
- •29. Крыніцазнаўчы сінтэз.
- •30. Праблемы вывучэння рэчавых, выяўленчых, аудыяльных крыніц.
- •31. Характарыстыка матэрыялаў заканадаўства зямель Русі IX - XIII стст.
- •32. Характарыстыка матэрыялаў заканадаўства перыяду Вялікага княства Літоўскага.
- •33. Характарыстыка матэрыялаў заканадаўства перыяду Расійскай імперыі.
- •34. Характарыстыка матэрыялаў заканадаўства найноўшага часу.
- •35. Агульная характарыстыка актавых матэрыялаў. Віды актаў. Актавы фармуляр.
- •36. Этапы развіцця актавых матэрыялаў.
- •37. Агульная характарыстыка матэрыялаў справаводства.
- •38. Характарыстыка матэрыялаў справаводства перыяду Вялікага княства Літоўскага. Сеймавыя матэрыялы XVI - XVII стст.
- •39. Канцэлярыя Вялікага княства Літоўскага і яе кнігі. Першапачатковы і сучасны стан кніг.
- •40. Асноўныя этапы навуковага засваення і вывучэння "Літоўскай метрыкі". Віды дакументавання і тэрміналогіі Метрыкі.
- •41. Мытныя кнігі як крыніца для вывучэння сацыяльна-эканамічнай гісторы Беларусі XIV - XVIII стст.
- •42. Характарыстыка матэрыялаў справаводства перыяду Расійскай імперыі. Справаздачы губернатараў як крыніца па гісторыі Беларусі.
- •43. Характарыстыка і класіфікацыя дакументаў справаводства найноўшага часу.
- •44. Характарыстыка і этапы развіцця статыстычных матэрыялаў.
- •45. Зараджэнне статыстыкі. Гаспадарчыя апісанні і дакументы фіскальнага ўліку насельніцтва XVI - XVIII стст. Як гістарычныя крыніцы.
- •46. Эканоміка-геаграфічныя і гаспадарчыя апісанні, матэрыялы фіскальнага ўліку канца XVIII - першай паловы XIX ст. Як гістарычныя крыніцы.
- •47. Характарыстыка статыстычных крыніц другой паловы XIX - пачатку XX ст.
- •48. Характарыстыка статыстычных крыніц найноўшага часу.
- •49. Характарыстыка летапісаў і хронік як гістарычных крыніц. Этапы летапісання на Беларусі.
- •50. Характарыстыка беларускага летапісання XI - XIV стст.
- •51. Характарыстыка беларускага летапісання XV - XVI стст.
- •52. Асаблівасці летапісання XVII - XVIII стст.
- •53. Характарыстыка мемуарнай літаратуры як гістарычнай крыніцы. Этапы развіцця
- •54. Характарыстыка агіяграфічных крыніц.
- •55. Характарыстыка літаратурных і публіцыстычных твораў XI - XIII ст.
- •56. Характарыстыка публіцыстычных твораў XVI - XVIII ст.
- •57. Характарыстыка публіцыстычных твораў XIX - XX ст.
- •58. Характарыстыка эпісталярных крыніц.
- •59. Спецыфічнасць перыядычнага друку як гістарычнай крыніцы.
- •60. Этапы развіцця перыядычнага друку ў Беларусі.
31. Характарыстыка матэрыялаў заканадаўства зямель Русі IX - XIII стст.
На раннiх этапах развiцця дзяржавы закон амаль не адрознiваецца ад судзебнага рашэння па прыватным пытаннi. Так, у Кароткай рэдакцыi «Рускай праўды» за забойства канюшага – штраф 80 грывен, «яко установил Изяслав в своем конюсе, яко же убили Дорогобузьци». Найбольш значныя нормы агульнарускага права X ст. («закона рускага») змяшчаюцца ў дагаворах Русi з Вiзантыяй 911 i 944 гг. Дагавор змяшчае такую прававую норму, як права кроўнай помсты. «Руская праўда» – першы з дайшоўшых да нас сiстэматычных зборнiкаў права ўсходнеславянскiх (рускiх) зямель X – XII ст. Яна не з'яўляецца заканадаўчым помнiкам у сучасным сэнсе гэтага тэрмiна, хоць i заснавана на асобных княжацкiх пастановах («Праўда Яраслава», «Устаў Уладзiмiра Манамаха»). У дайшоўшых да нас рэдакцыях «Руская праўда» – гэта звод пастаноў i судовых звычаяў. Адначасовае распаўсюджванне ўсiх гэтых прававых нормаў на тэрыторыi Беларусi азначанага часу можна аспрэчваць. Але нельга адмаўляць уплыў «Рускай праўды» на так званае мясцовае звычаёвае права i наступныя кодэксы права (Судзебнiк Казiмiра IV 1468 г. i iнш.).«Руская праўда» з'яўляецца каштоўнай крынiцай для вывучэння сацыяльна-эканамiчнай гiсторыi ўсходнеславянскiх («рускiх») зямель. Яна характарызуе становiшча халопаў i смердаў; толькi з гэтай крынiцы мы даведваемся аб iснаваннi такой феадальна-залежнай катэгорыi, як закуп. Падрабязная «Руская праўда» яскрава акрэслiвае быт феадальнай грамадскай вярхушкi i купецтва, расказвае аб актыўнай гандлёвай дзейнасцi. Яна змяшчае звесткi якраз аб тых баках жыцця, якiя недастаткова цi ўвогуле не асветлены ў летапiсах.Кiеўская Русь (Кiеўская дзяржава) аб'яднала ўсходнеславянскiя землi толькi на кароткi час (Полацкае княства ўваходзiла ў яе склад крыху больш за 70 гадоў). Гэтая «шматковая» дзяржава аб'ядноўвала землi, дзе дзейнiчала сваё мясцовае звычаёвае права.Звычаёвым правам у перыяд ранняга сярэднявечча рэгулявалiся ўсе сферы грамадскага жыцця: структура i кампетэнцыя дзяржаўных устаноў, правы i абавязкi розных класаў, саслоўяў i сацыяльных груп насельнiцтва, грамадскiя, сямейна-шлюбныя, зямельныя, судова-працэсуальныя, крымi-нальныя i iншыя праваадносiны.Першыя запiсы звычаёвага права Беларусi былi зроблены ў граматах i дагаворах Полацка, Вiцебска i Смаленска з Рыгай i Лiвонскiм ордэнам. Першы з iх (1229 г.) захаваўся ў некалькiх спiсах, магчыма, перакладзеных з латыні. Значная ўвага ў дагаворах надавалася нормам крымiнальнага i грамадзянскага права. Так, артыкулы 1, 2, 3 прадугледжвалi пакаранне за забойства i калецтва чалавека. За забойства вольнага чалавека спаганялася 10 грыўняў срэбра, у той жа час за халопа (раба) толькi грыўня срэбра. Цiкава тое, што чалавек, нават будучы халопам, мог самастойна ўдзельнiчаць у замежным гандлi i адказваць за даўгi ўласнай маёмасцю (арт. 7). Нормы звычаёвага права змяшчаюцца таксама ў дагаворах палачан i вiцяблян з Рыгай i Лiвонскiм ордэнам, у граматах, дадзеных гэтым землям вялiкiмi князямi лiтоўскiмi; адпаведнiк такiх нормаў знаходзiм у Статутах Вялiкага княства Лiтоўскага i г. д. Але ўжо з XIV ст. пачынае развiвацца заканадаўства, якое паступова абмяжоўвае звычаёвае права. Найперш азначаны працэс адбываецца ў форме прывiлеяў (грамат), у якiх юрыдычна замацоўвалiся правы i ільготы феадалаў, акрэслiвалася прававое становiшча саслоўя шляхты, аўтаномныя правы некаторых зямель. Гiстарычна гэта звязана з афармленнем магутнага дзяржаўнага ўтварэння эпохi сярэднявечча – Вялiкага княства Лiтоўскага.