- •1. Азначэнне паняцця "гістарычная крыніца". Прырода гістарычнай крыніцы. Суадносіны гістарычных крыніц і гістарычных дапаможнікаў.
- •2. Сістэматызацыя і класіфікацыя гістарычных крыніц.
- •3. Класіфікацыя пісьмовых крыніц.
- •4. Азначэнне крыніцазнаўства. Аб'ект і прадмет навукі. Тэарэтычнае і прыкладное крыніцазнаўства.
- •5. Месца крыніцазнаўства ў сістэме гуманітарных ведаў.
- •6. Месца крыніцазнаўства ў сістэме гістарычных ведаў.
- •7. Развіццё крыніцазнаўства ў эпоху Сярэдневякоўя.
- •8. Развіццё крыніцазнаўства ў эпоху Адраджэння. Дзейнасць "эрудытаў" у галіне фарміравання элементаў крыніцазнаўства як навукі.
- •9. Развіццё крыніцазнаўства ў другой палове XVIII - XIX ст.
- •10. Развіццё крыніцазнаўства ў пач. XX ст.
- •11. Фарміраванне крыніцазнаўства як навукі ў ссср у 1917 - 1950-я гг.
- •12. Развіццё крыніцазнаўства ў другой палове XX ст.
- •13. Развіццё крыніцазнаўства ў Беларусі.
- •14. Характарыстыка асноўных этапаў работы з гістарычнай крыніцай.
- •15. Паняцце і змест крыніцазнаўчай эўрыстыкі. Пошук гістарычных крыніц ў камп'ютарнай сетцы Інтэрнэт.
- •16. Паняцце і змест бібліяграфічнай эўрыстыкі.
- •17. Паняцце і змест архіўнай эўрыстыкі. Арганізацыя пошуку крыніц у архівах.
- •18. Паняцце "крыніцазнаўчая крытыка". Асноўныя этапы крыніцазнаўчай крытыкі і іх характарыстыка.
- •19. Паняцце "знешняя крытыка гістарычных крыніц". Складаючыя знешняй крытыкі.
- •20. Даследаванне тэксту гістарычнай крыніцы.
- •21. Высвятленне часу стварэння гістарычнай крыніцы.
- •22. Высвятленне месца стварэння гістарычнай крыніцы.
- •23. Высвятлення аўтара гістарычнай крыніцы.
- •24. Інтэрпрэтацыя гістарычных крыніц.
- •25. Вызначэнне аўтэнтычнасці (сапраўднасці) і падробленасці гістарычных крыніц.
- •26. Падставы і матывы для падробак гістарычных крыніц. Асноўныя прыкметы падробак гістарычных крыніц.
- •27. Паняцце "ўнутраная крытыка". Мэта і змест унутранай крытыкі.
- •28. Паняцце верагоднасці гістарычнай крыніцы. Паўната і дакладнасць інфармацыі крыніцы.
- •29. Крыніцазнаўчы сінтэз.
- •30. Праблемы вывучэння рэчавых, выяўленчых, аудыяльных крыніц.
- •31. Характарыстыка матэрыялаў заканадаўства зямель Русі IX - XIII стст.
- •32. Характарыстыка матэрыялаў заканадаўства перыяду Вялікага княства Літоўскага.
- •33. Характарыстыка матэрыялаў заканадаўства перыяду Расійскай імперыі.
- •34. Характарыстыка матэрыялаў заканадаўства найноўшага часу.
- •35. Агульная характарыстыка актавых матэрыялаў. Віды актаў. Актавы фармуляр.
- •36. Этапы развіцця актавых матэрыялаў.
- •37. Агульная характарыстыка матэрыялаў справаводства.
- •38. Характарыстыка матэрыялаў справаводства перыяду Вялікага княства Літоўскага. Сеймавыя матэрыялы XVI - XVII стст.
- •39. Канцэлярыя Вялікага княства Літоўскага і яе кнігі. Першапачатковы і сучасны стан кніг.
- •40. Асноўныя этапы навуковага засваення і вывучэння "Літоўскай метрыкі". Віды дакументавання і тэрміналогіі Метрыкі.
- •41. Мытныя кнігі як крыніца для вывучэння сацыяльна-эканамічнай гісторы Беларусі XIV - XVIII стст.
- •42. Характарыстыка матэрыялаў справаводства перыяду Расійскай імперыі. Справаздачы губернатараў як крыніца па гісторыі Беларусі.
- •43. Характарыстыка і класіфікацыя дакументаў справаводства найноўшага часу.
- •44. Характарыстыка і этапы развіцця статыстычных матэрыялаў.
- •45. Зараджэнне статыстыкі. Гаспадарчыя апісанні і дакументы фіскальнага ўліку насельніцтва XVI - XVIII стст. Як гістарычныя крыніцы.
- •46. Эканоміка-геаграфічныя і гаспадарчыя апісанні, матэрыялы фіскальнага ўліку канца XVIII - першай паловы XIX ст. Як гістарычныя крыніцы.
- •47. Характарыстыка статыстычных крыніц другой паловы XIX - пачатку XX ст.
- •48. Характарыстыка статыстычных крыніц найноўшага часу.
- •49. Характарыстыка летапісаў і хронік як гістарычных крыніц. Этапы летапісання на Беларусі.
- •50. Характарыстыка беларускага летапісання XI - XIV стст.
- •51. Характарыстыка беларускага летапісання XV - XVI стст.
- •52. Асаблівасці летапісання XVII - XVIII стст.
- •53. Характарыстыка мемуарнай літаратуры як гістарычнай крыніцы. Этапы развіцця
- •54. Характарыстыка агіяграфічных крыніц.
- •55. Характарыстыка літаратурных і публіцыстычных твораў XI - XIII ст.
- •56. Характарыстыка публіцыстычных твораў XVI - XVIII ст.
- •57. Характарыстыка публіцыстычных твораў XIX - XX ст.
- •58. Характарыстыка эпісталярных крыніц.
- •59. Спецыфічнасць перыядычнага друку як гістарычнай крыніцы.
- •60. Этапы развіцця перыядычнага друку ў Беларусі.
44. Характарыстыка і этапы развіцця статыстычных матэрыялаў.
Статыстыка (ад ням. Statistik) – від практычнай дзейнасці па зборы, апрацоўцы, аналізе, абагульненні і распаўсюджванні звестак аб з'явах і працэсах грамадскага жыцця (cтатыстыка – гэта яшчэ і галіна ведаў, адна з эканамічных навук). Статыстыка – гэта колькаснае выяўленне пэўнай з'явы ці працэсу, гэта ўлік таго, што ёсць ў наяўнасці. Статыстычныя крыніцы ствараюцца на аснове навукова-абгрунтаванай праграмы, характарызуюцца колькаснай (апісальна-лічбавай) інфармацыяй, масавым характарам вывучаемых аб'ектаў, пэўнымі крытэрыямі і прынцыпамі збору і групоўкі матэрыялу.Зразумела, што азначаныя характарыстыкі складаліся не адразу. Генезіс статыстычных крыніц у Вялікім княстве Літоўскім акрэсліваецца ў канцы XV – пачатку XVI ст. Статыстычныя крыніцы фарміруюцца ў выніку эвалю-цыі дакументаў фіскальнага і гаспадарча-ўліковага характару (попісы войска, пісцовыя кнігі, рэвізіі і інвентары). І калі на працягу XVI ст. ініцыятыва ў арганізацыі і правядзенні ўліку належала дзяржаве, то ў XVII ст. звязаная з ім дакументацыя распаўсюджвалася на прыватнаўласніцкую сферу, што вызначыла змены і ў саміх формах уліку (інвентарныя апісанні).З уключэннем у склад Расійскай імперыі складваюцца такія дакументы фіскальнага ўліку насельніцтва, як рэвізіі, адміністрацыйна-паліцэйскі ўлік, матэрыялы Генеральнага межавання і інш. Па сутнасці, гэта яшчэ не статыстычныя крыніцы ў поўным сэнсе гэтага слова, а матэрыялы статыстычнага характару. Але без іх вывучэння складана акрэсліць генезіс дакументаў статыстыкі.У 1860-я гг. узнікаюць статыстычныя ўстановы. Развіццё статыстыкі ў гэты час абумоўліваецца паскарэннем і ўскладненнем працэсаў сацыяльна-эканамічнага і палітычнага развіцця. Менавіта ў гэты час фарміруюцца асноўныя накірункі статыстыкі: дэмаграфічная статыстыка (статыстыка насельніцтва), статыстыка сельскай гаспадарскі і прамысловасці.Дэмаграфічная статыстыка вывучае народанасельніцтва і яго змены ў канкрэтных гістарычных умовах грамадскага развіцця. Прадметам яе даследавання служаць колькасць, склад, размяшчэнне і рух насельніцтва як усёй краіны ў цэлым, так і асобных яе рэгіёнаў.Статыстычныя крыніцы змяшчаюць масавыя, пераважна колькасныя дадзеныя. Правільнае іх выкарыстанне дазваляе выявіць у сукупнасці з'яў, што здаюцца выпадковымі, характэрныя для іх заканамернасці развіцця. Выяўленне азначаных заканамернасцей адбываецца шляхам параўнання колькасных дадзеных, для чаго неабходна супастаўнасць (аднароднасць) статыстычных дадзеных.Статыстычныя звесткі маюць не толькі колькасныя, але і якасныя характарыстыкі. Змены тэрыторыі ці іншых параметраў вывучаемага аб'екта ці яго недакладнае вызначэнне не даюць магчымасці супастаўляць статыстычныя дадзеныя ў поўным аб'ёме (для прыкладу, тэрытарыяльна-адміністрацыйныя змены БССР на працягу 1920-х гг. не даюць магчымасці параўнаць многія звесткі. У статыстыцы сельскай гаспадаркі на працягу першай паловы ХІХ ст. не вызначалася дакладна, што разумелася пад «неудобными» землямі, у статыстыцы прамысловасці – паняцце «фабрыка»).Асноўныя прынцыпы выкарыстання статыстычных звестак датычацца, такім чынам, трох бакоў: іх паўнаты, дакладнасці і аднароднасці. Статыстычныя звесткі, заключаныя ў крыніцы, павінны дастаткова поўна ахоплiваць усе важнейшыя элементы вывучаемай з'явы ці працэсу. Каб меркаваць аб ступені дакладнасці статыстычных крыніц, неабходна вызначыць іх паходжанне: ці яны запазычаны з анкеты, што запаўнялася асобай, зацікаўленай у выніках, ці яны атрыманы ад статыстыка, што абавязаны дакладна запісваць вывучаемыя звесткі; дадзеныя збіраліся падрыхтаванымі спецыялістамі ці выпадковымі асобамі, сярод якіх маглі быць і тыя, хто не меў элементарных ведаў аб правілах статыстычнага ўліку; і ўрэшце, звесткі павінны быць аднароднымі (параўноўвацца павінны аднародныя з'явы, працэсы, аб'екты па пэўных, дакладна акрэсленых параметрах). Фарміраванне статыстычных крыніц уключае наступныя стадыі: 1) падрыхтоўчая праца, збор звестак; 2) зводка першапачатковых дадзеных і падрыхтоўка іх для друку.Першыя звесткі дэмаграфічнага характару на Беларусі збіраюцца ўжо ў XVI ст. «Попісы войска ВКЛ» і «Пісцовыя кнігі» даюць прыкладнае ўяўленне аб колькасці насельніцтва ў асобных рэгіёнах. З уключэннем у склад Расійскай імперыі іх змяняюць рэвізіі. Дарэчы, да гэтага ж часу (апошняя чвэрць XVIII ст.) адносіцца і спроба ўліку механічнага руху насельніцтва. У 1772 г. быў выдадзены ўказ, у якім мясцовым уладам даручалася весці ўлік падатковага насельніцтва, якое змяняла месца жыхарства. Да 1830 г. адносіцца арганізацыя ўліку механічнага руху насельніцтва, не ахопленага дзяржаўнымі рэвізіямі. Паліцэйскія ўстановы пачынаюць збіраць звесткі аб перамяшчэннях насельніцтва паміж гарадамі і ў межах гарадоў.З сярэдзіны ХІХ ст. арганізуецца адміністрацыйна-паліцэйскі ўлік. У другой палове ХІХ – пачатку ХХ ст. шырока праводзіліся масцовыя гарадскія перапісы насельніцтва. Урэшце, у 1897 г. з’яўляецца такі від, як перапісы насельніцтва.