Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Источниковедение - ВСЕ.docx
Скачиваний:
63
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
219.38 Кб
Скачать

54. Характарыстыка агіяграфічных крыніц.

Была запазычына з Візантыі. Час яе ўзнікнення цяжка вызначыць дакладна. Першыя «пасіёны» («страсці»), «мартырыі» («сведчанні») апавядалі пра пакутніцкую смерць вернікаў падчас пераследу хрысціян (гэта прыкладна пачатак III ст.). Магчыма, першыя аповесці пра пакутнікаў грунтаваліся на рэальных фактах. Пасля ж, аздобленыя легендарнымі падрабязнасцямі, яны самі рабіліся легендаю, накшталт хрысціянскай аповесці. паступова элемент займальнасці, белетрыстычнасці ў агіяграфіі знікае, саступаючы месца прагматызму і схематычнасці. Вобразы персанажаў усё больш пазбаўляюцца індывідуальнасці, ідэалізуюцца, мадэлююцца з вядомага набору станоўчых якасцей, аддаляюцца ад рэальнасці. Складваюцца пэўныя схемы, якіх імкнуцца прытрымлівацца складальнікі гэтага віду гісторыка-літаратурных твораў. У большасці жыцій пасля рытарычнага ўступу распавядаецца пра нараджэнне святога дзіцяці, у час якога нярэдка адбываюцца дзівосныя праявы і цуды.Герой жыція найчасцей яшчэ ў дзяцінстве выяўляе любоў да кніжнай навукі і «веры Хрыстовае». Рэдка ён гуляе з іншымі дзецьмі, аддаючы перавагу малітве і спевам царкоўным. У манастырскай келлі святы паказвае прыклад у пакорнасці, цярплівасці. Ён дабіваецца прызнання і любові часам пасля шматлікіх выпрабаванняў. Адзначаны Духам Святым, ён бачыць праявы, здзяйсняе дзівосныя цуды, гаворыць з анёламі і шмат карысці духоўнай прыносіць тым, хто чуе ягоныя казанні, бачыць яго лад жыцця. У канцы апавядання змяшчаецца пахвала святому, параўнанне героя са старадаўнімі святымі, просьба маліцца за тых, хто шануе ягоную памяць, а таксама рытарычныя заклікі да святога, яго бацькоў і яго роднага горада. Адхіляцца ад гэтай схемы можа толькі апавяданне пра святога пакутніка, дзе пераважная ўвага засяроджваецца на апісанні пакутаў святога. В. В. Ключэўскі, прыйшоў да высновы, што жыціе калі і можна разглядаць як ГК, то ў найбольшай ступені як недакладную. Ён вылучыў наступныя тэзісы:1)У жыціі біяграфічныя факты з’яўляюцца толькі пэўнымі формамі для выяўлення ідэальнага вобразу святога. пафас усяго жыцця і дзейнасці падзвіжніка заснаваны на перайманні ідэальнага ўзору паводзін і старажытнага святога, пакутніка, апостала, і ўрэшце – Хрыста. 2) «З апісваемага жыцця «жыціе» бярэ толькі такія рысы, якія вядуць да вызначанай задачы». Аднатыповасць жыційнай літаратуры – гэта не толькі адметнасць жанру, але і асаблівасць тых з’яў, якія яны адлюстроўваюць. 3)выбраныя рысы абагульняюцца ў жыцiі настолькі, каб індывідуальная асоба знікла ў іх за рысамі ідэальнага плана.4) Агіябіёграф і гісторык глядзяць на апісваемую асобу з розных пунктаў гледжання: першы шукае ў ёй адлюстраванне ідэалу, другі – індывідуальных гістарычных рыс. аўтар жыція апісвае толькі кульмінацыйныя моманты з жыцця свайго героя, выключаючы з твора ўсё, што, на ягоную думку, магло б пашкодзіць ажыццяўленню гэтай задумы. іншыя, «другарадныя» персанажы пададзены эскізна, як фон, на якім дзейнічае святы. 5)колькасць і якасць біяграфічных фактаў у жыціі адваротна прапарцыянальныя ўрачыстасці прычыны стварэння жыція і храналагічнай адлегласці, якая ляжыць паміж смерцю святога і напісаннем жыція.Агіяграфічныя творы даюць унікальны па багацці матэрыял пра ўмовы жыцця, светапогляду, асяроддзя, у якім жылi іх персанажы.