Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Источниковедение - ВСЕ.docx
Скачиваний:
63
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
219.38 Кб
Скачать

47. Характарыстыка статыстычных крыніц другой паловы XIX - пачатку XX ст.

У гэты час фарміруецца сістэма статыстычнага ўліку як асобны напрамак дзейнасці дзяржаўнага апарату. У 1857 г. пры Міністэрстве ўнутраных спраў ствараецца Цэнтральны статыстычны камітэт (ЦСК), а ў 1863 г. – Статыстычны савет. Акрамя таго, статыстычныя работы праводзілі таксама асобныя дэпартаменты, аддзелы міністэрстваў і ведамстваў, земствы, навуковыя таварыствы.Мясцовымі органамі ЦСК, якія праводзілі апрацоўку інфармацыі, былі губернскія статыстычныя камітэты. Асноўная іх функцыя – прадстаў-ленне рознага характару звестак па губерні ў выглядзе дадаткаў да гадавых справаздач губернатараў. Штогод прадстаўляліся звесткі аб пасеве і ўраджаі збожжа па паветах (асобна па памешчыцкіх і сялянскіх землях), аб фабрыках і заводах з указаннем колькасці прадпрыемстваў, сумы вытворчасці і колькасці рабочых, аб крымінальных учынках, коль-касцi навучальных устаноў і г. д. Раз у пяць гадоў вызначалі звесткі аб колькасці насельніцтва ў кожным горадзе, павеце з размеркаваннем яго па полу, саслоўі, веравызнаннi, аб колькасці жывёлы, аб землеўладанні і інш.. У другой палове XIX ст. губернскія статыстычныя камітэты ( у тым ліку і на Беларусі) значна пашырылі зону сваіх інтарэсаў, і не толькі ў галіне статыстыкі, але і ў дачыненні да вывучэння гісторыі краю. На аснове такой працы праводзіліся апісанні тэрыторый, браліся на ўлік тыя археалагічныя і гістарычныя каштоўнасці, якія там сустракаліся, складаліся археалагічныя карты губерняў, а пры саміх камітэтах ствараліся музеіДэмаграфiчная статыстыка1. Адміністрацыйна-паліцэйскі ўлік насельніцтва.Улік сялян праводзіўся толькі валаснымі праўленнямі і прыходскім духавенствам. Дадзеныя, якія прадстаўляла павятовая паліцыя губернатарам, таксама запазычваліся з адпаведных запісаў і пасямейных спісаў.Пасямейныя спісы складаліся валаснымі праўленнямі на падставе рэвізскіх казак са штогадовай праверкай дадзеных. Акрамя іх, складаліся алфавітныя, прызыўныя спісы, а таксама спісы часова- і безтэрміноваадпускных салдат. Да таго ж дадзеныя аб народанасельніцтве можна было запазычыць з падатковых і пашпартных кніг валасных праўленняў. Царкоўны ўлік сялян таксама быў далёкі ад дасканаласці. Не адрозніваліся дасканаласцю і дадзеныя аб механічным перамяшчэнні насельніцтва, якія абапіраліся на звесткі адміністрацыйна-паліцэйскага ўліку насельніцтва. Акрамя азначаных злічэнняў, губернскія статыстычныя камітэты (а там, дзе іх не было, – губернскае начальства) і Цэнтральны статыстычны камітэт МУС з 1842 г. штогод вызначалі прыкладную колькасць насельніцтва, зыходзячы з дадзеных аб натуральным руху насельніцтва і яго перасяленнях з адной губерні ў другую.2. Падрыхтоўка да ўсеагульнага перапісу насельніцтва. Таму ў сувязі з увядзеннем у 1874 г. новага статута аб усеагульнай вайсковай павіннасці пры Міністэрстве фінансаў была створана камісія, якая пасля пэўнай дапрацоўкі прадставіла праект перапісу, што быў падрыхтаваны вядомым географам і статыстыкам П. П. Сямёнавым-Цян-Шанскім. Аднак па прычыне руска-турэцкай вайны, а пасля – пэўных фінансавых цяжкасцей толькі ў 1895 г. «Палажэнне аб Першым усеагульным перапісе насельніцтва Расійскай імперыі» было ўрэшце зацверджана царом.Асноўныя крытэрыі перапісаў як формы ўліку насельніцтва. У методыцы падрыхтоўкі і правядзення Першага ўсерасійскага перапісу насельніцтва Расійскай імперыі ўжо можна прасачыць тыя прынцыпы, на якіх грунтуюцца і наступныя перапісы насельніцтва, што закранулі тэрыторыю Беларусі: 1) Цэнтралізаванасць, гэта значыць правядзенне перапісу ў афіцыйным парадку ўрадам краіны з удзелам мясцовых органаў;

2) Ахоп пэўнай тэрыторыі, межы якой дакладна вызначаюцца ўрадавымі пастановамі ці рашэннем статыстычных органаў; 3) Усеагульнасць, пад якой разумеецца ахоп усіх асоб без пропускаў і адначасова без двайнога ўліку; 4) Адначасовасць, ці аднясенне ўсіх уліковых аперацый да дакладна вызначаных месца і часу (так званы «крытычны момант»);

5) Індывідуальнасць пры рэгістрацыі, гэта значыць збор дадзеных ад кожнага індывідуума, асобна прамым улікам; 6) Апрацоўка і публікацыя дадзеных згодна геаграфічнаму або адміністрацыйнаму падзелу краіны і асноўным дэмаграфічным, сацыяльным прыкметам, што характарызуюць насельніцтва. Праграма перапісу 1897 г. вызначала ўлік наступных звестак: 1) «фамилии» – гэта значыць прозвішча ці «прозвища» – мянушкі, імя і імя па бацьку; 2) пол; 3) адносіны да «главы» гаспадаркі і «главы» сваёй сям’і; 4) узрост; 5) сямейнае становішча; 6) саслоўе, стан ці званне; 7) месца нараджэння; 8) месца прыпіскі; 9) месца жыхарства; 10) адзнака аб адсутнасці і аб часовым месцазнаходжанні; 11) родная мова; 12) уменне чытаць, месца навучання; 13) занятак, рамяство, пасада ці служба (з вызначэннем як галоўнага, так і дапаможнага занятку).. Апрацоўка дадзеных. Ступень дакладнасці матэрыялаў перапісу 1897 г. Акрэсліваючы ступень дакладнасці матэрыялаў перапісу 1897 г., неабходна ўлічваць усе акалічнасці: як задаваліся пытанні лічыльнікам, у якой ступені яны былі зразумелымі і нават чуткі, што суправаджалі гэтае мерапрыемства. Шлях першапачатковых матэрыялаў да апублікавання быў доўгім і складаным. Па заканчэннi перапісу перапісныя лісты не адразу траплялі ў Галоўную перапісную камісію. Іх звесткі неаднаразова пераправяраліся і гэта дае магчымасць сцвярджаць, што арыфметычныя памылкі (найбольш слабы элемент у працы лічыльнікаў у выніку манатоннасці і цяжкіх умоў іх працы пры мінімальным узнагароджанні) у дадзеным выпадку амаль выключаліся. Пасля скасавання Галоўнай перапісной камісіі ў чэрвені 1897 г. уся далейшая распрацоўка перапіснога матэрыялу цалкам перадавалася аддзелу перапісу Цэнтральнага статыстычнага камітэта. Падрыхтоўка да новага дэмаграфічнага перапісу пачалася ў снежні 1915 г. Але з-за пачатку вайны толькі ў маі – чэрвені 1916 г. у 69 губернях і абласцях Расіі (акрамя акупіраваных тэрыторый і некаторых іншых рэгіёнаў) быў праведзены перапіс наяўнага насельніцтва краіны ў сельскай мясцовасці. Прытым не ўлічвалася насельніцтва большасці гарадоў і так званае «часова адсутнае».Статыстыка сельскай гаспадаркіУ статыстыцы сельскай гаспадаркі другой паловы ХІХ – пачатку ХХ ст. вызначыліся тры напрамкі вывучэння: 1) пазямельная ўласнасць; 2) колькасць пагалоўя жывёлы; 3) збор ураджаю. Асноўнае месца сярод вялікага комплексу матэрыялаў урадавай статыстыкі, што характарызуе розныя бакі сельскагападарчай вытворчасці парэформеннай Расіі, займаюць выданні Цэнтральнага статыстычнага камітэта Міністэрства ўнутраных спраў. У канцы 1870-х гг. ЦСК арганізаваў першы перапіс пазямельнай уласнасці. Найбольш поўнай з пункту гледжання тэрытарыяльнага ахопу і найбольш рознабаковай па характары звестак масавай крыніцай па гісторыі сялянства з’яўляюцца перапісы 1916 і 1917 гг.Паколькі вядучай галіной сельскай гаспадаркі было земляробства, то галоўная ўвага надавалася «ўраджайнай статыстыцы. Адначасова з ЦСК у 1887 г. звесткі аб ураджайнай статыстыцы праз сетку добраахвотных карэспандэнтаў пачаў збіраць Дэпартамент земляробства і сельскай прамысловасці. На хвалі незадаволенасці якасцю дадзеных афіцыйнай статыстыкі фарміруецца статыстыка земстваў. Асноўнае месца ў яе комплексе займаюць падворныя перапісы (з 1880 па 1914 гг.). Адна з пераваг іх уліку вызначаецца выкарыстаннем экспедыцыйнага метаду збору інфармацыі. Сярод іншых відаў статыстыкі можна вызначыць статыстыку транспарту і гандлюПрамысловая статыстыкаПрамысловая статыстыка мае прадметам свайго вывучэння працэсы, якія адбываюцца ў прамысловасці, іх заканамернасці і ўзаемасувязі. Прамысловая статыстыка распрацоўвае з гэтай мэтай сістэму паказчыкаў, якія характарызуюць такія бакі прамысловай вытворчасці, як колькасць прадпрыемстваў, колькасць занятых у іх рабочых, тыпы рухавікоў, колькасць і кошт сыравіны, паліва, выдаткі на заработную плату, колькасць і кошт вырабленай прадукцыі і г. д. Перыяд канца XVIII – першай паловы ХІХ ст. можна разглядаць як этап зараджэння і станаўлення прамысловай статыстыкі.У статыстыцы ж прамысловай вытворчасці другой паловы ХІХ – пачатку ХХ ст. таксама выразна вызначаюцца этапы: 1) другая палова ХІХ ст. і 2) пачатак ХХ ст. Для першага з этапаў, які цесна звязаны з папярэдняй дарэформеннай эпохай, характэрны пераважна формы бягучага статыстычнага ўліку, што ажыццяўляўся рознымі дзяржаўнымі ўстановамі па розных праграмах. Для другога характэрна перавага метаду пералікаў і абследаванняў прамысловасці. Ведамасны ўлік як асноўная форма атрымання штогадовай статыстычнай інфармацыі аб дзейнасці перапрацоўчай прамысловасці знікае пасля 1897 г. На змену яму прыходзіць метад перапісаў. На пачатку ХХ ст. у Расіі было праведзена тры прамысловых перапісы – 1900, 1908 і 1910 гг