Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Источниковедение - ВСЕ.docx
Скачиваний:
63
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
219.38 Кб
Скачать

32. Характарыстыка матэрыялаў заканадаўства перыяду Вялікага княства Літоўскага.

Да XVI ст. выключнае права выдання законаў меў гаспадар, вялiкi князь лiтоўскi. Адсутнасць дакладнага размежавання ў XII – XV ст. памiж актам i законам, распараджэннем выканаўчай улады, памiж дзяржаўным i прыватным правам вызначае iснаванне ў гэты перыяд шмат прамежкавых (пераходных) груп. Адной з iх з'яўляюцца т. зв. устаўныя граматы – лiсты, асобныя з якiх датычылiся абмежаванай тэрыторыi цi групы асоб. Устаўныя граматы вялiкiх князёў лiтоўскiх класiфiцыруюць па тыпах: ільготныя, даравальныя (цi жалаваныя) i ахоўныя (цi пацвярджальныя) – i па вiдах: земскiя, абласныя, гарадам цi групам насельнiцтва, канкрэтным асобам. Аднак у сучаснай беларускай гiстарычнай лiтаратуры тэрмiн «прывiлей» (ад лац. асаблiвы закон) ужываецца ў шырокiм сэнсе, тоесны «грамаце» – у якасцi вызначэння заканадаўчых актаў, якiмi вялiкiя князi цi каралі надавалi або пацвярджалi выключныя правы пануючага класа, саслоўя, пэўных сацыяльных цi этна-рэлiгiйных груп. Такiм чынам, класiфiкацыя прывiлеяў у апошнiм значэннi супадае з класiфiкацыяй грамат.У XV – XVI ст. шэраг заканадаўчых дакументаў (канстытуцыi, стату-ты, сеймавыя ўхвалы) называўся ўставамi. Найбольш вядомая «Устава на валокi» 1557 г. – закон аб правядзеннi валочнай памеры ў Вялiкiм княстве Лiтоўскiм, выдадзены вялiкiм князем Жыгiмонтам II Аўгустам i панамi-радай. Узмацненне цэнтральнай улады ў XV ст. дазволiла пачаць выпрацоўку кодэксаў права – агульных для ўсёй дзяржавы заканадаўчых нормаў. Першы кодэкс у адным спiсе меў назву «Судзебнiк». Тэрмiн «Судзебнiк» у якасцi вызначэння заканадаўчага кодэкса ў Вялiкiм княстве Лiтоўскiм распаўсюджвання не атрымаў. Але існавалі маскоўскiя Судзебнiкі 1497 i 1550 гг.Адным з найбольш распаўсюджаных вiдаў заканадаўчых актаў з'яўляюцца канстытуцыі (ад лац. лад) – пастановы сейма Рэчы Паспалiтай.Прывiлеi, iх класiфiкацыя, роля прывiлеяў у працэсе афармлення саслоўных правоў магнатаў i шляхтыЯк ужо адзначалася вышэй, прывiлеi падзялялiся на ільготныя, даравальныя i ахоўныя. Былi земскiя (пашыралiся на ўсiх феадалаў), гарадам, абласныя, валасныя (толькi для пэўнай тэрыторыi), прывiлеi для асобных груп насельнiцтва.Першымi агульнадзяржаўнымi (земскiмi) прывiлеямi лiчацца прывiлеi, выдадзеныя ў 1387 г. вялiкiм князем Гарадзельскi прывiлей 1413 г. пашырыў правы феадалаў-католiкаў, а ў 1432 – 1434 гг. яны былi распаўсюджаны на ўсю шляхту.Прывiлеем 02.05.1447 г. вялiкі князь Казiмiр IV забаранiў пераход сялян ад аднаго феадала да другога (у асобных выданнях прывiлей датуецца памылкова 02.05.1457 г.).«Феадальнай канстытуцыяй» называюць прывiлей вялiкага князя лiтоўскага Аляксандра 1492 г., якi абмежаваў уладу вялiкага князя панамi-радай. Другiм вiдам прывiлеяў з'яўляюцца абласныя прывiлеi. М. Ясiнскi называе iх «даравальнымi граматамi ахоўнага характару» . Ахоўныя граматы (прывiлеi) змяшчаюць папярэднiя, пацвярджаючыя iх нормы.Адным з найбольш распаўсюджаных вiдаў прывiлеяў з'яўляюцца прывiлеi гарадам на магдэбургскае права. Сярод прывiлеяў патрэбна адзначыць таксама граматы асобным групам насельнiцтва – яўрэям i татарам. Першы прывiлей яўрэям на права iх пасялення ў Бярэсцi выдадзены Вiтаўтам ў 1388 г. Судзебнiк Казiмiра IV, яго месца ў сiстэме развiцця заканадаўства Вялiкага княства Лiтоўскага.Арыгiнал Судзебнiка не захаваўся да нашых дзён, маюцца толькi тры яго спiсы, датаваныя 70 – 80-мi гг. XVI ст. Упершыню гэты заканадаўчы дакумент быў апублiкаваны I. Данiловiчам у 1826 г. у 1-м томе «Актов, относящихся к истории Западной России» Побач з назвай «судзебнiк» ужывалiся яшчэ «лiст», «статут», «закон». У яго структуры вызначаюцца тры часткi, якiя найперш датычацца сферы крымiнальнага права: 1) вызначэнне адказнага за здзейснены крымiнальны ўчынак (7 – 8); 2) парадак звароту ў суд (9 – 11); 3) вызначэнне пакаранняў за розныя крымiнальныя ўчынкi. Разам з тым Судзебнiк Казiмiра IV не з'яўляўся яшчэ агульнадзяржаўным кодэксам, ён толькi дапаўняў нормы агульназемскiх прывiлеяў Статуты (1529, 1566, 1588 гг.) як гiстарычная крынiцаПраца па падрыхтоўцы першага Статута Вялiкага княства Лiтоўскага вялася на працягу некалькiх гадоў першай чвэрцi XVI ст. Да 1522 г. быў падрыхтаваны праект Статута, але не быў зацверджаны. Ён уведзены толькi з 29.09.1529 г.Статут быў, па сутнасцi, зводам законаў на аснове кадыфiкацыi i сiстэматызацыi нормаў мясцовага звычаёвага права, пастаноў дзяржаўных i судовых устаноў, прывiлеяў . Прозвiшчы складальнiкаў невядомыя. Не зусім абгрунтавана меркаванне, што ў складаннi i рэдагаваннi Статута прымаў удзел Ф. Скарына.Статут складаўся з 13 раздзелаў i 244 артыкулаў. Пазней былi ўнесены дапаўненнi, у вынiку якiх колькасць артыкулаў павялiчылася да 283. Першы Статут 1529 г. пашыраўся ў рукапiсных спiсах (копiях). Першапачатковы яго спiс, зроблены ў Вiльнi на старабеларускай мове, не дайшоў да нашага часу. Захавалiся 4 спiсы на «рускай» (старажытнабеларускай), 3 перакладныя (лацiнская i польская мовы) i 4 спiсы XIX ст. Спiсы названы па прозвiшчах iх уладальнiкаў або месцах захавання. Упершыню надрукаваны на беларускай мове ў 1841 г. у Познанi, у 1854 г. – кiрылiцай у Маскве. У Статут 1529 г. былi ўпершыню ўнесены нормы, што ў пэўнай ступенi абмяжоўвалi правы магнатаў, абвяшчалася правiла, згодна з якiм усе асобы (i ўбогiя, i багатыя) павiнны былi судзiцца згодна с гэтым Статутам. У 1551 г. для падрыхтоўкi новага статута была створана камiсiя з 5 католiкаў i 5 праваслаўных. Падрыхтаваны ўжо ў 1561 г., ён быў зацверджаны толькi ў сакавiку 1566 г. У Статут былi ўпiсаны Вiленcкi прывiлей 1563 г., якi ў чарговы раз дэклараваў ураўнаванне ў правах католiкаў i праваслаўных, i Бельскi прывiлей 1564 г., якi гарантаваў неўмяшанне адмiнiстрацыi (ваявод i старастаў) у судовыя справы шляхты . Асноўнымi крынiцамi Статута 1566 г., акрамя таго, сталi iншыя агульназемскiя i абласныя прывiлеi (граматы), Судзебнiк 1468 г., Статут 1529 г. i некаторыя нормы звычаёвага права.Як i Статут 1529 г., другi Статут Вялiкага княства Лiтоўскага не быў у XVI ст. надрукаваны. Вядома 58 яго спiсаў: 13 на старажытна-беларускай, 40 напольскай i 5 на лацiнскай мовах. Першая (i пакуль адзiная) яго публiкацыя – ў 1855 г. Трэцi Статут Вялiкага княства Лiтоўскага дзейнiчаў з 1589 г., а пасля ўключэння Беларусi ў склад Расiйскай iмперыi – у Вiцебскай i Магiлёўскай губернях – да 1832 г., у Вiленскай, Гродзенскай i Мiнскай губернях – да 1840 г.Статут быў падрыхтаваны ў перыяд, калi каралём i вялiкiм князем быў Стэфан Баторый (1576–1586), на высокiм тэарэтычным узроўнi квалiфiкаванымi правазнаўцамi, працай якiх кiравалi А. Валовiч i Л. Сапега.Статут 1588 г. заканадаўча аформiў захаванне Вялiкага княства Лiтоўскага як дзяржавы; насуперак акту Люблiнскай унii, абвяшчаў iдэю верацярпiмасцi, забараняў перадачу вольнага чалавека за даўгi або злачынства ў няволю, прадугледжваў крымiнальную адказнасць шляхцiца за забойства простага чалавека. Статут быў надрукаваны на старажытнабеларускай мове ў 1588 г. у Вiленскай друкарнi Мамонiчаў пад наглядам Л. Сапе-гi, у 1614 г. выдадзены на польскай мове (перадрукоўваўся ў 1619, 1648, 1694, 1744, 1786, 1819 гг.), у 1811 г. на рускай мове ў Пецярбургу. Пастановы (канстытуцыi) сеймаў Вялiкага княства Лiтоўскага i Рэчы ПаспалiтайДа 1569 г. (Люблiнскай унii) пастановы сейма называлiся часцей ухваламi. У Статуце 1588 г. ужываюцца абодва тэрмiны. Канстытуцыi сеймаў Рэчы Паспалiтай падзялялiся на тры групы: 1) тыя, што датычылi ўсёй Рэчы Паспалiтай; 2) рашэннi, якiя датычылi толькi Польшчы; 3) рашэннi, якiя мелi сiлу толькi ў Вялiкiм княстве Лiтоўскiм. Як правiла, апошнiя ў сеймавых дакументах вылучалiся ў спецыяльны раздзел. Працэс прыняцця заканадаўчых рашэнняў у сейме складаўся з некалькiх стадый: 1) падрыхтоўка законапраекта, 2) абмеркаванне i прыняцце яго, 3) абнародаванне закона. Падрыхтоўка законапраекта ажыццяўлялася дзяржаўнай канцылярыяй i спецыяльна створанай камiсiяй. Заканадаўчая iнiцыятыва належала вялiкаму князю i радзе. Абмеркаванне i прыняцце Канстытуцыi праходзiлі ў абедзвюх палатах сейма – сенаце i пасольскай палаце («избе»). Канчаткова закон рэдагаваў кароль. Канстытуцыі абнародавалiся на спецыяльных сеймiках, пасля ўпiсвалiся ў адпаведныя кнiгi, а таксама ў Метрыку Вялiкага княства Лiтоўскага (гл. раздзел 3 «Матэрыялы справаводства»), з 1732 г. друкавалiся ў зборы законаў i актаў (Volumina legum). Апошняе выданне складзена паводле хранала-гiчнага прынцыпу i ахоплiвала перыяд ад 1317 г. да 1782 г., аднак не з'яўлялася афiцыйным i не змяшчала ўсiх законаў Рэчы Паспалiтай. Да таго ж шэраг дакументаў запазычаны з прац асобных даследчыкаў.Канстытуцыяй таксама называюць прыняты Чатырохгадовым сеймам Закон аб урадзе 3 мая 1791 г. Гэты заканадаўчы акт складаўся з прэамбулы i 11 раздзелаў. Канстытуцыя вызначала правы i абавязкi ўсiх саслоўяў.