Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Источниковедение - ВСЕ.docx
Скачиваний:
63
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
219.38 Кб
Скачать

50. Характарыстыка беларускага летапісання XI - XIV стст.

«Аповесць мiнулых гадоў» – гэта летапiсны звод, якi складзены ў Кiеве, ахоплiвае час да другога дзесяцiгоддзя XII ст. i змешчаны ў большай частцы летапiсных зводаў XIV – XVIII ст.«Аповесць...» мела тры рэдакцыi, але захавалiся толькi дзве апошнiя. Адну з iх называюць Лаўрэнцьеўскай (спiсы Лаўрэнцьеўскi, Кенігсбергскi, цi Радзiвiлаўскi, i Троiцкi), другую – Iпацьеўскай. Iпацьеўская рэдакцыя атрымала назву па спiсе «Аповесцi...», якi ёсць у складзе летапiсу XV ст., што знаходзiўся ў Iпацьеўскiм манастыры ў Кастраме. Да гэтай жа рэдакцыi адносяць Хлебнiкаўскi (XVI ст.), Пагодзiнскi (XVII ст.) i Ермалаеўскi (канец XVII – пачатак XVIII ст.) спiсы.У пералiчаных рэдакцыях апiсанне пагадовых падзей да 1110 г. уключна з’яўляецца падобным. Можна сустрэць шматлiкiя звесткi ў пацвярджэнне таго, што гэтая частка была складзена манахам Кiева-Пячорскага манастыра Нестарам. Пасля пачынаюцца разыходжаннi, якiя выяўляюць iснаванне другой i трэцяй рэдакцый. У Лаўрэнцьеўскiм i блiзкiх да яго спiсах (Лаўрэнцьеўская рэдакцыя) тэкст «Аповесцi...» змяшчае падзеi да 1110 г., а затым, пасля чарговых запiсаў пад 1116 г., ёсць прыпiска iгумена кiеўскага Выдубiцкага манастыра Сiльвестра аб напiсаннi iм гэтага летапiсу. Iпацьеўская рэдакцыя выявiла iмкненне манахаў Кiева-Пячорскага манастыра вярнуць яму гонар цэнтра летапiсання. Апошнi рэдактар «Аповесцi...» (магчыма, духоўнiк старэйшага сына Манамаха – Мсцiслава, якi княжыў у Ноўгарадзе) дапоўнiў яе дадзенымi пра сямейныя справы Манамаха i яго бацькi Усевалада, удакладнiў звесткi аб прызваннi варагаў i пра вiзантыйскiх iмператараў, у сваяцтве з якiмi былi Манамахi. У цэлым жа «Аповесць...» захавала тое значэнне, якое надаў ёй Нестар-летапiсец. Яна стала першай на Русi гiстарыяграфiчнай працай, дзе гiсторыя ўсходне-славянскай дзяржаўнай супольнасцi пададзена на шырокiм фоне сусветнай гiсторыi. Як кожны гiстарычны твор, «Аповесць...» мела пэўныя крынiцы. Доўгi час Нестара лiчылi першым летапiсцам на ўсходнеславянскiх землях. Аднак ужо першапачатковы аналiз выявiў, што «Аповесць...» не з’яўляецца творам, напiсаным ад пачатку да канца адным аўтарам, i што асноўнай крынiцай яе былi летапiсы XI cт.Асноўная асаблiвасць «Аповесцi мiнулых гадоў» выяўляецца ў тым, што Нестар iмкнуўся паказаць гiсторыю Русi ў сувязi з сусветнай гiсторыяй. Сярод крынiц яе можна вызначыць i Бiблiю, i вiзантыйскую «Хронiку Георгiя Амартола», i «Жыцiе Васiлiя Новага», i «Летапiсец патрыярха Нiкiфара «Аповесць...» – найкаштоўнейшая крынiца па дзяржаўнай i хрысцiянскай гiсторыi ўсiх усходнiх славян і беларускіх земляў у прыватнасці. Тут мы сустракаем звесткi пра рассяленне славянскiх плямёнаў, аб першапачатковай гiсторыi Полацкага княства, скарочаны варыянт апавядання пра Уладзiмiра i Рагнеду, пра князя Iзяслава Брачыславiча i iншыя цiкавыя матэрыялы палiтычнай гiсторыi Беларусi. У «Аповесцi...» прыводзяцца самыя розныя звесткi пра Полацк, Вiцебск, Мiнск, Тураў, Пiнск, Брэст, Друцк i iншыя беларускiя гарады. УЗНIКНЕННЕ МЯСЦОВЫХ ЛЕТАПIСНЫХ ЦЭНТРАЎ. ПОЛАЦКI ЛЕТАПIС Летапiсы XII – XIII ст., што складалiся на Беларусi, не захавалiся. З большай ці меншай ступенню дакладнасцi можна гаварыць толькi пра летапiсанне ў Полацку. Полацкi летапiс XII ст. таксама не захаваўся, але яго бачыў i трымаў у руках вядомы расiйскi гiсторык В. М. Тацiшчаў (1686 – 1750). У сваёй «Гiсторыi...» ён не раз цытаваў летапiс, у якiм «многа аб полацкiх, вiцебскiх i iншых князях напiсана». Таму гэтыя матэрыялы «Гiсторыi…» з’яўляюцца для нас каштоўнай крынiцай. Пэўныя падставы меркаваць пра iснаванне летапiсання XII ст. у Полацку даюць i асобныя месцы ў Iпацьеўскiм летапiсе. На гэта яшчэ ў 1868 г. звярнуў увагу крынiцазнаўца К. Бястужаў-Румiн. Пасля С. М. Салаўёў, Л. А. Аляксееў, В. Т. Пашута, В. А. Чамярыцкi таксама схiлiлiся да думкi пра захаванне ў складзе Iпацьеўскага летапiсу частак летапiсу Полацкага. На думку беларускага даследчыка В. А. Чамярыцкага, летапiс мог пачынацца падзеямi ўкняжання Васiлькi Святаславiча ў Полацку ў 1132 г., а першыя запiсы былi зроблены ў манастыры, заснаваным Ефрасiнняй Полацкай, сястрой князя Васiлькi.У той час як у цэнтры ўвагi полацкага летапiсца XII ст. была барацьба за велiкакняжацкi пасад i мiжусобiцы, у Новагародскiм летапiсе апавядалася аб першых старонках гiсторыi новай дзяржавы – Вялiкага княства Лiтоўскага. Аднак з думкай, што аповесць пра Мiндоўга i Войшалка, якая знаходзiцца ў складзе Галiцка-Валынскага зводу, – гэта ўрыўкi з асобнага летапiсу, якi складаўся ў сярэдзiне XIII ст. у Лаўрышаўскiм манастыры, згодны далёка не ўсе даследчыкi як беларускай, так i ўвогуле ўсходнеславянскай гiсторыi. ЛАЦIНАМОЎНЫЯ ХРОНIКI XII – XIII СТ. ЯК КРЫНIЦЫ ПА ГIСТОРЫI БЕЛАРУСI Акрамя ўсходнеславянскiх летапiсаў вялiкае значэнне для вывучэння гiсторыi Беларусi маюць польскiя рочнiкi, нямецкiя аналы, а ў дачыненнi да XII – XIII ст. – хронiкi, напiсаныя на лацiнскай мове. Паводле храналагiчнай паслядоўнасцi напачатку трэба адзначыць першую польскую хронiку – «Хронiку Гала Анонiма». Яна складзена ў стылi манументальнага гiстарызму ў канцы XI – пачатку XII ст. на падставе папярэднiх польскiх рочнiкаў i iншых крынiц iншаземцам (не палякам), якi «дарма не хацеў есцi польскi хлеб». «Хронiка Гала Анонiма» падзялялася на тры часткi: 1) гiсторыя Польшчы да 1086 г.; 2) маладыя гады Баляслава Крывавуснага i пачатак яго княжання да 1109 г.; 3) 1109 – 1113 гг. – 4 гады княжання Баляслава, пасля чаго апавяданне абрываецца. Акрамя iншых звестак, тут мы знаходзiм паведамленнi пра тураўскага князя Святаполка, яго барацьбу з Яраславам (1016 – 1019 гг.), звесткi пра бiтву на р. Буг, пра суседзяў Русi – балцкiя плямёны i г. д. Працягам летапiснай традыцыi ў Польшчы стала «Хронiка магiстра Вiнцэнта Кадлубка». Асноўную ўвагу Вiнцэнт Кадлубок звяртае на ваенныя канфлiкты i саюзы з Галiцка-Валынскiм княствам. Аднак хронiка з’яўляецца каштоўнай крынiцай i па гiсторыi паўднёва-заходняй часткi Беларусi, Драгiчынскага i Берасцейскага княстваў.Адной з найбольш каштоўных крынiц для вывучэння гiсторыi Беларусi XII – XIII ст. з’яўляецца «Хронiка Лiвонii», напiсаная, як мяркуюць, каталiцкiм святаром Генрыхам Латвiйскiм. Паколькi ўсходнеславянскiя летапiсы амаль не маюць звестак пра паўночна-заходнiя землi Русi адзначанага перыяду, «Хронiка Лiвонii» дазваляе лiквiдаваць гэты прабел, дапамагае ахарактарызаваць суседзяў Полацкай Русi – лiваў, эстаў, лiтву, прасачыць пашырэнне агрэсii Нямецкага ордэна на балцкiя землi i першапачатковы этап барацьбы жыхароў Полацкай зямлi з захопнiкамi. Характэрнай асаблiвасцю хронiкi з’яўляецца яе дакладнасць. Але было б памылкай чакаць ад удзельнiка падзей аб’ектыўнасцi ў iх асвятленнi. Ва ўсiх выпадках крыжакi – героi, а тыя, хто супраць iх – ворагi («язычнiкi», «схiзматыкi» i iнш.).«Хронiка Лiвонii» складаецца з чатырох кнiг. Першыя дзве з iх маюць характар уступных. У iх расказваецца пра дзейнасць епiскапаў Мейнарда i Бертольда. Найбольшую каштоўнасць мае паведамленне, што епiскап Мейнард прасiў полацкага князя Уладзiмiра (звесткi пра апошняга толькi ў хронiцы 1186 – 1216 гг.) даць дазвол на хрышчэнне лiваў. Асноўная частка хронiкi выкладзена у 3-й i 4-й кнiгах, што ахоплiваюць час з 1198 па 1226 г. Па сутнасцi, гэта пагадовае апiсанне дзеянняў новага епiскапа – Альберта, вучнем i паслядоўнiкам якога лiчыць сябе аўтар хронiкi. Магчыма, таму Генрых Латвiйскi абыходзiць усе акалiчнасцi, якiя паказалi б епiскапа не ў вельмi прывабным для яго святле. Хранiст, аднак, не пераўтварыў свой твор у бiяграфiчны летапiс. Гэта, хутчэй, апiсанне падзей, якiя адбылiся ў той цi iншы год жыцця i дзейнасцi Альберта. Мы знаходзiм тут звесткi пра гарады-фарпосты Полацкага княства на Дзвiне (Кукейнас i Герцыке), пра iх князёў Вячку i Усевалада, пра сумесную барацьбу лiваў, эстаў, лiтвы i палачан супраць крыжацкай агрэсii. CАГI ЯК ГIСТАРЫЧНАЯ КРЫНIЦА Слова «saga» старажытнаiсландскага паходжання, азначае празаiчнае апавяданне (пiсьмовае ці вуснае) аб пэўнай падзеi або саму падзею. Паводле меркавання А. Я. Гурэвiча тэрмiн «сага» вызначае асобны жанр славеснасцi сярэднявечча, што ўзнiк, атрымаў развiццё i завяршыў сваё iснаванне толькi ў межах Скандынавii .Сагi – гэта пiсьмовыя запiсы, якiя пачалi складацца на мяжы ХII – XIII ст. на аснове вусных паданняў X – XI ст. Найбольш грунтоўнае меркаванне аб iх форме належыць Т. Андэрсану: «Аўтар без сумнення мог выкарыстоўваць i выкарыстоўваў пiсьмовыя крынiцы, што дапаўнялі вусныя крынiцы, сваё ўласнае ўяўленне i, магчыма, рамкi яго апавядання былi зададзены яму традыцыяй. Натхняльная iдэя саг у канчатковым вынiку вусная» .Што ж датычыцца зместу саг, то ён надзвычай разнастайны. Т. М. Джаксон вызначае толькi асноўныя вiды: 1) «каралеўскiя сагi» (сагi аб нарвежскiх конунгах); 2) «радавыя сагi» (сагi аб iсландцах); 3) «сагi аб старажытных часах»; 4) «сагi аб епiскапах» (гэта значыць жыццепiсаннi iсландскiх епiскапаў); 5) комплекс саг аб падзеях XII – XIII ст. у Iсландыi. Найбольш вядомыя i распрацаваныя iсландскiя «каралеўскiя сагi» . Гэты вiд (зараджэнне якога датуюць каля 1120 г.) прайшоў некалькi этапаў ад каралеўскiх пералiкаў Сэмугда i Ары (пачатак XII ст.) да пазнейшых кампiляцый канца XIII – пачатку XIV ст. Цiкавы той факт, што большасць твораў iсландска-нарвежскай гiстарыяграфii (у эпоху поўнага панавання латыні ў Заходняй Еўропе) напiсана на народнай (старажытнаiсландскай цi старажытнанарвежскай) мове. У вузкiм значэннi гэтага слова «каралеўскiя сагi» – жыццеапiсаннi таго цi iншага конунга.

Усходнееўрапейская гiсторыя ў iсландскiх сагах закранаецца толькi мiмаходзь, у сувязi з паходамi скандынаваў на ўсход.