Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Источниковедение - ВСЕ.docx
Скачиваний:
63
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
219.38 Кб
Скачать

51. Характарыстыка беларускага летапісання XV - XVI стст.

Характэрнай рысай летапiсання XV – XVI ст. з’яўляецца яго агульнадзяржаўны характар. Адсюль часам i назва – «лiтоўска-рускiя летапiсы».Беларускiя летапiсы i хронiкi захавалiся ў шматлiкiх спiсах (каля 22). Узнiкае праблема iх класiфiкацыi, але тут меркаваннi даследчыкаў разышлiся. Шэраг крынiцазнаўцаў (М. Цiхамiраў i iнш.) у адпаведнасцi з памерамi летапiсаў падзяляюць iх на кароткiя i падрабязныя. Згодна іншаму пункту гледжання, iснуюць тры рэдакцыi беларускiх летапiсаў: кароткая, пашыраная i поўная. Найбольш аргументаванай выглядае канцэпцыя беларускага тэкстолага В. А. Чамярыцкага пра iснаванне трох асобных летапiсных зводаў (I, II, III, цi адпаведна — «Летапiсец вялiкiх князёў лiтоўскiх», «Хронiка вялiкага княства лiтоўскага» i «Хронiка Быхаўца»).І беларуска-літоўскі звод («Летапiсец вялiкiх князёў лiтоўскiх»), гiсторыя яго стварэння, крынiцы i склад Да I беларуска-літоўскага зводу адносяць Нiкiфараўскi, Акадэмiчны, Супрасльскi, Слуцкi летапiсы. Не ўсе гэтыя спiсы захавалiся ў поўным складзе (асаблiва старэйшы – Нiкiфараўскi), аднак пры параўнальным аналiзе можна заўважыць, што ўсе яны складаюцца з трох асноўных частак: 1) «агульнарускай»; 2) смаленскай; 3) «Летапiсца вялiкiх князёў лiтоўскiх». Толькi ў апошнiм (Слуцкiм) летапiсе парадак размяшчэння азначаных частак адваротны.Частка першая («агульнаруская») ахоплiвае перыяд з 854 па 1446 г. (дзе не пазначаны гады з 1430 па 1445). Частка другая (смаленская) пачынаецца пасля слоў «река Днепр течет у море Понешьское» i якраз распавядае пра падзеi 1430 – 1445 гг. I ўрэшце, частка трэцяя мае падзагаловак «Летапiсец вялiкiх князёў лiтоўскiх» i ўключае два не вельмi звязаныя памiж сабою апавяданнi, што храналагiчна ахоплiваюць прамежак часу ад 70-х гг. XIV ст. да 30-х гг. XV ст. Падагульненне зробленага вышэй аналiзу дазваляе вызначыць наступную схему ўзнiкнення летапiснага зводу: 1) ён быў складзены не пазней як у 1446 г. (бо тут нiчога не гаворыцца пра каранацыю Казiмiра ў 1447 г.) i не раней як у 1446 г. (паколькi ёсць адпаведны запiс за гэты год); 2) звод узнiк на падставе папярэднiх «агульнарускiх» (царкоўных) летапiсных зводаў, Смаленскага летапiсу i апавядання аб перыпетыях барацьбы Вiтаўта за ўладу («Origo regis»); 3) падставай для яго стварэння стала вяртанне Вiтаўта да «агульнарускай» палiтыкi (а таксама, магчыма, незадавальненне тлумачэннем асобных падзей у «Палiхроне» Фоцiя 1418 г. i маючая адбыцца каранацыя); 4) першыя запiсы былi зроблены ў Смаленску (смаленская епiскапская кафедра – ?) i, можна меркаваць, не без ведама мiтрапалiта Герасiма; 5) смерць Вiтаўта, пачатак мiжусобнай вайны ў княстве i, урэшце, спаленне Герасiма Свiдрыгайлам перапынiлi ход летапiсання. Аднак у Смаленску(?) апошняе было адноўлена, дададзена «Аповесць пра Падолле» i зроблены апошнi запiс агульнарускiх падзей за 1446 г.Паводле меркавання В. А. Чамярыцкага, першы беларускi летапiсны звод 1446 г. узнiк у выніку злучэння асобнай рэдакцыi (1446 г.) «Палiхрона» Фоцiя i «Пахвалы Вiтаўта». Характэрная рыса летапiснага зводу – яго «агульнарускi» характар.З 1458 г. узнiкаюць асобныя мiтраполii: Руская Кiеўская i Руская Маскоўская. У апошняй мiтрапалiт таксама паступова страчвае палiтыч-нае значэнне. «Агульнарускiм» летапiсам усё больш становiцца летапiс велiкакняжацкi. ІІ беларуска-лiтоўскi звод Да спiсаў II беларуска-літоўскага зводу адносяць летапiсы: Красiнскага, Патрыяршы А i Б, Альшэўскi, Археалагiчнага таварыства, Румянцаўскi, Цiханравава, Пазнанскi, Еўраiнаўскi. Для ўсiх iх характэрнае злучэнне двух асобных летапiсных помнiкаў: 1) легендарнай гiсторыi аб паходжаннi князёў i шляхты Вялiкага княства Лiтоўскага ад знатных рымлян («Хронiкi») i 2) «Летапiсца вялiкiх князёў лiтоўскiх». З’яўленне легендарнай часткi (уласна «Хронiкi») выклiкана iмкненнем паказаць шляхту ВКЛ не менш, а то i больш радавiтай, чым шляхта Кароны, адказаць на распаўсюджаную ў Еўропе легенду аб паходжаннi дынастыi вялiкiх князёў лiтоўскiх ад конюха і пацвердзіць сваё права на рускія землі (права заваёвы). Легенда была выкарыстана маскоўскiм бокам, каб паказаць узурпацыю лiтоўскiмi князямi ўлады над рускiмi землямi. Калi жонкай Васiля III стала Алена Глiнская з Лiтвы, гэтае пытанне не ставiлася жорстка, аднак iснавала рэальная патрэба абгрунтаваць старажытную радаслоўную ўладароў ВКЛ. Першапачатковы тэкст ІІ беларуска-літоўскага зводу, у склад якога ўвайшла «Хронiка Вялiкага княства Лiтоўскага i Жамойцкага» разам з «Летапiсцам вялiкiх князёў лiтоўскiх», у 40-я гг. XVI ст. быў дапоўнены новымi летапiснымi матэрыяламi. Была таксама зроблена iстотная рэдак-тарская апрацоўка ўсяго тэксту: скарочана адно апавяданне, пашырана другое, унесены дапаўненнi, заменены асобныя прозвiшчы герояў, уведзены падзагалоўкi. Гэта дало падставу даследчыку В. А. Чамярыцкаму вызначыць у складзе ІІ зводу тры рэдакцыi: 1) кароткую (летапiс Красiнскага i блiзкi да яго Патрыяршы А); 2) пашыраную (Патрыяршы Б, Румянцаўскi, Альшэўскi, Археалагiчнага таварыства, Цiханравава); 3) поўную (Пазнанскi i Рачынскага). Узнiкненне поўнай рэдакцыi ён датуе першай паловай 50-х гг. XVI ст. .Такiм чынам, мы можам назiраць паступовую эвалюцыю летапiсання ў Вялiкiм княстве Лiтоўскiм, чарговым этапам якой стаў III беларускi звод, цi «Хронiка Быхаўца».ІІІ беларуска-літоўскі звод («Хронiка Быхаўца»).Методыка аналiзу легендарных частак летапiсаў III беларуска-літоўскі звод атрымаў такую назву ад адзiнага вядомага даследчыкам спiса, якi быў выяўлены ў бiблiятэцы памешчыка Быхаўца (маёнтак Магiлеўцы Ваўкавыскага павета Гродзенскай губернi) у 1820-х гг. Хронiка, арыгiнал якой згублены, ахоплiвае гiсторыю ВКЛ ад легендарных часоў да 1506 г. Каштоўнасць хронiкi ў тым, што яна змяшчае арыгiнальныя звесткi (складзеныя па назiраннях, успамiнах хранiста i г. д.) за другую палову XV – пачатак XVI ст. «Хронiка Быхаўца» з’явiлася ў вынiку перапрацоўкi i спалучэння трох летапiсных помнiкаў: 1) Слуцкай рэдакцыi I беларускага зводу; 2) Iпацьеўскага летапiсу; 3) поўнай рэдакцыi «Хронiкi Вялiкага княства Лiтоўскага i Жамойцкага».ІІІ беларуска-літоўскі звод стаў вынiкам гiсторыка-лiтаратурнага сiнтэзу пагадовых запiсаў i асобных апавяданняў. Складанне новага летапiснага помнiка абумоўлена развiццём геаграфiчных уяўленняў, больш пiльнай увагай да генеалогii. Але адной з галоўных прычын яго ўзнiкнення стаў пачатак Лiвонскай вайны. Усё адзначанае вышэй дазваляе меркаваць, што ІІІ звод быў створаны ў 60-я гг. XVI ст., а ў 70-я гг. XVI ст. з’явiўся спiс (лацiніцай на беларускай мове), якi ў 1846 г. апублiкаваў складальнiк «Старажытнай гiсторыi лiтоўскага народа» Т. Нарбут. ІІІ беларуска-літоўскі звод быў складзены, магчыма, не адной, а некалькiмi асобамi, блiзкiмi да князёў Слуцкiх. Паводле сцвярджэння беларускага даследчыка М. М. Улашчыка, «Хронiка Быхаўца» была пачата праваслаўным, а падоўжана католiкам.Месцам узнiкнення летапiсу-хронiкi, хутчэй за ўсё, быў Новагародак. Пры абгрунтаваннi такога пункту гледжання карысна звярнуцца да методыкi аналiзу легендарных звестак летапiсаў, прапанаванай М. Улашчыкам. У асноўных рысах яе можна сфармуляваць наступным чынам: 1) пачатковыя звесткi па гiсторыi амаль усiх народаў змяшчаюць легенды; 2) легенды, нягледзячы на мiфiчнасць паведамленняў, адлюстроўваюць геаграфiчныя, палiтычныя i iншыя ўяўленнi таго часу, калi яны складалiся; 3) аналiз звестак легенды дазваляе даследчыку ў шэрагу выпадкаў акрэслiць час i месца напiсання (складання).