Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Источниковедение - ВСЕ.docx
Скачиваний:
63
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
219.38 Кб
Скачать

57. Характарыстыка публіцыстычных твораў XIX - XX ст.

У ХIХ ст. публiцыстычная лiтаратура не толькi павялiчваецца колькасна, але i набывае новае гучанне. У якасцi твораў публiцыстыкi выступаюць праекты дзяржаўных пераўтварэнняў i канстытуцый. Адбываецца зрошчванне публiцыстыкi i перыёдыкi (выдатным прыкладам гэтага з’ўляецца «Мужыцкая праўда» К. Калiноўскага.), узнiкаюць новыя формы, дакладна акрэслiваюцца лiтаратурна-мастацкая, навуковая i грамадска-палiтычная публiцыстыка. Вызначаюцца афiцыйная, праўрадавая i апазiцыйная публiцыстыка. Яркай старонкай беларускай публiцыстыкi другой паловы ХIХ ст. з’яўляецца публiцыстыка беларускiх народнiкаў. У публiцыстыцы ХIХ ст. вызначаюцца кансерватыўны, лiберальны, дэмакратычны i рэвалюцыйна-радыкальны напрамкi, асобна вызначаецца публiцыстыка царквы. На пачатку ХХ ст. публiцыстыка становiцца адной з формаў партыйнай прапаганды; публiцыстычную накiраванасць набываюць нават праграмныя дакументы розных партый.У ХХ ст. атрымліваюць шырокае развiццё такiя формы публiцыстычнай лiтаратуры, як пракламацыi, лiстоўкi (апошнiя асаблiва былi распаўсюджаны ў перыяд другой сусветнай вайны). Лiстоўкi выкарыстоўвалi не толькi савецкiя ўлады, але i нямецкi бок. Даволi часта лiстоўкi суправаджалiся малюнкамi, графiчнымi выявамi i наблiжалiся да плакатаў.

58. Характарыстыка эпісталярных крыніц.

эпiсталярная спадчына — пiсьмы, запiскi, пасланнi i г. д. Пiсьмы можна падзялiць на наступныя вiды:1) пiсьмы ў перыядычныя выданнi (тут трэба адрознiваць арыгiналы – сапраўдныя пiсьмы, што былi дасланы ў перыядычныя выданнi i адклалiся ў архiве iх рэдакцый, i iх публiкацыi);2) пiсьмы ва ўстановы (дзяржаўныя, грамадскiя, прыватныя). Паасобку яны могуць не мець цiкавасцi, паколькi найчасцей закранаюць прыватныя праблемы, але вывучэнне iх як масавай крынiцы дазваляе акрэслiць характэрныя рысы грамадскай думкi пэўнага часу;3) пiсьмы палiтычным, грамадскiм дзеячам, вучоным, прадстаўнiкам мастацтва. Пiсьмо, як, можа, нiякi iншы дакумент, здольнае спынiць iмгненне, паказаць чалавека з усiмi яго асабiстымi клопатамi i грамадскiмi сувязямi ў нейкi адметны момант жыцця (неабходна адрознiваць афiцыйную i прыватную перапiску);4) прыватная перапiска. Прыватнае пiсьмо – гэта пiсьмовы асабiсты зварот аўтара да пэўнай асобы (цi некалькiх асоб). Устойлiвымi элементамi эпiсталярнага помнiка з’яўляюцца: указанне адраса, месца напiсання, даты напiсання, зварот да адрасата, подпiс аўтара пiсьма (але часам даследчыкi маюць справу з пiсьмамi, у якiх адсутнiчае асобны з пералiчаных элементаў, а здараецца – i ўсе разам ). Але ў змесце прыватнага пiсьма аўтар зусiм свабодны – ён можа пiсаць аб службовых, сямейных, асабiстых справах. Звычайна пiсьмо пiшацца не для друку, не для ўсеагульнага (нават частковага) азнаямлення з iм трэцiх асоб. Вывучаючы эпiсталярныя крынiцы, неабходна валодаць звесткамi па гiсторыi пошты, яе ўстаноў, арыентавацца ў знаках (помнiках) паштовага звароту – марках, паштовых штэмпелях i iнш.У сваiм развiццi эпiсталярныя крынiцы таксама прайшлi шэраг этапаў. Пiсьмы як форма зносiн мiж людзьмi былi распаўсюджаны ўжо з глыбокай старажытнасцi (пiсьмы на бяросце i iнш.). У ВКЛ асаблiва пашыраецца перапiска ў XVI ст. Вельмi цiкавым помнiкам XVI ст., напрыклад, з’яўляецца пiсьмо Мiхаiла Глiнскага епiскапу Луку Ватцэльроду, напiсанае на паўлiсце паперы 12 жнiўня 1506 г. праз тыдзень пасля перамогi, атрыманай пад Клецкам. Яно дазваляе ўдакладнiць структуру i памеры войскаў, дзень галоўнай бiтвы (5 жнiўня) i колькасць страт. У другой палове XVI ст. пiсьмы складана адрознiць ад iншых вiдаў апавядальных крынiц. У форме пiсьмаў складаюцца дзённiкi (Я.Збароўскi), эпiсталярная форма служыць для выяўлення сваiх думак, поглядаў, i вельмi складана размежаваць прыватную i афiцыйную перапiску . (пiсьмы аршанскага старасты Ф. Кмiты-Чарнабыльскага). Вядомы таксама пасланнi, што прыпiсваюцца старцу Арцемiю, якi быў асуджаны за вальнадумства ў рэлiгiйных пытаннях Маскоўскiм Саборам 1554 г. i ўцёк у Лiтву . Таксама прыкладам можа служыць перапiска канцлера ВКЛ Льва Сапегi, У XVIII ст., i асаблiва ў XIX ст. колькасць пiсьмаў iстотна павялiчваецца. Вельмi цiкавыя пiсьмы майстроў мастацкага слова – лiтаратараў. Пiсьмы (ёсць i другi раўназначны беларускi тэрмiн – «лiсты»), перапiска пiсьменнiкаў з сябрамi i сучаснiкамi – надзвычай каштоўная частка iх рукапiснай спадчыны. Нават таропкая дзелавая перапiска можа шмат дапамагчы ва ўстанаўленнi фактаў бiяграфii пiсьменнiка, яго сувязей, жыццёвых i творчых планаў i г. д. Пiсьмо можа выкарыстоўвацца гiсторыкамi ў самых розных планах: гiсторыя нашага кнiгадрукавання, чытацкага попыту, тэатра i г. д.Эпiсталярная спадчына беларускiх пiсьменнiкаў XIX ст. захавалася i вывучана ў неаднолькавай ступенi . Вялiкiя страты па розных прычынах на працягу гадоў панесла карэспандэнцыя таго ж В. Дунiна-Марцiнкевiча (досыць сказаць, што не захавалася яго сяброўская перапiска з С. Манюшкам).Багата прадстаўлена ў публiкацыях i даследаваннях эпiсталярная спадчына Яна Чачота. У неаднолькавай ступенi захавалася эпiсталярная спадчына нашых пiсьменнiкаў апошнiх дзесяцiгоддзяў XIX ст. Мы не ведаем на сёння нiводнага пiсьма А. Абуховiча i Ф. Тапчэўскага. Затое досыць паспяхова выяўляецца i вывучаецца даследчыкамi карэспандэнцыя Ф. Багушэвiча, А. Ельскага, Я. Лучыны, А. Гурыновiча.Прыватны характар пiсьма не заўсёды захоўваў яго ад прачытання сучаснiкамi. У Расiйскай iмперыi праводзiлася перлюстрацыя пiсьмаў. Яшчэ большы кантроль за перапiскай iснаваў у Савецкiм Саюзе. Мала хто мог спадзявацца на захаванне тайны перапiскi. Таму вывучэнне эпiсталярных комплексаў павiнна ажыццяўляцца ў спалучэннi з iншымi крынiцамi, пры ўважлiвым аналiзе псiхалагiчных характарыстык аўтара, асаблiвасцей яго дзейнасцi i паводзiн. Пісьмы дрэнна захоўваюцца. І хоць па ХХ ст. існуе велізарная колькасць матэрыялаў эпісталярнага характару, але ў большай ступені яны раскіданы па розных архівах, фондах, калекцыях. У савецкі час істотнае распаўсюджванне атрымаў такі эпісталярны жанр, як пісьмы ў савецкія ўстановы і газеты. Паколькі амаль усе выданні з’яўляліся «органамі» пэўных устаноў, то апошнія былі абавязаны рэагаваць на «сігналы». Гэта часам садзейнічала паступоваму пераўтварэнню такіх пісьмаў у пэўны від даносаў (тым больш, што публікаваліся яны пад пэўнымі псеўданімамі).Пераважная колькасць пісьмаў у дзяржаўныя ўстановы, газеты з 1920-х гг. не захавалася. Разам з тым вельмі цікавымі з’яўляюцца пісьмы кіраўнікам Савецкага ўрада 1918 – 1920 гг. Менавіта ў звароце да традыцыі шукалі праўды. Калі разглядаць матэрыялы прыватнай перапіскі, то на працягу ХХ ст. значэнне гэтага жанру паступова змяншаецца. У параўнанні з ХІХ ст. пісьмы становяцца не толькі лаканічнымі, але і менш эмацянальна насычанымі, на гэта наклалі адбітак войны і рэпрэсіі. У пасляваенны перыяд паўплывала і развіццё сродкаў сувязі, найперш тэлефанізацыя гарадоў і вёсак Беларусі. З 1980-х гг. адчуваецца паступовае ўздзеянне распаўсюджвання лакальнай камп'ютэрнай сеткі Інтэрнет і электроннай пошты, што істотна відазмяніла характар і формы эпісталярнага жанру. У матэрыялах перапiскi вельмi шмат агульнага з дзённiкамi. Пiсьмы пераважна складаюцца ў ходзе самiх падзей. Яны таксама заснаваны на памяцi i пiшуцца найчасцей у ходзе самiх падзей. Разам з тым матэрыялы перапiскi – па сваiх разнавiднасцях, жанрах – крынiцы больш складаныя i разнастайныя, чым дзённiкi. Эпiсталярная лiтаратура мяжуе i з многiмi iншымi вiдамi крынiц.