Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Источниковедение - ВСЕ.docx
Скачиваний:
63
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
219.38 Кб
Скачать

23. Высвятлення аўтара гістарычнай крыніцы.

Надзвычай важна для крыніцазнаўства вызначэнне аўтарства крыніцы (атрыбуцыя). Атрыбуцыя вырашае дзве задачы:1)вызначае, ці належыць дадзенай крыніца таму аўтару, які пазначаны ў ёй; 2)удакладняе фактары, што паўплывалі на ступень супадзення інф-цыі крыніцы рэальным фактам гістарычнай рэчаіснасці; вызначае формы і метады інтэрпрэтацыі крыніцы. Для вызначэння асобы аўтара выкарыстоўваюцца дадзеныя генеалогіі. Часта сустракаюцца выпадкі, калі некалькі чалавек насілі аднолькавыя імёны, прозвішчы, тады і выкарыстоўваюцца генеалагічныя табліцы. На другім этапе атрыбуцыі аналізуецца ўскосная інфармацыя аб аўтары. У яе ўваходзяць: тытул, пасада, мянушка, сацыяльны статус, інф-цыя аб месцы нараджэння аўтара, яго веды аб мясцовасці, якую ён апісвае.Важным з'яўляецца аналіз аўтарскага стыля - паслядоўнасці слоў у сказе, выкарыстанне аўтарам асобных выразаў, слоў. Для атрыбуцыі ананімных твораў вельмі істотны фармальныя асаблівасці стыля. Для апрацоўкі стылістычных асаблівасцяў могуць быць выкарыстаны камп'ютэрныя метады. Стыль ананімнага аўтара звычайна параўноўваецца са стылем сучаснікаў, такім чынам можа быць вызначана асоба, што напісала твор. Асабліва складанай гэтая задача з'яўляецца ў дачыненні да рукапісных твораў эпохі сярэднявечча: тады пазначаць аўтарства лічылася калі не грахоўным, то не прынятым. Узнікаюць праблемы і пры вызначэнні дзеючых асоб гэтых твораў. Так, рускія князі традыцыйна мелі імёны і славянскія, і хрысціянскія. Адпаведна існаваў даволі сціслы набор княжацкіх імёнаў (на тэрыторыі Полацкай зямлі гэта, напрыклад, Уладзімір, Усяслаў, Брачыслаў, Рагвалод, Глеб). У такім гэтага, як адзначае Э. М. Загарульскі, часам складваецца ўяўленне, што дзейнічаюць розныя людзі, у той час як на самай справе гэта адна і тая ж асоба .

24. Інтэрпрэтацыя гістарычных крыніц.

Інф-цыя аб мінулым не адлюстроўваецца ў крыніцы дакладна, можа адрознівацца ад рэчаіснасці. Яе адлюстраванне залежыць ад культурных традыцый эпохі, пазіцыі аўтара, прыналежнасці аўтара да той ці іншай сацыяльнай трупы і г.д. Асноўная задача інтэрпрэтацыі крыніцы - вызначыць з улікам часавай, культурнай дыстанцыі сэнс, які аўтар уносіў у твор. На этапе інтэрпрэтацыі даследчык як бы "рухаецца" ў плыні свядомасці аўтара крыніцы, імкнецца зразумець сутнасць падзей і пазіцыю аўтара адносна іх. Гэта не проста граматычнае прачытанне тэкста, гэта тлумачэнне тэкста. Тлумачэннем тэкста займаецца спецыяльная навука - герменеўтыка. Задачай з'яўляецца вытлумачэнне крыніцы як з'явы культуры. Па-рознаму разумелі герменеўтыку прадстаўнікі розных школ крыніцазнаўстваУ Ланглуа і Сеньябоса разглядаліся такія паняцці як крытытка паходжання крыніцы, унутраная крытыка і крытыка разумення (герменеўтыка), што выключала магчымасць дакладнага падзелу гэтых паняццяў і даследчых працэдур крытыкі і інтэрпрэтацыі крыніц. Даследчык Мару разумеў герменеўтыку як сродак пераадолення культурна-гістарычнай дыстанцыі, дыстанцыі паміж свядомасцю людзей мінулага і сучасным даследчыкам.Вучэнне аб гістарычнай інтэрпрэтацыі крыніц сістэматызаваў і лагічна абгрунтаваў, а таксама выклаў у кнізе "Метадалогія гісторыі" Лапо-Данілеўскі. Ён звярнуў увагу на тое, што праблема інтэрпрэтацыі ў сучаснай яму літаратуры асвятлялася не дакладна. Лапо-Данілеўскі надае інтэрпрэтацыі крыніцы прынцыповае значэнне. Лапо-Данілеўскі вылучае прынцыпы інтэрпрэтацыі: прынцып псіхалагічнага тлумачэння чужой свядомасці, прынцып псіхалагічнай інтэрпрэтацыі сімвала ці вобраза. Таксама даследчык вылучае метады інтэрпрэтацыі: тэхнічны метад (дае ўяўленне аб сэнсе і прызначэнні крыніцы), тыпізіруючы метад (суаднясенне крыніцы з адпаведным тыпам культуры), індывідуалізуючы метад (раскрывае індывідуальныя асабліва-сці аўтара).Пры тлумачэнні крыніцы важна ўлічваць гістарызмы, архаізмы, аўтарскія выразы. Даследчык вымушаны звяртацца да спецыяльных слоўнікаў, рабіць аналіз тэрмінаў, якія сустракаюцца ў крыніцах. Пры працы з заканадаўчымі крыніцамі, напрыклад, даследчык-гісторык звяртаецца да юрыдычнай тэрміналогіі. Пры тлумачэнні апавядальных крыніц даследчык можа сустрэць іншасказанні, алегорыі. У такім выпадку ён павінен не толькі іх зразумець, але і растлумачыць. Пры тлумачэнні крыніц важнае значэнне мае веданне канкрэтных гістарычных абставін, у якіх пісаўся тэкст.