Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Источниковедение - ВСЕ.docx
Скачиваний:
63
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
219.38 Кб
Скачать

5. Месца крыніцазнаўства ў сістэме гуманітарных ведаў.

Узаемасувязь гуманітарных і прыродазнаўчых навук- адзін з найважнейшых напрамкаў інтэграцыі навукі. Роля гісторыі ў працэсе гуманізацыі ведаў высокая. Таму эўрыстычная і методыка-аналітычная функцыі крыніцазнаўства, якія яно выконвае ў гіст.навуцы, з'яўляюцца карыснымі і для іншых навук. Гістарыяграфія ужо фарміруе сваё крыніцазнаўства. Шэраг праблем, якія разглядае гістарыяграфія як гісторыя гістарычнай навукі, спецыфічны толькі для яе - яны з'яўляюцца агульнымі для гісторыі навукі ўвогуле. Да такіх належыць пытанне аб крыніцазнаўчай базе гісторыі навукі, аб яе крыніцах. У межах філасофіі, мастацтва, ваеннай справы, медыцыны і іншых галінаў ужо зроблены першыя спробы распрацоўкі крыніцазнаўчых праблем. Крыніцазнаўства ўступае ва ўзаемадзеянне з шэрагам навук, уваходзячы ў міждысцыплінарныя комплексы, якія фарміруюцца на сутыку гуманітарных, прыродазнаўчых і тэхнічных навук. Шэраг агульных праблем вывучаюць археаграфія, лінгвістыка, літарату-разнаўства і інш.Крыніцазнаўства ў літ-знаўстве - адна са спецыяльных дысцыплін, якая вывучае літ-ны твор з пункту гледжання яго крыніц. У межах літ-най навукі, якая займаецца вывучэннем творчасці пісьменнікаў на аснове іх твораў, літ-нае крыніцазнаўства займаецца даследаваннем незакончаных, папярэдніх рэдакцый тэкстаў, чарнавых матэрыялаў і г.д. Акрамя тэкстаў крыніцазнаўства ў літ-ры цікавяць дзённікі пісьменнікаў, іх мемуары, аўтабіяграфіі. Яны дапамагаюць зразумець умовы, у якіх працаваў пісьменнік, уплыў на яго творы асяроддзя, сяброў, цэнзуры і г.д. Пры гэтым, літ-нае крыніцазнаўства цікавяць тыя ж праблемы, што і гістарычнае - праблема сапраўднасці крыніцы, наяўнасць іншых рэдакцый, час стварэння, аўтарства і г.д. 3 іншага боку ў гіст. крыніцазнаўстве існуе спрэчка: ці можна лічыць літ-ны тэкст гістарычнай крыніцай? 3 аднаго боку - гэта прадукт творчасці аўтара, з іншага - адбітак сваёй эпохі. Крыніцазнаўства разумеецца як самадастатковая гуманітарная метанавука, што ў сучасных гуманітарных навуках выконвае функцыю адзінага метада. Сутнасць яго-вывучэнне крыніц як "помнікаў культуры", уяўляючых сабой не носьбітаў інф-цыі, ператворанай даследчыкам у гіст. факты, а саму рэальнасць. Кожная навука карыстаецца сваімі метадамі, аднак у сучаснай гуманітарнай сферы назіраецца тэндэнцыя да ўзаемапранікнення метадаў розных навук, да міждысцыплінарнага сінтэзу.Актуальныя ў сучаснасці гісторыка-культурныя аспекты крыніцазнаўства. Гістарызм грамадскай свядомасці нельга адасобіць ад неабходнасці авалодання крыніцазнаўчамі крытэрыямі, ад умения падняцца на пэўны ўзровень абстракцыі ў рэальных жыццёвых сітуацыях, зразумець і ўбачыць, напрыклад, у фотаздымках сямейнага альбома, дзённіку і інш. гіст. помнік, захаваць яго як гіст. крыніцу. Гісторыка-культурныя аспекты крыніцазнаўства шчыльна пера-плецены тут з задачамі архівазнаўства, музеязнаўства, гіст. мастацтва, аховай помнікаў гісторыі і культуры.

6. Месца крыніцазнаўства ў сістэме гістарычных ведаў.

Месца сучаснага крыніцазнаўства - цэнтр у сістэме гіст. навук, кожная з якіх займаецца асобным відам гіст. крыніц.археаграфія (пішу) - дапаможная гіст. дысцыпліна, якая распрацоўвае методыку пошуку і збору пісьмовых помнікаў, пытанняў навуковага ўліку і апісання рукапісаў і рукапісных кніг (камеральная археаграфія), прынцыпы і метады выдання тэкставых гіст. крыніц (эдыцыйная археаграфія). Дзякуючы метадам і прыёмам археаграфіі, крыніцазнаўства пазбягае пры аналізе крыніц скажэння інфармацыі. Архівазнаўства - комплексная дысцыпліна, што вывучае гісторыю, арганізацыю, тэорыю і практыку работы архіваў у галіне ўліку, апісання, выкарыстання, забеспячэння захаванасці дакументаў, навуковую арганіза-цыю працы і эканоміку архіўнай справы. Архіўныя крыніцы з'яўляюцца асобнай групай гіст. крыніц, таму крыніцазнаўства вывучае сярод іншых і гэты від крыніц.Музеязнаўства (музеялогія) - навуковая дысцыпліна, якая вывучае заканамернасці ўзнікнення і развіцця музейных адносін да рэчаіснасці, гісторыю музея як сацыяльнага інстытута і яго функцыі ў грамадстве, формы і спосабы рэалізацыі гэтых функцый на розных этапах грамадскага развіцця. Музеязнаўства вывучае толькі тыя крыніцы, якія з'яўляюцца музейнымі прадметамі. Існуе такі раздзел музеязнаўства, як музейнае крыніцазнаўства. Дыпламатыка – спец.гіст. дысцыпліна, якая вывуч. паходжанне, форму і змест дакументальных крыніц для вызначэння іх сапраўднасці. Сучасная дыпламатыка- частка агульнага крыніцазнаўства, у задачы яе ўваходзіць даследаванне форм і зместу дакументаў. Актавыя крыніцы-крыніцы пераважна дамоўнага характару (міжнародныя дамовы, граматы, арэндныя дамовы і т.д.). аб'ектам вывучэння крыніцазнаўства - ўся сукупнасць гіст.крыніц,і ў т.л.актавыя крыніцы. Таму аб'ект вывучэння крыніцазнаўства значна шырэйшы за аб'ект вывучэння дыпламатыкі. Разам з тым, дыпламатыка пры дапамозе спецыфічных метадаў вывучае спецыфічную групу крыніц.Сярод дапаможных гіст.дысцыплін асобнае месца займае гіст.бібліяграфія-дысцыпліна, прадметам якой - распрацоўка метадаў пошуку, бібліяграфічнага апісання, мэтавага адбору і прадастаўлення атрыманай інф-цыі даследчыку. У задачу бібліяграфіі ўваходзіць пошук бібліяграфічных пазіцый па абранай тэме. Гіст. бібліяграфія вывучае не толькі гіст. крыніцы, але і гіст.даследаванні.