Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Источниковедение - ВСЕ.docx
Скачиваний:
63
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
219.38 Кб
Скачать

41. Мытныя кнігі як крыніца для вывучэння сацыяльна-эканамічнай гісторы Беларусі XIV - XVIII стст.

На Беларусі ў XIV – XVIII ст. функцыі мытняў выконвалі каморы і прыкаморкі, а пошліна, якую браў скарб ВКЛ з мясцовых купцоў за ўвоз тавараў з-за мяжы ці вываз іх за мяжу і з іншаземцаў за гандаль на мясцовых рынках ці правоз тавараў па тэрыторыі дзяржавы, называлі мытам (адсюль і назва – мытня). Мыт плацілі грашыма ці таварамі, суму пошліны і звесткі пра купцоў запісвалі ў спецыяльныя мытныя кнігі. Як адзначаў М. В. Доўнар-Запольскі, памер мыту ўстанавліваўся мясцовым звычаем у залежнасці ад самых разнастайных умоў, а таму не быў аднолькавым у розных мясцовасцях. З цягам часу гэтая акалічнасць пачала ствараць складанасці ў гандлі. Таму з другой паловы XVI ст. былі выдадзены гаспадарскія ўставы, што вызначалі памеры мытнага збору.Арганізацыяй збору мыту ў Вялікім княстве Літоўскім кіраваў вялікі літоўскі падскарбі, якому падпарадкоўваліся інтэнданты, рэвізоры, адміністратары, стражнікі, пісары, што працавалі ў мытных каморах і прыкаморках на межах краіны. Усе мытнікі павінны былі быць шляхціцамі. На жаль, мытныя кнігі Беларусі XIV – сярэдзіны XVI ст. не захаваліся. Асаблівую цікавасць у сувязі з гэтым маюць дакументальныя матэрыялы тых краін, з якімі актыўна гандлявалі беларускія купцы, у прыватнасці справы Пасольскага прыказа, якія ўключаюць апісанні ўмоў гандлю купецкіх іскаў і прэтэнзій, Рыжская гандлёвая кніга (1280 – 1352), мытныя рэгестры некаторых польскіх гарадоў XV – XVI ст. Мытныя кнігі перыяду Рэчы Паспалітай (з другой паловы XVI ст.) змяшчаюць наступную інфармацыю: прозвішчы і месца жыхарства купцоў, якія правозілі тавары праз мяжу; назву і колькасць тавараў, кірункі іх увозу (вывазу); суму мытнага збору ў дзяржаўны скарб за ўвоз тавараў з-за мяжы (вываз за мяжу). Запісы ў мытныя кнігі таксама фіксавалі мытныя зборы з іншаземцаў за гандаль на мясцовых рынках ці транзітны правоз тавараў па тэрыторыі княства.Захаваліся мытныя кнігі Брэста за 1583, 1605 гг., Віцебска – за 1605 г., Гродна – за 1600, 1605, 1764 гг., Магілёва – за 1612, 1708 гг., Полацка – за 1616, 1708 гг., Мінска, Барысава – за 1708 г. і г. д. Мытныя кнігі зберагаюцца ў рукапісным аддзеле бібліятэкі Вільнюскага універсітэта, XVIII ст. – у рукапісным аддзеле бібліятэкі Нарадовай у Варшаве. Шэраг мытных кніг быў апублікаваны ў Актах Віленскай археаграфічнай камісіі.Значным недахопам гэтых кніг было тое, што ў іх адсутнічалі звесткі аб таварах, якія ўвозіла ў краіну (вывозіла з краіны) шляхта і духавенства. Справа ў тым, што, згодна прывілея Жыгімонта І Старога 1507 г., шляхта і духавенства Польшчы вызваляліся ад мыту, калі яны везлі тавары не на продаж, а для ўласных патрэб. Шляхціцу, які вёз тавар, дастаткова было прысягнуць, што ён паходзіць, напрыклад, з уласнай гаспадаркі, каб пазбавіцца выплаты мыту (тым больш, што звычайна прысягу за шляхціца даваў эканом, які ехаў з таварамі). Толькі ў 1772 г., падчас першага падзелу Рэчы Паспалітай, былі ўведзены тры асобныя мыты, якія ахоплівалі ўсе сацыяльныя групы Рэчы Паспалітай: шляхецкае мыта, купецкае мыта і мыта ад солі. У мытных кнігах усе тры віды мытнага збору фіксаваліся асобна.Аналіз звестак мытных кніг дазваляе зрабіць вывады аб: 1) развіцці рамёстваў і гандлю ў беларускіх гарадах; 2) іх сувязях з гарадамі Расіі, Украіны, Прыбалтыкі; 3) этнічным складзе купецтва Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай увогуле; 4) аб асноўных экспартуемых (ці імпартуемых) таварах; 5) аб асноўных гандлёвых шляхах на тэрыторыі Беларусі.