Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Источниковедение - ВСЕ.docx
Скачиваний:
63
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
219.38 Кб
Скачать

9. Развіццё крыніцазнаўства ў другой палове XVIII - XIX ст.

У XVIII - XIX стст. пашырэнне ў крыніцазнаўствве атрымалі спецыяльныя прафесійныя методыкі, якія сфарміраваліся на аснове тэксталагічнай крытыкі крыніц, галоўным чынам, наратыўных тэкстаў і дакументаў тыпа сярэднявечных дыпломаў і хартый, што садзейнічала развіццю дапаможных дысцыплін гісторыі і яе прыватных методык. Найбольшыя поспехі былі дасягнуты ў лацінскай і грэчаскай сярэднявечнай эпіграфіцы, палеаграфіі, якія неабходны для апублікавання арыгінальных крыніц. Пэўныя поспехі заўважаюцца і ў дыпламатыцы, храналогіі і сфрагістыцы, што палепшыла крытыку афіцыйных сярэднявечных дакументаў. Да канца XIX ст. спец. гіст. дысцыпліны ўжо вывучаліся ва ўсіх еўрапейскіх універсітэтах. У Аўстрыі, Германіі, Францыі, Італіі быў назапашаны значны вопыт па методыцы вывуч. гіст. пісьмовых помнікаў (пераважна сярэднявечных). У развіцці сярэднявечнай крытыкі значная роля належала дыпламатыцы як навуцы, што вывучае дакументальныя архіўныя крыніцы. Архіўныя дакументы, якія гістарычна ствараліся ў практычных мэтах, прадстаўлялі каштоўнасць таму, што былі створаны непасрэдна ў час падзей, аб якіх сведчаць. Асаблівую ролю ў развіццё дыпламатыкі ўнеслі Зіккель і Фіккер. Буйны архівіст з Італіі Віттані распрацаваў падрабязны курс лацінскай дыпламатыкі, прапанаваў класіфікацыю актавага матэрыялу,што захоўваецца ў італьянскіх архівах. Ён таксама распрацоўваў праблемы крытыкі актавых дакументаў.У канцы XIX ст. фр. гісторык, прафесар Школы Хартый Жыры стварыў абагульняючую працу па дыпламатыцы. Ён вылучыў этапы крытыкі актаў:1.Вызначэнне часу стварэння.2.Вызначэнне формы і спосабаў сведчання.3.Вызначэнне сапраўднасці дакумента. Першыя спробы разгледзіць агульныя метады гіст. пазнання ўяўляліся для тагачасных гісторыкаў справай бесперспектыўнай. Такой думкі, напрыклад, прытрымліваецца Дройзен. Ідэі Дройзена аб класіфікацыі гіст. крыніц мелі ўплыў на крыніцазнаўства. Негатыўнымі былі адносіны з боку большасці даследчыкаў да кнігі англ. гісторыка Фрымэна аб методыцы гіст. даследавання. Аднак, гэта была адна з першых спроб абагульнення выкладаемага універсітэцкага курса. Ставілася пытанне аб адрозненні гіст. фактаў у гіст. навуцы ад фактаў прыродазнаўчых навук.У 1898 г. фр. вучоныя, выкладчыкі Сарбоны Ланглуа і Сеньабос паставілі задачу напісаць працу аб методыцы гіст. даследавання. Іх кніга "Уводзіны ў вывучэнне гісторыі" павінна была падштурхнуць гісторыкаў да роздуму аб прыёмах даследавання гіст. матэрыялу, якія прымяняліся інтуітыўна. У кнізе разглядаюцца этапы крытыкі гіст. крыніцы, галоўная ўвага ў якой надаецца вызначэнню дакладнасці крыніцы, праўдзівасці аўтара крыніцы. Разглядаюцца прычыны недакладнасці фактаў у крыніцы. У апошнім раздзеле крытыкуецца пазітывісцкая метадалогія.Нямецкі гісторык Бернгейм выдаў у 1889 г. "Падручнік гістарычнага метада". Кніга Бернгейма прысвечана характарыстыцы паняццяў гіст. навукі і яе сувязяў з філалогіяй, палітыкай, сацыялогіяй, філасофіяй, этнаграфіяй, антрапалогіяй і інш. навукамі, а таксама мастацтвам.Даследаванні гіст. крыніц былі пачаты ў Расійскай Імперыі з сяр. XVIII - першай пал. XIX стст. у працах рускіх гіст. Тацішчава, Карамзіна, Салаўёва,Шчарбатава,Качаноўскага, нямецкіх навукоўцаў Міллера, Шлёцара і інш. Для гэтага перыяду характэрны новыя гіст. праблемы, зварот да новых відаў крыніц: актаў, дакументальным матэрыялам, пісцовых кніг. 3 пач. XIX ст. прадметам спецыяльнага вывучэння сталі летапісы. Строеў упершыню прапануе меркаванне аб летапісе як аб зводзе. Рускае летапісанне вывучаюць Буткоў, Бяляеў, Сухамлінаў, Менавіта ў гэта перыяд у расійскім крыніцазнаўстве вылучаюцца дапаможныя гіст. дысцыпліны (геральдыка, нумізматыка і інш.). Асабліва гэтае дзяленне заўважна ў працах Балхавіцінава. Як акадэмічная гіст. дысцыпліна крыніцазнаўства сфарміравалася ў 90-я г. XIX ст. Ключэўскі пачаў чытаць курс "Крыніцазнаўства" ў Маскоўскім універсітэце ў 1894 г.