Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Источниковедение - ВСЕ.docx
Скачиваний:
63
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
219.38 Кб
Скачать

37. Агульная характарыстыка матэрыялаў справаводства.

З таго часу як чалавек вымушаны быў перадаваць інфармацыю, ён шукаў для таго розныя шляхі. Можна было накіраваць свайго падначаленага, але вусная перадача інфармацыі магла сказіць яе сутнасць. Тады з’яўляецца неабходнасць у стварэнні дакумента (што ў перакладзе з латыні вызначаецца як «спосаб доказу»).На працягу стагоддзяў узнікла мноства тыпаў і відаў дакументаў. Іх класіфікацыя праводзіцца па наступных крытэрыях.1. Па спосабу фіксацыі інфармацыі іх дзеляць на пісьмовыя, графічныя, фона- і фотакінадакументы.2. Па змесце: на арганізацыйна-распарадчыя, фінансава-разліковыя, забеспячэння і збыту і па асабістаму складу.3. Па найменаванні: загады, пратаколы,распараджэнні,інструкцыі і г. д.4. Па відах: тыповыя, прыкладныя, індывідуальныя, трафарэтныя.5. Па месцы складання: унутраныя і знешнія.6. Па галоснасці: сакрэтныя і несакрэтныя, для службовага карыстання. Сакрэтныя дакументы маюць асобую адзнаку аб сакрэтнасці: «совершенно секретно», «секретно» ці «К».7. Па тэрмінах захавання: на дакументы пастаяннага, доўгачасовага (звыш 10 гадоў) і часовага (да 10 гадоў) захавання і г. д.Асобную групу дакументаў справаводства складаюць службовыя пісьмы, тэлеграмы, тэлефанаграмы, якія маюць сваім прызначэннем перадачу тэрміновых паведамленняў.У якасці асобных стадый стварэння дакументаў справаводства, як і іншых відаў дакументаў, можна акрэсліць:чарнавік – дакумент у папярэдняй рэдакцыі;арыгінал (аўтэнтык) – першы экземпляр дакумента, складзены ў адпаведнасці з пэўнымі патрабаваннямі;копія – дакладнае ўзнаўленне арыгінала з паметай на правым верхнім ражку – копія. Копія можа быць заверана адпаведнай асобай;дублікат – асобны від копіі, які выдаецца ў выпадку страты арыгінала і мае такую ж юрыдычную сілу, што і арыгінал.Дакументы рэгіструюцца (складаюцца рэестры і інш.). Пры гэтым яны атрымліваюць пэўны нумар, дату рэгістрацыі.Дзейнасць устаноў і асоб па стварэнні дакументаў называюць справаводствам (ад тэрміна справа). У сучасным разуменні справа – гэта сукупнасць дакументаў, якія датычацца аднаго пытання ці напрамку дзейнасці і змешчаны пад адной вокладкай.Адрозніваюць справаводства дзяржаўных і судовых устаноў, палітычных партый і прыватных гаспадарак.Любая выканаўча-гаспадарчая дзейнасць выяўляецца ў форме дакументаў і актаў. Дзяржаўныя ўстановы і асобы, надзеленыя дзяржаўнай уладай, зносяцца між сабой менавіта праз дакументы. Форма дакументаў дакладна вызначаецца і рэгулюецца заканадаўствам. Дакумент – гэта матэрыяльны аб’ект з інфармацыяй, замацаванай пэўным спосабам для яе перадачы ў часе і прасторы. Дакументу папярэднічаюць падрыхтоўчыя і прамежкавыя матэрыялы. У друку вы можаце сустрэць такое вызначэнне, як афіцыйна-дакументальныя матэрыялы. Афіцыйны дакумент – гэта дакумент, створаны арганізацыяй, установай ці службовай асобай і аформлены ва ўстаноўленым парадку. Рух дакументаў ва ўстанове ці арганізацыі з моманту іх стварэння ці атрымання да завяршэння выканання ці адпрацоўкі называюць дакументазваротам.Для стварэння дакументаў і працы з імі ва ўстановах звычайна існуюць спецыяльныя аддзелы, якія маюць назву «канцылярыя».