Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Источниковедение - ВСЕ.docx
Скачиваний:
63
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
219.38 Кб
Скачать

38. Характарыстыка матэрыялаў справаводства перыяду Вялікага княства Літоўскага. Сеймавыя матэрыялы XVI - XVII стст.

Для вывучэння дакументаў справаводства Вялiкага княства Лiтоўскага iстотнае значэнне мае «Лiтоўская Метрыка» (ЛМ). Гэта, па-першае, – гiстарычная назва архiўных рукапiсных кнiг велiкакняжацкай (пазней – агульнадзяржаўнай) канцылярыi Вялiкага княства Лiтоўскага XV – XVII ст. Разам з тым «Лiтоўская Метрыка» – гэта i назва канкрэтнага фонду № 389, якi захоўваецца ў Цэнтральным дзяржаўным архiве старажытных актаў Расiйскай Федэрацыi ў Маскве (ЦДАСА), i гэты фонд уключае матэрыялы не толькi велiкакняжацкай канцылярыi, але i iншых дзяржаўных устаноў. Адначасова шэраг матэрыялаў, непасрэдна звязаных з дзейнасцю канцылярыi ВКЛ, захоўваецца у архiўным фондзе Галоўнага архiва старажытных актаў у Варшаве. Апошнi з’яўляецца вынiкам дзейнасцi архiвiстаў XVIII ст., пераважна варшаўскiх, і адлюстроўвае адзiн са шматлiкiх этапаў упарадкавання матэрыялаў «Лiтоўскай Метрыкi».Назва «Лiтоўская» – таксама ўмоўная. У найбольш старажытным з вядомых вопiсаў 1623 г. матэрыялы канцылярыi названы «Метрыкай Вялiкага княства Лiтоўскага». Вызначэнне «Лiтоўская» яны атрымалi ў XVIII ст. пад пяром варшаўскiх архiвiстаў, яго ўжываў i найбольш аўтарытэтны з iх – А. Нарушэвiч (1777 – 1787). Пецярбургскiя архiвiсты ўслед за апошнiм менавiта так называлi метрыку, тым больш, што такi тэрмiн быў неабходным, каб супрацьпаставiць яе «Кароннай».Тэрмiн «метрыка» таксама ў пэўнай ступенi ўмоўны. Ён узнiк у сярэдневяковых канцылярыях i вызначаў кнiгi – копii дакументаў, якiя выйшлi з цэнтральных канцылярый. Пазней значная колькасць кнiг была страчана.Такiм чынам, неабходна, па-першае, адрознiваць матэрыялы велiкакняжацкай канцылярыi i матэрыялы адпаведных архiўных фондаў; для гэтага трэба прасачыць гiсторыю апошнiх. Па-другое, неабходна вызначыць першапачатковы (кнiгi-арыгiналы) i сучасны склад «кнiг» «Лiтоўскай Метрыкi».Сеймавыя матэрыялы XVIXVII ст. Вальныя соймы ў Вялікім княстве Літоўскім пачалі праводзіцца з 1401 г. Галоўнымі відамі дакументаў, якія на іх прымаліся, былі акты уніі з Польскім Каралеўствам і прывілеі. З 1507 г. у якасці пастаноў сойма з’яўляюцца ўхвалы («уфалы»). Ужо да гэтага часу ў структуры ўхвалы адбыліся пэўныя змены. Пачынаючы з вальнага сойма 1547 г., якім кіраваў вялікі князь Жыгімонт Аўгуст, на сеймах разам з ухваламі запісваюцца «прозьбы» шляхты ВКЛ і «отказы». Галоўнымі «прозьбамі» з’яўляліся: 1) каб чужа-земцы не мелі маёнткаў і не займалі ўрады ў княстве; 2) каб не паруша-ліся прывілеі і вольнасці земскія; 3) каб усе новыя пастановы ўхваляліся на вальным сойме. Узрастанне ролі вальных соймаў прадвызначыла пераўтварэнне пастаноў сойма ў дакументы заканадаўчага характару, што было акрэслена ў Статуце 1566 г. і канчаткова замацавана ў 1588 г. Неабходна таксама адзначыць матэрыялы мясцовых соймікаў. Гэта інструкцыі і наказы дэпутатам на вальны (усеагульны) сойм, хадайніцтвы і просьбы да ўрада, а таксама справаздачы паслоў і інфармацыя аб прайшоўшых соймах.Ужо ў сярэдзіне XVI ст. узрастае жаданне скласці для нашчадкаў падрабязную справаздачу аб сойме. Першыя з такіх спроб (як «Дзённік Люблінскага сейма 1569 г.») знаходзяцца на мяжы паміж матэрыяламі справаводства і гісторыка-мемуарнай літаратурай. «Дзённік Люблінскага сейма 1569 гг.» захаваўся ў дзвюх рэдакцыях. У 1869 г. ён выдадзены паводле рукапісу, які належаў Імператарскай публічнай бібліятэцы. Ён напісаны некалькімі почыркамі XVI ст. з нешматлікімі праўкамі адной рукой у тэксце і на палях, што адносяцца да таго ж XVI ст. Паводле меркавання М. Любаўскага, гэта звод першапачатковых запісаў, якія ўзніклі па ходу пасяджэнняў сейма. Асаблівасцю гэтага дакумента з’яўляецца яго эмацыянальная насычанасць у адлюстраванні дзень за днём, гадзіна за гадзінай складанага развіцця падзей на сейме ў Любліне. Гэта, дарэчы, і дае падставу многім даследчыкам адносіць «Дзённік» да гісторыка-мемуарных твораў.