Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Источниковедение - ВСЕ.docx
Скачиваний:
63
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
219.38 Кб
Скачать

39. Канцэлярыя Вялікага княства Літоўскага і яе кнігі. Першапачатковы і сучасны стан кніг.

Пад канцылярыяй трэба разумець установу (дзяржаўную, царкоўную цi прыватную), якая мае ўнутраны субардынацыйна-iерархiчны падзел упраўленчай i выканаўчай працы, уласную арганiзацыйна-функцыянальную структуру, асноўнай гiстарычнай функцыяй якой з’яўляецца пасрэднiцтва цi ўдзел у ажыццяўленнi дзяржавай (царквой цi прыватнай асобай) гаспарадча-выканаўчай дзейнасцi – кiравання. велiкакняжацкая канцылярыя – хутка набыла агульнадзяржаўны характар i выконвала шматлiкiя складаныя функцыi цэнтральнай дзяржаўнай установы. У канцылярыi Вялiкага княства Лiтоўскага здымалiся копii выданых (выходных) i атрыманых (уваходных) дакументаў. Копii прызначалiся як для патрэб бягучай дзейнасцi канцылярыi, так i для захаванасцi звестак дакументаў на больш працяглы час. Выключнай асаблiвасцю канцылярыi Вялiкага княства Лiтоўскага, пазней названай «Лiтоўскай Метрыкай», з’яўляецца тое, што яна па сваім функцыянальным прызначэнні падмяняла дзяржаўны архiў.У другой палове XVI ст. канцылярыя Вялiкага княства Лiтоўскага заставалася яшчэ дапаможна-выканаўчай установай. У межах канцылярыi складалiся ўмовы для яе падзелу на ведамствы па сферах дзеяння. Адсутнiчала кіраўніцка-выканаўчая спецыялiзацыя. У момант ад’езду вялiкага князя ў Карону Польскую яна (магчыма) падзялялася на дзве самастойныя часткi. Першая ўключала найбольш вопытных i заслужаных пiсараў (па i накіроўвалася за iм у Карону. Праз яе Жыгiмонт Стары ажыццяўляў кіраванне знешняй i ўнутранай палiтыкай ВКЛ. Лiсты (гаспадарскiя прывiлеi) выдавалiся ў залежнасцi ад месцазнаходжання вялiкага князя. Другая частка (яе наяўнасць гiпатэтычная) функцыянiравала ў Вiльни.Дакументы ў дзяржаўнай канцылярыi перапiсвалiся ў «кнiгi»: на яго мела пэўнае ўздзеянне сама назва – «кнiгi». Фактычна ж у канцылярыi дакументы перапiсвалiся на асобных лiстах цi некалькiх лiстах («сшытках»). Гэтыя лiсты з часам складвалiся, з iх фармiравалiся «кнiгi». Гэта закранула наступны склад «кнiг»: «Кнiгi данiн» прывiлеi, агульназемскiя, абласныя, гарадам, этнiчным i канфесiйным групам насельнiцтва. дакументы на зямельныя ўладаннi i на правы, непасрэдна звязаныя з землеўладаннем.лiсты аб дараваннi зямельных уладанняў феа-далам розных рангаў, дакументы аб падараваннi i пацвярджэннi пасад

2. «Кнiгi спраў судовых» гаспадара i паноў-рады пачалi весцiся асобна ад кнiг данiн з пачатку княжэння Жыгімонта I з лiстапада 1506 г. а) «лiсты», напiсаныя ад iмя гаспадара. Найперш i галоўным чынам гэта лiсты-прыгаворы, якiя давалiся супрацьстаячым бакам пасля разбору справы па сутнасцi. Упiсваліся ў кнiгу i iншыя гаспадарскiя «лiсты»: аб адтэрмiноўцы справы i г. д.; б) запiс «пра памяць» – гэта пратакол разбору справы цi асобны момант гэтай справы. 3. «Кнiгi арэнд». Асноўны iх змест складаюць дакументы адносна продажу 4. «Рэестры «отправ» – гэта пералік данін грашыма, харчамі і рэчамі са сродкаў скарбу «князем і панам і дворяном і земяном і всим, кому што гаспадар дал».

5. «Кнігі пасольстваў» – тут канцэнтравалiся дакументы аб зносінах ВКЛ з іншымі дзяржавамі. Па загадзе канцлера Льва Сапегi з 1594 г. дзякi пачалi перапiсваць кнiгi Метрыкi. У вынiку перапiскi з’явiлася каля 190 новых кнiг – копiй «Лiтоўскай Метрыкi». Перапiска дакументацыi кнцылярыi ВКЛ у кнiгi-копii праводзiлася без яе папярэдняй апрацоўкi i сiстэматызацыi, у вынiку чаго для кнiг-копiй, асаблiва для тых, што ахоплiвалi дакументацыю канца XV – XVI ст., характэрна вiдавая i храналагiчная непаслядоўнасць тэкстаў дакументаў.Арыгiналы дакументаў канцылярыi былi складзены на захаванне ў Вiленскiм скарбе, а копii – у прыватнаўласнiцкiм доме ў Вiльнi. Такiм чынам, у канцы XVI – пачатку XVII ст. узнiклi тэксты, якiмi мы карыстаемся i сёння. У склад «Лiтоўскай Метрыкi» на працягу XVII – XVIII ст. уключаны матэрыялы ўстаноў, якiя размяшчалiся на тэрыторыi сталiцы i не былi звязаны з дзейнасцю вялiкага князя. Дзейнічала справаводчая канцылярыя, прызначаная для бягучых спраў. Яна знаходзiлася разам з князем, калi той быў у раз’ездах. У яе заносiлi звесткi аб выдадзеных князем прывiлеях, падараваннях i iншых дакументах. Затым гэтыя звесткі ў больш цi менш сцiслай форме заносiлiся ў асноўныя кнiгi Метрыкi, але нельга выключыць, што рабiлася гэта не ва ўсiх выпадках.На працягу XVI – XVIII ст. сфармiраваўся ў асноўным сучасны склад кнiг: «Кнiгi запiсаў», «Кнiгi судовых спраў», «Кнiгi публiчных спраў» i «Кнiгi перапiсаў Акрамя таго, у фондзе № 389 маецца адна кнiга розных зборнiкаў сапраўдных актаў XV – XVII ст. i сiгiлаты (рэестры спраў з пячаткамi). Як ужо адзначалася вышэй, пэўныя дакументы могуць знаходзiцца не на месцы, г. зн. не ў тых кнiгах, дзе сабраны адначасова выдадзеныя акты, частка дакументаў увогуле не скапiравана ў канцылярыi, iншыя ж былi ўнесены ў кнiгi Лiтоўскай Метрыкi, што не захавалася да нашага часу. У сувязi з гэтым значную цiкавасць уяўляюць кнiгi, якiя служылi для рэгiстрацыi дакументаў, канчаткова аформленых у канцылярыi, змацаваных пячаткай – кнiгi «сiгiлат». У адрозненне ад iншых кнiг, яны, такiм чынам, павiнны былi адлюстроўваць паслядоўнасць афармлення дакументаў у канцылярыi. На жаль, гэтыя кнiгi захавалiся фрагментарна. Як i ў кнiгах сiгiлат, так i у сiгiлатах 1649\50 гг. пазначана i дата прылажэння пячаткi, i дата, прастаўленая ў дакуменце. Пры гэтым, здаралася, дата прастаўлялася ў прывiлеях значна пазней, чым прыкладалася пячатка. Зараз складана меркаваць, з’яўлялiся такiя выпадкi выключэннем з агульнага правiла цi звычайнай практыкай, распаўсюджанай у пэўныя перыяды дзейнасцi канцылярыi ВКЛ.