Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Источниковедение - ВСЕ.docx
Скачиваний:
63
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
219.38 Кб
Скачать

52. Асаблівасці летапісання XVII - XVIII стст.

Аслабленне Вялiкага княства Лiтоўскага (асаблiва ў сярэдзiне XVII ст.), наступ каталiцызму, працэсы апалячвання вышэйшага саслоўя Беларусi садзейнiчалi таму, што летапiсанне губляе свой агульнадзяржаўны характар. Да гэтага спрычынiлася наладжаная работа канцылярыi, у вынiку якой летапiсы становяцца другараднай крынiцай гiстарычнай iнфармацыi. Павялiчваецца ўвага да мясцовых падзей, пераважна тых, сучаснiкам якiх з’яўляўся летапiсец. Летапiсы набываюць характар мемуарнай лiтаратуры. Як прыклад можна прывесцi Баркалабаўскi (Баркулабаўскi) летапiс.Баркалабаўскi летапiс ахоплiвае падзеi перыяду другой паловы XVI – пачатку XVII ст., пераважна тыя, што адбылiся на Магiлёўшчыне: у сяле i замку Баркулабаве, Быхаве, Магiлёве. Ён быў напiсаны ў канцы 1580 – 1608 гг., найбольш верагодна, баркалабаўскiм святаром Фёдарам Фiлiпавiчам (духоўнiкам князёў Саламярэцкiх), а апошнi запiс 1633 г. (узяцце Смаленска каралём Уладзiславам) быў зроблены пазней. Пры асвятленнi падзей да канца XVI ст. заўважаецца храналагiчная непасля-доўнасць, устаўкi. Толькi з 1594 г. матэрыял выкладаецца год за годам.Найбольшую каштоўнасць у Баркалабаўскiм летапiсе маюць звесткi пра паўсядзённае жыццё простых людзей Беларусi. Тут падрабязна апiсваюцца гаспадарчае становiшча i побыт беларускiх сялян, неўраджаi, голад; паведамляецца пра час i ўмовы пасяўных работ, пра цэны на прадукцыю сельскай гаспадаркi.Разам з тым Баркалабаўскi летапiс змяшчае цiкавыя звесткi пра дзеяннi рускiх войскаў пад Магiлёвам у апошнi перыяд Лiвонскай вайны, аб прыходзе казакоў на Беларусь (у прыватнасцi, С. Налiвайкi), пра Лжэдзмiтрыя II i iнш.Насычанасць летапiсу ўласнымi ўражаннямi аўтара, дэталёвымi звесткамi пра жыццё князёў Саламярэцкiх, характар запiсаў увогуле падштурхоўваюць асобных даследчыкаў беларускай гiсторыi да думкi, што Баркалабаўскi летапiс – помнiк гiсторыка-мемуарнай лiтаратуры.Спробы адрадзiць летапiсанне ў першай палове XVIII ст. прывялi да ўзнiкнення асобнага яго вiду на Беларусi – гарадскiх хронiк. Найбольш вядомая «Магiлёўская хронiка» Т. Сурты i Трубнiцкiх, якая была напiсана на працягу жыцця некалькiх пакаленняў жыхароў г. Магiлёва i ахоплiвае перыяд з 1526 г. да пачатку XIX ст. На фоне падзей, якiя адбывалiся пераважна ва Усходняй Беларусi, раскрываецца багатая гiсторыя горада, назву якога летапiсцы звязваюць з iмем Льва. Хронiка адлюстравала не толькi падзеi, але i забабоны, мiфы таго часу.Другая вядомая магiлёўская хронiка – «Запiскi iгумена Арэста» – ахоплiвае падзеi больш як за 500 гадоў (да 1847 г., больш ці менш поўныя звесткi з 1578 г.). Гэта, магчыма, апошняя спроба стварыць гiсторыю горада Магiлёва. Аўтар (хутчэй за ўсё, унiят) выкарыстаў папярэднюю хронiку i асабiстыя назiраннi. На жаль, цiкавыя падзеi 1812 г. асветлены вельмi мала.Хронiкi г. Магiлёва напiсаны на польскай мове. Не з’яўляецца выключэннем i «Хронiка Вiцебска», цi «Летапiс Панцырнага i Аверкi», – помнiк беларускага летапiсання XVII – XVIII ст., у якiм падаюцца факты з гiсторыi горада Вiцебска.Такiм чынам, летапiсанне на Беларусi мае шматвяковую гiсторыю. Летапiсы з’яўляюцца багатай крынiцай вывучэння нашай гiсторыi, значэнне якой цяжка пераацанiць.