Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Источниковедение - ВСЕ.docx
Скачиваний:
63
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
219.38 Кб
Скачать

27. Паняцце "ўнутраная крытыка". Мэта і змест унутранай крытыкі.

Пасля ажыццяўлення працэдуры праверкі сапраўднасці крыніцы трэба правесці ўнутраную крытыку крыніцы, Мэта ўнутранай крытыкі - выявіць ступень суаднясення інфармацыі крыніцы тымі падзеямі, якія ў ёй апісваюцца. Задачамі ўнутранай крытыкі крыніцы з'яўляюцца: вызначэнне сапраўднасці крыніцы, яе паўнаты, дакладнасці.

28. Паняцце верагоднасці гістарычнай крыніцы. Паўната і дакладнасць інфармацыі крыніцы.

Сапраўднасць інфармацыі - гэта ступень суаднясення яе з гіст. фактам, які гэтая інф-цыя апісвае.Ступень сапраўднасці вызначаецца паўнатой і дакладнасцю інф-цыі крыніцы. Паўната - гэта якасная характарыстыка, якая адлюстроўвае ў крыніцы рысы, найбольш істотныя для г. працэса ці з'явы. На паўнату і дакладнасць уплываюць наступныя фактары:1)аўтар быў сведкам падзей ці ведае аб іх з якіхсьці апісанняў; 2)час складання крыніцы (адразу пасля падзей, ці прайшоў прамежак часу); 3)індывідуальныя асаблівасці аўтара;4)псіхалогія сацыяльнай групы, да якой належыў аўтар крыніцы;5)жанр ці форма крыніцы.

29. Крыніцазнаўчы сінтэз.

Апошнім этапам працы з гістарычнымі крыніцамі з'яўляецца - сінтэз гістарычнай інфармацыі аб крыніцы.На гэтым этапе ствараецца магчымасць абагуліць вынікі аналіза асобных бакоў твора, асобных комплексаў сацыяльнай інфармацыі, атрыманай пры аналізе яго зместа. Таксама на гэтым этапе даследчык параўноўвае дадзеныя розных крыніц аб гістарычных фактах, мадэлюе гістарычную сітуацыю. Пры гэтым ён вызначае яе навуковую каштоўнасць для дадзенага гістарычнага даследавання.Так, пры вывучэнні пісьмовых крыніц вызначаюць пратограф, спісы, рэдакцыі; чарнавікі і белавікі, копіі и г д

30. Праблемы вывучэння рэчавых, выяўленчых, аудыяльных крыніц.

З таго часу як у чалавека з’явiлася патрэба перадаць iнфармацыю, ён iмкнуўся вызначаць яе ў мове. Фiксацыя гукаў акрэсліла з’яўленне пiсьма. З часам з’явiлiся пэўныя вiды ўмоўных вызначэнняў – iнфармацыя на штучных машынных носьбiтах. Развiццё тэхнiкi спрыяла ўзнiкненню i такога тыпу крынiц, як фона- і кiнадакументы. форма фiксацыi iнфармацыi мае для гiсторыка пэўнае значэнне, i гiсторык часам проста вымушаны звяртацца да вывучэння выключна тэхнiчных аспектаў (магнiтафонны запiс справаздач i г. д.). Нягледзячы на пэўныя праблемы, у дадзеным выпадку гiсторыку прасцей перавесцi такую сацыяльную iнфармацыю (вобразна гаворачы) на «мову сваiх думак». Намнога складаней сiтуацыя пры вывучэннi рэчавых i выяўленчых крынiц. Калi зараз малады гiсторык звяртаецца да рок-музыкi, яго прываблiваюць найперш тэксты, а музыка застаецца па-за ўвагай. Яшчэ ў большай ступенi складана перавесцi на «мову думак» сацыяльную iнфармацыю, што заключана ў «мове рэчаў». Тут выкарыстоўваюцца спецыфiчныя метады вывучэння, i ў адпаведнасцi з iмi вызначылiся такiя асобныя дысцыплiны, як мастацтвазнаўства, этнаграфiя i г. д. Дарэчы, «мову рэчаў» вывучае i археалогiя. Але, па-першае, археолагi выкарыстоўваюць i пiсьмовыя крынiцы. Па-другое, археолагi вывучаюць «старажытнасцi» – рэчы, iнфармацыя аб якiх страчана поўнасцю або часткова.Пры вывучэннi рэчаў, як і пісьмовых крыніц, (напрыклад, iкон) узнiкаюць тыя ж пытаннi дацiроўкi, аўтарства, месца стварэння. Таму можна сцвярджаць, што тэорыя крынiцазнаўства павiнна распрацоўваць метады вывучэння самых розных тыпаў крынiц. .Некаторыя навукi, што маюць аб’ектам вывучэння гiст. крынiцы, распрацоўваюць i свае, спецыфiчныя метады. Iснуе i своеасаблiвая методыка пошуку крыніц. Як археолаг ведае, дзе трэба капаць? Як этнограф ведае, дзе патрэбна шукаць сляды той цi iншай легенды? Безумоўна, ёсць элемент выпадковасцi ў адкрыццi. Можна выпадкова натрапiць на дакумент у архiве, можна выпадкова знайсцi клад i г. д. Але ў пераважнай большасцi пошук вядзецца сiстэматычна i мэтанакiравана. Патрэбна дэтальна акрэсліць прадмет пошуку, даследчык павiнен выдатна ведаць умовы i вывучыць месца пошуку. Даследчык павiнен ведаць магчымасцi прымянення тэхнiчных сродкаў (аэрафотаздымка, запiс на дыктафоне, сканiраванне тэксту, сканiраванне зямной паверхнi з самалёта i спадарожнiка, выкарыстанне iнфармацыйных сiстэм). перш чым раскопваць, трэба знайсцi, дзе капаць; перш чым вывучаць пiсьмовую крынiцу, яе трэба адшукаць.