Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Источниковедение - ВСЕ.docx
Скачиваний:
63
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
219.38 Кб
Скачать

7. Развіццё крыніцазнаўства ў эпоху Сярэдневякоўя.

Гісторыкі ранняга сярэднявечча карысталіся любым пісьмовым тэкстам як крыніцай, калі давяралі аўтарытэту таго, каму належыла крыніца. Аўтарытэт не прадугледжваў крытычнай праверкі. Умовай аўтарытэтнасці крыніцы было прызнанне яе аўтара царквой.Пачатак крытыкі крыніц звязваюць з пачаткам распрацоўкі дыпламатыкі. Пачатак сярэднявечнай крытыкі крыніц (актаў) ўмоўна датуецца 590г. Гэтым годам у 'Гісторыі франкаў" Рыгора Турскага.у сувязі з частай падробкай папскіх бул у 1198 г. з'явілася пасланне папы Інакенція III, дзе тлумачыліся спосабы адрознення сапраўдных і падробных актаў. У XIII - XIV стст. праца па верыфікацыі дакументаў разгарнулася ў Германіі, Францыі, Італіі, Польшчы. Паняцце падробкі ("составной" граматы) было выпрацавана і на Русі. Удасканаленню інтэрпрэтацыі крыніц садзейнічала складанне зборнікаў копій грамат. Такія зборнікі называліся ў Заходняй Еўропе капітулярыямі, а на тэрыторыі Русі -"капійныя кнігі" (ад слова ''копия'). Складаліся яны ў практычных мэтах -для ўмацавання землеўласніцкіх правоў, прывілеяў, уліку дакументацыі і г.д. У Зах.Еўропе капітулярыі вядомы з X ст.У ВКЛ капітулярыі ствараліся ўжо ў XV ст. -1-й пал. XVI ст., але ў пач. XVII ст. былі страчаны. у канцэлярыі РП распаўсюджваюцца кнігі сігілят - дакументаў, на якіх стаяла пячатка. У Расіі першыя капійныя кнігі складзены не пазней XV ст."Прыкладам крытыкі крыніцы з'яўляецца доказ несапраўднасці т.зв. "Канстанцінавага дара" - граматы, якой нібыта імператар Канстанцін I падараваў папу рымскаму Сільвестру I (314 - 335 гг.) уладу над заходняй часткай Рымскай Імперыі, уключаючы Італію. Гэтыя рукапісы паходзілі не з Італіі і Рыма. Даследчык Шлезінгер высветліў, што тытул Канстанціна ў фальшыўцы адпавядае тытулу Карла Вялікага ў дакументах, значыць мог быць запазычаны.

8. Развіццё крыніцазнаўства ў эпоху Адраджэння. Дзейнасць "эрудытаў" у галіне фарміравання элементаў крыніцазнаўства як навукі.

Ва ўмовах Адраджэння ў Еўропе аналіз сярэднявечных дакументаў набыў новую актуальнасць. Распрацоўка навуковых прыёмаў аналіза дакументаў пачалася з вывучэння канкрэтных дакументаў. Захавальнік фр. каралеўскага архіва Жэрар дэ Мантэгю склаў цэлы зборнік практычных заўваг аб актах. Паэт Петрарка ў пасланні імператару Карлу IV (1361 г.) абверг сапраўднасць прывілеяў Цэзара і Нерона Аўстрыі.Італ. гуманіст Ларэнца Валла каля 1443 г. напісаў трактат аб несапраўднасці "Канстанцінавага дара". У пач. XVI ст. спецыяльны трактат аб граматах склаў швейцарскі юрысконсульт Іахім дэ Ватт. У перыяд Рэфармацыі з крытыкай некаторых папскіх дакументаў выступіў Ульрых фон-Гуттэн. Славянскі гуманіст Матвей Франковіц у сваёй "Псторыі царквы" (у 13 т., 1560 - 1574 гг.) даказаў несапраўднасць некаторых дакументаў; што імкнуліся замацаваць царкоўныя прывілеі.У XVII ст. шырока разгарнулася публікацыя дакументальных крыніц. У 1626 г. з'явіўся зборнік, які ўключаў шэраг грамат, што захоўваюцца ў архіве Сэн-Дэні. Каштоўныя зборнікі дакументаў былі выдадзены ў Францыі ў 2-й пал. XVII ст., у вывучэнні актаў панаваў скептычны напрамак. У 1655 г. англ.Марш выступіў са сцвярджэннем, што чым старажытней акт, тым ён больш падазроны. Найбольш грунтоўнай крытычнай працай гэтага перыяду лічыцца кніга Германа Конрінга, якога ў Германіі нават лічылі заснавальнікам дыпламатыкі. Вывучэннем актаў займаўся таксама манах-бенедыктынец Жан Мабільён (1632 - 1707 гг.), які прааналізаваў імператарскія граматы, папскія булы за перыяд з V па XII стст. уключна. Праца Мабільёна лічыцца асновай навук. дыпламатыкі, у ёй выкладзены прынцыпы аналіза дакументаў, якія доўгі час выкарыстоўвалі ў Францыі, Іспаніі, Англіі і інш. Паслядоўнікі Мабільёна (Тусен, Тассен і інш.) узбагацілі навуку новымі крыніцамі, але так і не пераўзышлі ўзровень навук. крытыкі, якога ён дасягнуў. 3 сяр. XVIII ст. дыпламатыка як дысцыпліна выкладаецца ва універсітэтах Германіі.