Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ФП дапаможнік.rtf
Скачиваний:
27
Добавлен:
07.07.2019
Размер:
1.63 Mб
Скачать

Апытальнік для збору казкавай прозы

1. Якія казкі вы чулі ў дзяцінстве? Ад каго? Якая ваша самая любімая казка? Ці расказваеце вы казкі сваім дзецям (унукам)? Якія? Ці пераказваеце вы ім казкі, якія кальсьці чыталі або вывучалі ў школе? Якія?

2. Можа, вы ведаеце казкі пра лісу, якая прыкінулася мёртвай і выкрала рыбу з воза, пра ваўка ля палонкі, ашуканага лісой, пра лісу-павітуху, пра звяроў у яме, якія з’ядаюць адзін аднаго, пра зайца і лісу (ледзяную і лубяную хаткі гэтых звяроў), пра лісу і дразда (салаўя, дзятла), варону і лісу, лісу і жураўля, пра ката, пеўня і лісу, пра дурную лісу, якая топіць збан, пра ваўка ў гасцях у сабакі, пра сабаку-шаўца, пра ката, які напалохаў у лесе звяроў, пра вайну свойскіх жывёл з дзікімі, пра пахаванне мышамі ката, які прытварыўся мёртвым, пра ваўка-дурня, пра ваўка і казлянят, пра жывёл, якія ўцяклі ад гаспадара ў лес, пра мужыка, мядзведзя і лісу, пра ўдзячнага мядзведя, пра вяршкі і карэньчыкі, пра мядзведзя на ліпавай (бярозавай) назе, пра спевы ваўка з мэтай выманіць у старога маёмасць, пра камароў і мядзведзя, пра церамок мухі, пра размову жаб і інш.?

3. Ці ведаеце вы якую-небудзь дакучную казку, якую расказваюць, каб адчапіцца ад дзяцей?

4. Можа, вы чулі такія казкі, дзе шмат паўтораў? Напрыклад, «Казу гнаць»: каза не хоча ісці з лесу з арэхамі, па казу выпраўляюць ваўкоў, на ваўкоў мядзведзя і г. д.; пра тое, як пеўнік выбіў курачцы вока, бо ляшчына парвала яму порткі, а ляшчыну абгрызлі козы, бо іх не глядзелі пастухі і г. д.; пра разбітае яечка, пра калабка, пра былінку і вераб’я, пра церам мухі, пра рэпку і да т. п.

5. Ці чулі вы калі-небудзь «сараматныя» казкі з брыдкімі словамі? Дзе і калі іх расказваюць?

6. Відаць, вы ведаеце чарадзейныя казкі. Калі не памятаеце якія, то я вам падкажу. Можа, гэта казка пра пераможцу змея і вызваленне царэўны, пра Кажамяку, пра тры падземныя царствы, пра салдата, які знайшоў царэўну, пра смерць Кашчэя, пра Кацігарошка, пра Бабу Ягу, пра звярынае малако, пра няверную жонку, што выкрала ў мужа чарадзейны прадмет і перадала палюбоўніку, а мужу дапамаглі верныя жывёлы ці дзяўчына, пра хітрую навуку ў чараўніка, пра дзяцей, якія трапілі да ведзьмы і выратаваліся, пра хлопчыка і ведзьму, пра каваля і чорта, пра салдата і смерць, пра людаеда, пра жаніха-ваўкалака, пра зачараваную царэўну, пра царэўну-жабу, пра падменную нявесту або жонку, пра падчарку і родную дачку бабы, пра дзяўчыну-кветку, пра скамянелае царства, пра пунсовую кветачку, пра жонку вужа, пра Фініста яснага сокала (мужа-асла, барана, казла), пра братоў-крумкачоў, пра падарожжа да сонца, пра Марку Багатага, пра заляцанні цара да прыгажуні – жонкі мужыка (свайго слугі), пра самаграйныя гуслі, пра мачаху і падчарку, пра дванаццаць месяцаў, папялушку, цудоўную карову, Сіўку-бурку, канька-гарбунка, пра Ямелю, Нязнайку, пра ката ў ботах, ката Максіма, шэрага ваўка, пра маладзільныя яблыкі, Жар-птушку, залатую рыбку, чарадзейны пярсцёнак, пра жывёл-зяцёў, пра Івашку Мядзведжае вушка, пра Еруслана, Іллю Мурамца, пра скрыпача ў чарцей, пра сынка з кулачок, Снягурачку, Бязручку, Баву-каралевіча, мёртвую царэўну і чарадзейнае люстэрка, пра пеўня і жорны, пра Гора, пра Шчасце і Багацце, цудоўных дзяцей, жывую ваду і г. д.

Як толькі інфармант скажа, што ведае тую ці іншую казку, папрасіце яго расказаць яе, а потым рухайцеся далей. Калі любімай казкай інфарманта аказваецца рэалістычная, то магчыма, што ў яго рэпертуары іх некалькі. Паспрабуйце даведацца, ці знаёмы яму казкі пра дурную бабу (жонку), лянівую жонку, разумную дзяўчыну, абгавораную жонку (дзяўчыну), верную жонку, прытворнапамёршую дзяўчыну, непраўдзівыя абвінавачванні, выпраўленне лянівых, пана і мужыка, папоў, няверную жонку і разбойніка, высакародных разбойнікаў, дурнога чорта, спаборніцтва ў смеху, спрэчкі, хто мацнейшы, хто праспявае песню даўжэй, разумных і дурных, ўцёкі парабка, прыгоды салдата і г. д.