Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ФП дапаможнік.rtf
Скачиваний:
27
Добавлен:
07.07.2019
Размер:
1.63 Mб
Скачать

4. Малыя жанры беларускага фальклору

Да гэтага пласта народнай творчасці далучаюцца прыказкі, прымаўкі, загадкі, выслоўі. Малымі іх назвалі па фармальнай прыкмеце – творы гэтых жанраў сапраўды невялікія па аб’еме.

Фалькларыстамі ХІХ–ХХ ст. былі распрацаваны розныя метадычныя прыёмы фіксацыі твораў малых жанраў. Напрыклад, вопытныя збіральнікі рэкамендуюць уважліва прыслухоўвацца да мовы выканаўцаў, вылучаючы ў ёй прымаўкі і прыказкі і запісваючы іх.

П а р а д а. Галоўнае не толькі запісаць прымаўку, прыказку, выслоўе ці загадку, але зафіксаваць іх у кантэксце, адзначаючы, з якой нагоды яны згадваліся.

Можна таксама падрыхтаваць асобны спіс прымавак, прыказак, выслоўяў ці загадак (прыкладна каля 200 адзінак абранага жанру) і ў размове з інфармантам павольна прачытаць творы. Гэта, без сумнення, актывізуе памяць выканаўцы, і дасць вам магчымасць пачаць дыялог і запісаць творы малых жанраў.

У в а г а! Абавязкова фіксуйце ўсе каментарыі выканаўцы, напрыклад, калі, у якіх абставінах кажуць так ці інакш.

Даведка. Выслоўі – гэта трапныя і дасціпныя выразы, часцей гумарыстычнага характару, якія пазбаўлены элементаў афарыстычнасці і навучальнасці, уласцівым прыказкам, а толькі нібы жартам, мімаходзь прыкмячаюць і падкрэсліваюць тую ці іншую з’яву, дробную бытавую падзею, асобную рысу ў характары чалавека, у паводзінах жывёлы, у стане прыроды. Да выслоўяў даследчыкі таксама далучаюць такія характэрныя ўзоры народнай словатворчасці, як скорагаворкі, застольныя жарты, прыгаворкі і тосты, вітанні, зычэнні, ветлівыя і ласкавыя звароты, прысяганні і бажба, праклёны і абзыванні-ганьбаванні, нават калі яны выражаны адным словам.

Апытальнiк для збору твораў малых жанраў

ПРЫКАЗКІ І ПРЫМАЎКІ

1. Якія мясцовыя назвы існуюць для гэтых жанраў?

2. Ці адрозніваюць выканаўцы прыказку ад прымаўкі? Якім чынам? З якой мэтай іх выкарыстоўваюць?

3. Якія тыпы прыказак найчасцей ужываюцца (у прамым значэнні – «Лепш пазней, чым ніколі» або ў пераносным – «Кашу маслам не сапсуеш»)?

4. Ці існуюць прыказкі, якія страцілі прамое значэнне і ўжываюцца толькі ў пераносным?

Узор запісу:

Узяўся за гуж, не кажы, што не дуж.

5. Якія тэматычныя групы прыказак і прымавак пераважаюць у вашай мясцовасці (пра прыроду, гаспадарчую дзейнасць, працу, матэрыяльны быт, грамадскае жыццё, сям’ю і сямейны быт, чалавека і яго якасці, мараль, розныя павучанні і назіранні, агульныя разважанні)?

6. Якія існуюць прыказкі на мясцовыя тэмы, з чым яны звязаны?

ЗАГАДКІ

1. Хто, каму і калі загадвае загадкі?

2. Ці існуюць мясцовыя назвы загадак?

3. Якія загадкі пра прадметы і з’явы сучаснага быту вядомы ў вашай мясцовасці?

4. Ці ведаюць выканаўцы загадкі-каламбуры, задачы-шарады?

5. Ці бытуюць загадкі літаратурнага паходжання?

6. Ці складаюцца цяпер новыя загадкі?

ВЫСЛОЎІ

Выслоўі-жарты і каламбуры

1. Ці існуюць мясцовыя назвы гэтых твораў?

2. Якія выразы выкарыстоўваюцца часцей «для смеху», «да слова» і інш.?

Узор запісу:

Ах ты, стары пёс, калі ж я на цябе казаў сабака?; Каб тое каб, да каб тое еслі, то самі б грыбы ў рот лезлі.

Застольныя выслоўі

3. Ці адрозніваюцца тосты, прыгаворкі, зычэнні, якія выконваюць пад час розных святкаванняў: сямейнага застолля, суседскіх частаванняў, вясковых урачыстасцей?

Узор запісу:

Ешце вы, госційкі, ужывайце, толькі ў карманы не хавайце.

4. Каму ў першую чаргу адрасаваліся тосты і зычэнні?

Выслоўі-вітанні

5. Як было прынята вітацца, калі ўваходзілі ў хату ці пры сустрэчы?

Узор запісу:

Добры дзень! – Добры дзень! Хай дае Бог добрае!

6. Што казалі на развітанне?

Узор запісу:

Заставайцеся здаровы! – Ідзі здарова!

7. Ці захаваліся ў вашай мясцовасці спецыяльныя вітанні (рыбаловам, як стрыгуць авечак, як будуюць хату, на ўваходзінах і інш.)?

8. Што казалі пры розных работах?

Узор запісу:

Памагай Бог! – Бог казаў, каб і ты памагаў.

9. Якія вітанні ўжывалі на пахаванні і памінках?

Узор запісу:

Добры чалавек быў пакойнік, няхай яму зямля пухам будзе!

10. Што казалі пры чханні?

Узор запісу:

Будзь здароў, мей сто кароў.

Выслоўі-праклёны і ганьбаванні

11. У якіх выпадках гучалі выслоўі-праклёны?

12. Калі ўжываліся жартоўныя праклёны?

Узор запісу:

А каб табе жаба цыцкі дала!

13. Якія адкляцці вядомыя ў вашай мясцовасці?

Узор запісу:

Твае рэчы ды табе ў плечы; Цыпун табе на язык.

14. У якіх выпадках ужываліся выслоўі-ганьбаванні? Каму яны адрасаваліся?

Узор запісу:

Бот ты з левае нагі; Які жа ты баламут!