Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ФП дапаможнік.rtf
Скачиваний:
27
Добавлен:
07.07.2019
Размер:
1.63 Mб
Скачать

Апытальнiк для збору пахавальна-памiнальнай паэзіі

1. Як у вашай мясцовасці называлі людзей, якія ўмелі галасіць? Ці вучылі яны іншых?

2. Калі звычайна пачыналі галасіць па нябожчыку? Хто рабіў гэта першым?

Узор запісу:

Ой, мой жа ж ты мой міленькі, да куды ж ты ад мяне адлучыўся? Ды засталіся дзеткі ўсе маленькія… Ой, да з кім жа я цяпер буду жыці? Да з кім жа я буду гаварыці? Да тваіх дзетак усе будуць біці, бо няма ў іх заступы, бо яны сіроты.

3. Ці адрозніваліся галашэнні, якія адрасаваліся жанчынам, мужчынам, дзецям, старым, халастым? Чым?

4. Якімі словамі звычайна звярталіся да нябожчыка?

Узор запісу:

Ой, мой дубанька кучаравы, дзе ж я цябе буду шукаць? Ох, дзе ж я цябе буду выглядаць? А хто цябе, мой сынок, хто цябе зваліў такога маладзенькага? Раба зязюлька будзе вясною каваці, а я ж буду свайго сына выглядаці, мо’ зязюленькаю скінуўся ды прыляцеў каваці. Да чужыя хлопчыкі будуць ісці, а я свайго сынанька буду выглядаці, мо’ дзе забавіўся…

5. Ці працягвалі галасіць, калі нябожчыка абмывалі, апраналі, клалі ў труну?

Узор запісу:

Обрадзілі мы вам госьціка почасного, покутнаго: прымайця, шануйця, частуйця яго, каб ён су ўсвятымі спочываў у царстві нябеснэй, раю просветлым, зы вас Бога замовляў…

6. Хто і як галасіў, калі адбывалася наведванне роднымі і суседзямі нябожчыка ў яго хаце?

7. Ці існавала ў вашай мясцовасці традыцыя выконваць песні-псальмы? Хто і калі гэта рабіў?

Узор запісу:

УЖЭ СЛОНЦЭ НА ЗАХОДЗЕ, СПАЦІ НЕ ЛОЖУСА…

(пахавальная песня-псальма)

Ужэ слонцэ на заходзе, спаці не ложуса,

До споведзі неготовый, Богу не молюса.

Кажуць людзі, што я умру, а я хочу жыці.

Покуль жыці на гэтым свеці, мушу согрэшыці.

Есьць у мяне срэбро, злото, там гэто не трэба,

Чтэры дошкі, зямлі трошкі, збавеньня з неба,

Дадуць табе цёмну хату і смутну ложу.

Не дай, Божа, в грэхах уміраць, а мой моцны Божа!

Як зазвоняць во все звоны пры остатней годзіне,

Поклонюса ўсему свету і своей родзіне.

Я думаў доўга жыці, але трэба ў цэмне гніці.

8. Як галасілі, калі выносiлі труну з хаты?

9. Што трэба было казаць пры сустрэчы з пахавальнай працэсiяй?

10. Ці існуюць спецыяльныя галашэнні падчас дарогі да могiлак?

11. Што трэба было казаць, калі прыбіралі хату пасля вынасу труны ці калі пазбаўляліся ад рэчаў нябожчыка?

Узор запісу:

Дзяды, бабулькі, бацькі, матулькі, дзядзюхны, цётухны, прымеце к сабе памёршага нашага бацюхну і жывіце тамокі з ім добрэ, не спорэцеся…

12. Як галасілі на могілках у момант пахавання?

13. Ці галасілі, калі ўпрыгожвалi крыжы?

14. Што зычылі нябожчыку, калі пакідалі могілкі?

15. Ці існавалі спецыяльныя галашэнні для няхрышчаных дзяцей, для памерлых не сваёй смерцю, чараўнiкоў?

16. Ці апісвалася ў галашэннях ці песнях-псальмах, які выгляд мае смерць, душа памерлага?

17. Што трэба было казаць, каб нябожчык «не хадзiў» (г. зн. спакойна ляжаў у магіле, не прыходзіў у хату, не «забіраў» жывых)?

18. Якія галашэнні выконвалі падчас памінальнага стала: хаўтурныя ці памінальныя? Чым пахавальныя галашэнні адрозніваліся ад памінальных?

19. Ці прынята было галасіць, калі наведвалi могілкі на другi дзень пасля пахавання?

20. Ці выконвалі памінальныя галашэнні і песні-псальмы на трэці, дзевяты, саракавы дзень пасля пахавання? Якія назвы носяць гэтыя дні (дзевяціны, саракавіны)?

21. Дзе было прынята галасіць у час гадавых памінак: дома ці на могілках?

22. Як галасілі ў памінальныя дні? Ці згадвалася ў галашэнні, якія гэта дні (Дзяды, Бабы, Наўскi Вялiкдзень, Наўская Тройца, Асянiны)?

23. Ці захавалася ў вашай мясцовасці традыцыя галашэння?