Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ФП дапаможнік.rtf
Скачиваний:
27
Добавлен:
07.07.2019
Размер:
1.63 Mб
Скачать

Радзінна-хрэсьбінная паэзія

Пры запісах гэтага пласта сямейна-абрадавага комплексу трэба ўлічваць малую колькасць радзіннай паэзіі. Асноўныя іх персанажы – парадзіха, дзіця, бабка, бацька дзіцяці. Іншая справа – хрэсьбінная паэзія. Яна існуе ў розных жанрах: заклінальныя, велічальныя, жартоўныя, бяседныя песні, зычэнні, тосты, прыгаворкі.

Апытальнік для збору радзінна-хрэсьбіннай паэзіі

1. Як у вашай мясцовасці называлі жанчыну, што дапамагала пры родах (бабка, павітуха, родавая бабка і інш.)?

2. Якімі словамі звычайна запрашалі павітуху?

3. Што трэба было казаць і рабіць пры цяжкіх родах?

4. Хто і калі пачынаў спяваць радзінныя песні?

5. Ці ўзгадваюцца ў радзінных песнях дні, якія лічыліся шчаслівымі для нараджэння дзіцяці?

Узор запісу:

У НЯДЗЕЛЬКУ РАНА-ПАРАНЕНЬКУ…

(радзінная бяседная песня)

У нядзельку рана-параненьку

Усе званы званілі,

Усе жоначкі маладзенькія

К ютрані хадзілі.

Адна наша парадзіха маладзенькая

У ютрані не была.

Да яна ж, сабе, маладзенькая,

Борзда дзела зачала,

А яна ж сабе да маленькага

Сыночка спавіла.

6. Ці выконваліся падчас родаў спецыяльныя заклінальныя песні? З якой мэтай (дапамагчы парадзісе, засчерагчы яе і дзіця ад сурокаў, забяспечыць здароўе нованароджанаму і інш.)?

Узор запісу:

БЯЖЫЦЬ ЯНА СКАРЭСЕНЬКА…

(радзінная заклінальная песня)

Бяжыць яна скарэсенька,

Просіць бога шчырэсенька:

– Дай жа, бог, маёй унучцы

Лягесенька, дабрэсенька, скарэсенька <…>

7. Ці адрозніваліся песні, якія выконваліся пры нараджэнні хлопчыка ці дзяўчынкі?

8. Ці захавалася ў вашай мясцовасці традыцыя спяваць ці прыгаворваць у час першага купання нованароджанага, першага кармлення, першага ўкладвання ў калыску (люльку) і г. д.? Якія творы выконваліся?

9. Ці спяваліся песні падчас наведвання парадзіхі пасля родаў? Якія пажаданні выказваліся парадзісе наведвальніцамі?

10. Ці існавалі спецыяльныя песні для незамужняй дзяўчыны-парадзіхі?

11. Каго, хто і якімі словамі звычайна запрашаў у кумы?

12. З якімі словамі бабка перадавала дзіця кумам перад хрышчэннем?

Узор запісу:

Наце вам народжана, нам прынясець хрэшчна… Занясі, божа, да храста святога, пазволь, божа, ва хрысціянскую веру ўвясці. Прывядзі, божа, і парадзіллю да першага здароўя; дай, божа, шчоб вана яго ахрысціла і да розума давяла, і на вяселлі пагуляла.

13. Ці спявалі песні перад адпраўленнем у царкву? Якія?

14. Што трэба было казаць, калі кумы вярталіся з царквы? Ці спявалі песні? Якія?

15. Як і якімі словамі запрашалі на хрэсьбіны?

16. Ці існавала спецыяльная песня, якая б «адкрывала» хрэсьбіннае застолле?

17. Якія песні гучалі ў час хрэсьбіннага святочнага стала? Ці спяваліся велічальныя песні? Каму яны прысвячаліся: нованароджанаму, яго маці, бабцы-павітусе, куму, куме?

Узор запісу:

ВЕНАГРАД НА ДВАРЭ!..

(хрэсьбінная велічальная песня)

Венаград на дварэ!

Так наша бабка,

Так наша любка на куце.

Як золат персцень на руцэ,

Так наша бабка на куце.

Як золат персцень шаруюць,

Так нашу бабку шануюць.

Бабка мая, любка мая,

Венаградаў цвет!

18. Ці выконваліся спецыяльныя велічанні для бацькі дзіцяці?

19. У які момант хрэсьбіннага стала гучалі песні аб долі і далейшым лёсе немаўляці?

Узор запісу:

А Ў НЯДЗЕЛЕЧКУ СПАРАНЕНЕЧКУ…

(хрэсьбінная заклінальная песня)

А ў нядзелечку спараненечку

На небе развіднела,

Наша бабачка ходзіць, дзіцяцю носіць,

А ў бога долі просіць:

– А дай, божа, етай дзіцяці

Усякую долю ўзяці:

І хлебавую, і салявую,

Трэцяю – здаровейкую.

20. Што прыгаворвалі бабка, кум, кума падчас хрэсьбіннага стала, «бабінай кашы»?

Узор запісу:

Бабка пры раздачы кашы кажа: – Во пасылаець вам пані палагавая кашы і масла к ней. Кушайце за здаровейка нашай радзіны. Штоб здароў быў і добра малаціў.

21. Каму адрасаваліся жартоўныя песні (бацьку дзіцяці, бабцы-павітусе, куму, куме)?

Узор запісу:

КАЗАЛІ, НАША БАБКА ХВАРАВІТА…

(хрэсьбінная жартоўная песня)

Казалі, наша бабка хваравіта

Ажны наша бабка варавіта.

Таўчы, малоць – нядужа,

А па намётачку – дасужа.

22. Ці спяваліся адпаведныя песні падчас «бабінай кашы»?

Узор запісу:

БАБКА КАШУ НЯСЕЦЬ…

(хрэсьбінная велічальная песня)

Бабка кашу нясець,

А кум казной трасець.

У бабкі кашка смашна,

А ў кума казна ясна.

23. Калі і як адорвалі нованароджанага, парадзіху, бабку? Якія зычэнні і тосты гучалі ў іх адрас?

24. Якія бяседныя песні гучалі падчас хрэсьбіннага святочнага стала?

25. Ці вядомы ў вашай мясцовасці хрэсьбінныя прыпеўкі?

Узор запісу:

ОЙ, КУМ КУМЕ РАД…

(хрэсьбінная прыпеўка)

Ой, кум куме рад,

Павёў куму ў вінаград:

– Шчыплі, кумка, ягодкі,

Каторыя салодкі,

А каторы горкі,

Кідай для маёй жонкі.

26. Хто і пра што спяваў на заканчэнне хрэсьбіннага стала?

27. Ці захаваліся ў вас песні абраду «змывання мура» («муравінак», «жмурак», «злівак»)?

28. Што прыгаворвалі падчас прарэзвання зубоў, пры выпадзенні першага малочнага зуба, пры першых кроках?

29. Якія пажаданні адрасаваліся дзіцяці падчас першага падстрыжэння? Хто іх выконваў?

ВЯСЕЛЛЕ