Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ФП дапаможнік.rtf
Скачиваний:
27
Добавлен:
07.07.2019
Размер:
1.63 Mб
Скачать

1.2. Падрыхтоўка справаздачы ў электронным варыянце

І. Справаздача ў электронным варыянце набіраецца наступным чыеам:

а) кегль 14, шрыфт Times New Roman;

б) параметры старонкі: злева – 3 см, зверху і знізу – 2 см, справа – 1,5 см; абзац – 1,25 см; інтэрвал – адзінарны; водступы злева і справа – 0; інтэрвалы «перад» і «пасля» – 0.

в) інфармацыя па днях запісу ў дзённіку павінна быць суцэльная, г. зн. разрывы старонкі ўстаўляць у тэкст нельга;

г) забараняецца:

  • выкарыстоўваць розныя шрыфты і кеглі;

  • рабіць падкрэсліванні, вылучэнні тлустым і курсівам;

  • выкарыстоўваць аўтаматычную нумарацыю твораў;

  • пакідаць «лішнія» прабелы ў тэксце;

  • карыстацца прабеламі і табуляцыяй замест выроўвання тэксту з дапамогай лінейкі пры ўтварэнні абзаца і размяшчэнні твораў;

д) выкарыстаць функцыю «разрыў старонкі» можна толькі пасля інфармацыі на тытульным лісце дзённіка, перад зместам і карткамі.

ІІ. Камплект справаздачы ў электронным варыянце павінен змяшчаць:

1. Тытульны ліст, які наклейваецца на папку (гл. 1.1).

2. Змест фальклорных твораў па жанрах з указаннем колькасці запісаных твораў кожнага жанру і агульнай колькасці ўсіх адзінак, які наклейваецца на адваротны бок кардоннай папкі (гл. 1.1).

3. Дзённік фальклорных назіранняў па днях практыкі з запісанымі па днях фальклорнымі творамі (раздрукоўваецца і ўкладваецца ў папку (гл. 1.1).

4. Асобны файл з базай даных пэўнага населенага пункта. Назва файла – па назве вёскі. Размяшчэнне твораў у базе даных у адпаведнасці са зместам вучэбнага дапаможніка «Фальклорная практыка: метадычныя рэкамендацыі і праграма-апытальнік». Адвольнае размяшчэнне твораў забараняецца.

5. Вопісы да дыскаў, касет і інш. (гл. 1.1).

6. Рэестравую ведамасць уліку матэрыялаў (гл. 1.1), аформленую ў праграме Exсel.

ІІІ. Афармленне дзённіка ў электронным варыянце.

1. Тытульны ліст: пасля размяшчэння інфармацыі выканаць функцыю «пачаць новую старонку» (разрыў);

2. У левым вугле наступнай старонкі пазначыць дзень і месяц. З наступнага радка падаць інфармацыю па ўмовах запісу, інфармантах (з указаннем пашпартызацыі, гл. 1.1), апісанні мясцовасці, праблемы ва ўсталяванні кантактаў з інфармантамі, хто дапамог і г. д.

3. Пасля апошняга дня назіранняў трэба змясціць сваю матываваную ацэнку практыкі (гл. Пункт 1.1.)

4. Парадак размяшчэння твораў у файле тыпу «База даных в. І…» на старонцы наступны:

Узор размяшчэння:

Фальклорная проза

Магічная проза

№ 1. Перад Новым годам

Жанр – навагодняя варожба

Перад Новым годам… На гэта сама… Ну, перад Новым годам, як гэта кажуць… Варажылі. Паставілі. Паставілі дзве свечкі, зеркала, стакан з вадой і кальцо абручальнае. Ну і глядзелі ў гэта кальцо і там паказалася… паказаўся жаніх. Гэты жаніх… Доўга няможна было глядзець. Як задзержысся далей ужо, дык ён можыць… нешта зрабіцца тады… Вот і ён тады… нада закрываць ужо, гэта самае, зеркала і… каб болей нічога не паказалася, бо там бывае страшнае. Ну і тады гэта можыць быць твой жаніх.

Запісаў студэнт І курса спецыяльнасці «Беларуская/руская/славянская філалогія» Акушэвіч Андрэй Аляксандравіч у в. Даўгунова Нараўлянскага раёна Гомельскай вобласці ад Рачыцкай Марыі Пятроўны (1939 г. н., беларуска, сярэдняя адукацыя, мясцовая).

Пазаабрадавая паэзія

Бытавыя песні

№ 2. «Касіў казак сена…»

Жанр – любоўная песня

Касіў казак сена, як була пагода,

Любіў казак дзеўку, як була малода.

Любіў казак дзеўку, як була малода.

Ой, тая дзяўчына вяночэк насіла,

На ўсі свае плечы касу распусціла.

Касу распусціла, ўсі плечы пакрыла.

Пайшла й за варота, жалю нарабіла.

– Ой, жалю мой, жалю, яно серца ўяне,

Любіў казак дзеўку, цяпер пакідае.

Не бойся казача, плакаць ні буду,

Бо я жэ маладая, без пары ні буду.

Запісаў студэнт І курса спецыяльнасці «Беларуская/руская/славянская філалогія» Акушэвіч Андрэй Аляксандравіч у в. Лімонава Нараўлянскага раёна Гомельскай вобласці ад Аляксенка Вольгі Пятроўны (1954 г. н., беларуска, сярэдняя адукацыя, мясцовая).

П а р а д а. Калі інфармант адзін і той жа, указваць пашпартызацыю пасля кожнага твора не трэба, дастаткова толькі пасля апошняга з шэрагу запісаных ад аднаго чалавека твораў пазначыць: творы № 1–5 запісаў студэнт… і г. д.

5. Нумарацыю старонак у дзённіку рабіць у правым верхнім вугле. На тытульным лісце нумар не ставіцца.

6. Пасля тэкстаў з новай старонкі размяшчаецца змест дзённіка (гл. 1.1) з указаннем сістэматызаваных відаў і жанраў ад фальклорнай прозы да сучаснага гарадскога фальклору.

7. Апошнімі ў дзённіку размяшчаюцца карткі тапаграфічнага каталогу, інфарманта і збіральніка (гл. 1.1). Памеры картак:

  • яны размяшчаюцца на альбомнай старонцы праз устаўку 4 аднолькавых табліц такім чынам, каб адна табліца займала ¼ аркуша паперы фармату А4.

  • параметры альбомнай старонкі выкарыстоўваць тыя, якія змешчаны ў камп’ютэры аўтаматычна.