Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ФП дапаможнік.rtf
Скачиваний:
27
Добавлен:
07.07.2019
Размер:
1.63 Mб
Скачать

Восеньская проза

Празаічны пласт восеньскага фальклору не надта багаты. Аднак ён прадстаўлены арыгінальнымі тэмамі, звязанымі з восеньскімі абрадамі, звычаямі, фалькларызаванымі хрысціянскімі святамі і прысвяткамі. На жаль, апошнім часам мы маем мала звестак наконт сучаснага стану восеньскай прозы, таму раім звярнуць на яе асаблівую ўвагу. Мяркуем, што ўважлівы збіральнік знойдзе і запіша шмат цікавага матэрыялу, пацвердзіць, ці захаваліся ў памяці мясцовых жыхароў успаміны пра старадаўнія звычаі, якія ўжо, магчыма, зніклі з побыту. Напрыклад, яшчэ ў 1988 г. жыхаркі в. Дзяржынск Лельчыцкага раёна Гомельскай вобласці расказвалі аб тым, што раней «на Сямёна» (14 верасня) у іх праводзілі абрад «жаніцьба коміна» (пасвета, лучніка) як звяртанне ўвагі да хатняга агню і надыходу восеньскіх попрадак.

Па сённяшні дзень значнымі датамі народнага календара застаюцца святы, звязаныя з ушанаваннем Божай Маці, Узвіжанне, восеньскія Дзяды, або Асяніны, дзень Параскевы Пятніцы, Кузьмы-Дзям’яна, Піліпаўка, з якой пачынаўся перадкалядны пост, і інш.

Апытальнік для збору восеньскай прозы

1. Якія вы ведаеце кароткія ўстойлівыя выразы наконт восеньскіх месяцаў, іх якасцей («Халодны верасень, але сыты»; «Лістапад зіме сцежку пракладае» і да т. п.)?

2. Ці прымяркоўваюць у вас час сяўбы азімых да пэўнай каляндарнай даты? Які час лічыцца найбольш спрыяльным (на Баўтрамея казалі: «Прыйшоў Баўтрамей – жыта на зіму сей»)? Чаму?

3. На які дзень зямля «закрываецца» на зіму, адлятаюць птушкі ў вырай, хаваюцца ў норы змеі? Што ў вас кажуць пра вырай (дзе ён знаходзіцца, што гэта такое, чаму так называецца і г. д.)? Ці чулі вы што-небудзь пра змяінага цара? Што трэба рабіць пры сустрэчы з ім?

4. Ці чулі вы пра абрад «жаніцьба коміна» (пасвета, лучніка)? Калі і як ён адбываўся? Хто ўдзельнічаў? На кім «жанілі комін»? Ці спявалі пры гэтым песні? Якія?

5. Ці спраўляюць у вас свята Багач (Багатнік, Багатуха, Другая Прачыста (Спажа, Спожка), Гаспожка Багатая, Зельная)? Ці насілі ў гэты дзень кошык з жытам і свечкай у кожную хату і адрыну? Дзе яго пакідалі? Якія яшчэ звычаі звязаны са святам уборкі зерневых?

6. Ці спраўляюць у вас Стаўроўскія Дзяды? Якім чынам?

7. Ці ведаеце вы, чаму свята называецца Пакровы (Пакроў)? Якія прыказкі існуюць пра гэты дзень? Ці адметны ён якімі-небудзь звычаямі (дзяўчаты вытрасалі з прыполу апалае лісце і назіралі: у які бок яго панясе вецер – туды і замуж ісці)?

8. Раскажыце, калі ласка, як у вашай мясцовасці адзначаюцца Дзяды. Як называюцца асобныя памінальныя дні? Што павінна быць на стале? Якімі словамі запрашалі «дзядоў» на вячэру? Што казалі, выпраўляючы з хаты душы памерлых? Які быў парадак памінальнай вячэры? Што казалі пра «дзядоў»?

9. Раней дзяўчаты і жанчыны хадзілі на попрадкі. Ці збіраюцца суседкі на попрадкі цяпер, ці кожная прадзе ў сваёй хаце?

  • Ці вядомы вам забароны, звязаныя з прадзеннем (нельга прасці ў пэўныя дні тыдня, на святы, у той ці іншай квадры месяца, бо аслепнеш, будзеш пакараны (кім?), на тым свеце будуць калоць верацёнамі, маланка спаліць сена і г. д.)?

  • Ці чулі вы пра тое, што ноччу нехта мог прыйсці прасці ці ткаць («пятніца», Божая Маці, русалка, хатнік і г. д.)? Што пры гэтым адбывалася?

  • Ці пралі часам своеасаблівую нітку? Калі, з чаго, якім чынам, дзеля чаго (для лячэння, варажбы, чараўніцтва і г. д.)?

10. Якія звычаі і забароны звязаны з днём Параскевы Пятніцы? У якім выглядзе яе ўяўлялі? З якімі просьбамі звярталіся дзяўчаты і жанчыны да Пятніцы?

11. Чым адзначана свята Кузьмінкі (Кузьма-Дзям’ян, Касьма Даміян)? Што расказваюць пра Кузьму і Дзям’яна? Хто яны такія? Аб чым клапоцяцца? Ці вядомы ў вашай мясцовасці расказы пра змаганне кавалёў Кузьмы і Дзям'яна са змеем?

12. Ці адзначаюцца ў вас акрамя Дзядоў таксама і Бабы? Калі?

13. Якія назіранні, прыкметы, звычаі і забароны звязаны з апошнім святам года – Міхайлавым днём (мядзведзі кладуцца на спячку, унукі наведваюць бабуль, да Міхайла трэба выткаць адны кросны і г. д.)? Ці лічыцца ў вас Міхайла абаронцам ад грому, уладаром вятроў? Што трэба рабіць у гэты дзень, каб не пакрыўдзіць Міхайлу?

14. Якія звычаі і прыкметы звязаны з піліпаўскімі запустамі (заговінамі) і Піліпаўкай? Што вы ведаеце пра «воўчае вяселле»?

Узор запісу:

У пятніцу не пралі, у нядзелю. У пятнічку я прала маладая, думаю, старым не можна, мама не прала. Прыходзіць жэншчына, адзета ў чорном, наподобіе Божа Мацер. Дак я пытаюся: «Чаго вы хочэце? Чего вы прішлі?» Я разоў тры сказала. Ана нічога не атвеціла і завернулась і пашла. Страшна мне стала – і не стала прасці, вуносіла кудзелю с хаты, штоб ана не была ў хаці, не мешала. Не стала прасць.