Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ФП дапаможнік.rtf
Скачиваний:
27
Добавлен:
07.07.2019
Размер:
1.63 Mб
Скачать

2.2. Каляндарна-абрадавая паэзія

Каляндарна-абрадавая паэзія з рознай ступенню інтэнсіўнасці знаходзіцца ў жывым бытаванні, таму вы маеце магчымасць запісаць песні ўсіх чатырох цыклаў: зімовага, веснавога, летняга і восеньскага.

Даведка. Геаграфія распаўсюджання каляндарна-абрадавай паэзіі прадстаўлена ў табліцы. Але памятайце, што магчымы і выключэнні, прычыны якіх розныя, напрыклад міграцыя насельніцтва і інш.

Цыкл

Віды песень

Тэрыторыя бытавання

зімовы

1) калядныя і шчадроўскія

2) засявальныя

3) стрэчаньскія

1) паўсюдна ў Беларусі;

2) Магілёўшчына;

3) вядомы адзінкавыя прыклады (Касцюковіцкі раён, Віцеб-шчына).

веснавы

1) масленічныя

2) вяснянкі

3) валачобныя

4) юраўскія

5) песні абраду «ваджэння і пахавання стралы»

6) траецкія

7) куставыя

8) русальныя

1) Віцебшчына, Міншчына, Магілёўшччына, радзей Гоме-льшчына;

2) паўсюдна ў Беларусі;

3) Віцебшчына, Міншчына, Магілёўшчына, радзей Гоме-льшчына;

4) паўсюдна ў Беларусі;

5) Гомельшчына (Веткаўскі, Добрушскі, Гомельскі, Чачэр-скі, Рэчыцкі, Лоеўскі, Кармян-скі, Хойніцкі, Брагінскі, Светла-горскі, Петрыкаўскі раёны), Берасцейшчына (Лунінецкі), Магілёўшчына (Бабруйскі), Міншчына (Барысаўскі, Мінскі раёны);

6) Магілёўшчына;

7) Пінскі раён Брэсцкай воб-ласці;

8) Гомельшчына (Веткаўскі, Добрушскі, Рэчыцкі, Лоеўскі, Лельчыцкі. Петрыкаўскі, Чачэр-скі раёны)

летні

1) купальскія

2) пятроўскія і касецкія

3) жніўныя

1) паўсюдна ў Беларусі;

2) Міншчына, Магілёўшчына, Гомельшчына, Берасцейшчына;

3) паўсюдна ў Беларусі

восеньскі

1) ярынныя

2) ільняныя

3) канапельныя

4) збіральніцкія

5) талочныя

6) піліпаўскія

1) Цэнтральная Беларусь;

2) Паўночная Беларусь, Падз-вінне;

3) Паўднёва-Усходняя Бела-русь;

4) паўсюдна ў Беларусі;

5) паўсюдна ў Беларусі;

6) паўсюдна ў Беларусі

У в а г а! Пры фіксацыі каляндарна-абрадавага твора не забывайцеся ўказваць не толькі яго відавую аднесенасць (напрыклад, калядная песня), але і жанравую форму (напрыклад, калядная велічальная гаспадару).

ЗІМОВЫ ЦЫКЛ ЗЕМЛЯРОБЧАГА КАЛЕНДАРА

1. Проза і паэзія калядна-навагодняга комплексу.

2. Песні, якія спяваліся на Стрэчанне (Грамніцы).

Проза калядна-навагодняга комплексу

Асноўныя тэмы: абходныя шэсці калядоўшчыкаў і шчадроўнікаў, абрадавая трапеза падчас трох куццяў, абрадавыя гульні з элементамі пахавання і вяселля, варожбы аграрнага і шлюбнага характару. Прапанаваны апытальнік і парады дазволяць вам удакладніць асобныя важныя моманты, атрымаць адказы на большую колькасць пытанняў.