Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ФП дапаможнік.rtf
Скачиваний:
27
Добавлен:
07.07.2019
Размер:
1.63 Mб
Скачать

1.3. Падрыхтоўка фальклорных матэрыялаў у выглядзе аўдыё- і відэазапісаў

І. Касеты (аналагавыя)

1. На пачатку касеты выразна надыктоўваюцца звесткі пра збіральніка (імя, прозвішча, імя па бацьку, курс, аддзяленне, група), месца збору (вёска, пасёлак альбо горад, раён, вобласць) і інфарманта (імя, прозвішча, імя па бацьку, год нараджэння, адукацыя).

2. Перад запісам на стужку (або пасля – у залежнасці ад сітуацыі) кожнай асобнай фальклорнай адзінкі збіральнікам называецца яе жанр, агучваюцца заўвагі. Калі на гэта не хапае часу перад выкананнем інфармантамі твораў, называецца жанр пасля кожнага твора.

3. Пажаданая запоўненасць стужкі аўдыёматэрыялам хоць б на палавину касеты (45 хвілін гучання). За 5–15 твораў павышаючы бал за наяўнасць аўдыёзапісаў не выстаўляцца!

4. Афармленне пашпарта згодна зададзенага ўзору (гл. 1.1. VI.). Камп’ютэрная інфармацыя, якая адпавядае зместу твораў на касеце, па памеры адпавядае падкасетніку (аўдыёкасета), сліму ад дыска ці роўная памеру аналагавай відэакасеты па вышыні (інфармацыя наклейваецца на каробку відэакасеты). Вопіс твораў да лічбавых, малафарматных, дыктафонных і інш. носьбітаў інфармацыі рабіцца на звычайным аркушы паперы 12 кеглем з абавязковым прадстаўленнем электроннага варыянта вопісу (гл. 1.3. ІІ. 5).

ІІ. Дыскі

1. На дыску размяшчаюцца аўдыё, відэа, фота, тэкставыя файлы, прыдатныя для прачытання на іншым камп’ютэры. Гэта значыць, што студэнт павінен у суправаджальным файле пазначыць, з дапамогай якіх праграм адкрываецца той ці іншы запісаны ім файл. Калі выкарыстоўваецца адмысловая кадыроўка, на дыску змяшчаецца праграма, з дапамогай якой файл можна адкрыць і прагледзець.

2. Кожны з файлаў (акрамя тэкставых) павінен мець каментарый: для фотаздымкаў пазначаецца, што ці хто зняты, па якой прычыне збіральнік уключыў гэтыя здымкі ў справаздачу па фальклорнай практыцы; афармленне аўдыёматэрыялаў на дыску такое ж, як на касеце (гл. вышэй); відэаматэрыялы таксама суправаджаюцца тэкставым файлам з каментарыем.

3. Справаздача на дыску падаецца ў поўным аб’ёме: тытул, змест сабраных адзінак па жанрах, дзённік, карткі каталогаў, рэестравая ведамасць і інш.

4. Пажадана максімальная запоўненасць дыска.

5. Афармленне пашпарта згодна з зададзеным узорам (гл. 1.1). Для дыска робяцца 2 вокладкі: на тытульную старонку і на ўнутраную.

Узор афармлення тытульнай старонкі:

Матэрыялы фальклорнай практыкі

Прозвішча, імя, імя па бацьку

Месца запісу (вёска/горад, раён, вобласць)

Склад дыска: дзённік, карткі каталогаў, рэестравая ведамасць, фотаздымкі, 27 песень, база даных

2009

Узор афармлення адваротнай старонкі:

Інфарманты: Мірончык Ірына Пятроўна (1936 г. н.)

Мірончык Іван Сцяпанавіч (1926 г. н.)

Аксак Тамара Рыгораўна (1932 г. н.)

Заўвага! Спяваюць і расказваюць разам.

1. Гульні на Каляды.

2. Размова пра калядную варажбу.

3. Песня бытавая любоўная «Ой, ночанька, ой, цёмная…»

5. Песня бытавая сямейная «Добры вечар, маладзечанькі…»

5. Размова пра сватанне.

6. Песня вясельная «Дай, сваха, пірага…»

7. Песня вясельная «Дзякуй табе, свата, за пірог».

8. Песня бытавая любоўная «А ў полі вярба…»

9. Песня бытавая сямейная «Паляцела птушка ў вырай…»

6. Пажадана выкарыстоўваць дыскі тыпу CD-R, DVD-R.

ІІІ. Дыскеты

1. На дыскеце размяшчаецца аформленая справаздача па фальклорнай практыцы ў поўным аб’ёме: тытул, змест сабраных адзінак па жанрах, дзённік, карткі каталогаў, рэестравая ведамасць і інш.

2. Дыскета падпісваецца наступным чынам: прозвішча студэнта, год і месца праходжання практыкі.

Заўвагі:

Стужкавыя і лічбавыя носьбіты павінны быць у добрым стане (неламаныя, непадрапаныя), касеты прадстаўляць у футляры, дыскі – у слімах.

Электронныя версіі справаздачы рабіць выключна на дысках тыпу CD-R, DVD-R, а не на дыскетах.