Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ФП дапаможнік.rtf
Скачиваний:
27
Добавлен:
07.07.2019
Размер:
1.63 Mб
Скачать

Восеньская паэзія

У адрозненне ад іншых каляндарных твораў восеньская паэзія зусім не інтэгравана з абрадамі, не выяўляе якой-небудзь прымеркаванасці да пэўных свят, сувязь з працоўнай дзейнасцю селяніна ў ёй паслаблена. У залежнасці ад мясцовасці восеньскімі лічацца песні, якія тэматычна закранаюць паслядажынкавы этап сельскагаспадарчых работ і перадвясельны перыяд. У сувязі з гэтым склад восеньскіх твораў не мае такой дакладнай класіфікацыі, як у іншых цыклах каляндарна-абрадавай паэзіі. Таму пры запісе песень, якія інфарманты будуць называць восеньскімі, звяртайце ўвагу на іх функцыянальныя разнавіднасці: ярынныя, ільняныя, канапельныя, спасаўскія, кірмашовыя, збіральніцкія, пастухоўскія. Азначэнні могуць вар’іравацца ў залежнасці ад геаграфічнага распаўсюджання. Спынімся на найбольш вядомых.

Ярынныя песні, або песні яравога жыта.

Падзяляюцца на творы аграрнай (у жанравым плане часам заклінальныя) і перадвясельнай (матывы няшчаснага кахання, будучага замужжа) тэматыкі.

У в а г а! Ярынныя песні перадвясельнай тэматыкі, як і іншыя восеньскія з такой жа тэматыкай, трэба адрозніваць ад абрадавых вясельных. Яны выконваюцца падчас канца лета – пачатку восені, пакуль вяселлі яшчэ не спраўляліся.

Узор запісу:

ДАЙ, БОГ, КАБ ПАРАСЛО… А ЗЯЛЁНЕНЬКІ МОЙ АВЯСЕЦ…

(ярынная заклінальная) (ярынная перадвясельная)

Дай, Бог, каб парасло А зялёненькі мой авясец,

На ўсякую долю: А каго ж ка мне Бог прынясець?

І на хазяйскую, А калі старога – не хачу,

І на Разанскую, А калі маладога – біці буду,

І на цыганскую, А калі ж роўніцу – жыці буду.

І на ўсіх добрых людзей!

Ільняныя і канапельныя песні.

Выконваліся падчас уборкі лёну і канапель. Яны, як і ярынныя, закранаюць тэмы будучага замужжа дзяўчыны, яе далейшага лёсу, жыцця замужніцы, удовінага кахання. Іх адметнасць – прадстаўленыя шляхам паэтычнага паралелізму вобразы льна, льнянога поля, ільнішча, канапелькі (канаплінкі) і заручонай дзяўчыны.

Узор запісу:

БЕДАВАЎ ЗЯЛЁНЫ ЛЁН… ОЙ, ГАВАРЫЛА КАНАПЕЛЬКА…

(восеньская ільняная песня) (восеньская канапельная песня)

Бедаваў зялёны лён, Ой, гаварыла канапелька,

Пры дарозе стоячы. Стоячы ў народзе:

Пры дарозе стоячы, – Адкуль на мяне, канапелечку,

Галоўкамі звонячы: Усё й тыя буйныя ветры?

– Ой, бяда ж мая, бяда, Як сталі веяць, сталі павяваць,

Што сцюдзёная вада Канапелечку абіваць.

Не дала мне вырасці,

Майму семю выспеці. Ой, гаварыла маладая дзевачка,

Жывучы ў татачкі:

Бедавала дзяўчынка, – Адкуль на мяне, маладзеньку,

У таткі гуляючы: Усё й тыя добрыя людзі?

– Ой, бяда ж мая, бяда Як сталі хадзіць, мёд-віно насіць,

Ды з частымі сватамі. Мяне ў татачкі прасіць <…>

Не далі мне вырасці, Датуль хадзілі, мёд-віно насілі,

Русай коскі выплесці. Пакуль у татачкі ўпрасілі.

Збіральніцкія песні.

Песні выконваюцца пры збіранні арэхаў, ягад і грыбоў). Матывы ў іх любоўныя і сямейна-бытавыя. Сюжэтныя сітуацыі ў такіх песнях абумоўлены акалічнасцямі, якія могуць здарыцца са збіральнікамі. Найбольш распаўсюджаны сюжэт, калі дзяўчына заблудзіла ў лесе, ёй трапляецца хлопец, які абяцае дапамагчы пры пэўнай умове.

Узор запісу:

ДА ПАРАДЗІЛА МЯНЕ МАЦІ…

(восеньская збіральніцкая песня)

Да парадзіла мяне маці

Ай, ні ўдзень, ні ўначы.

Да спарадзіла мяне маці,

Ягады беручы.

Ягадкі ў прыполлі,

Мяне на далоні.

Талочныя песні.

У гэтыхпеснях талачане называюць гаспадара «панам», а сябе – «мужове-панове».

Узор запісу:

А МЫ СВАЙМУ ПАНУ…

(восеньская талочная песня)

А мы свайму пану

А ўчынілі славу.

Славу ўчынілі.

Гнаёк навазілі,

Ніўку ўкрасілі.

Радзі ж, божа,

Жыта на навозе.

Жыта ядраное,

Калоссе буйное.

Піліпаўскія (прадзільныя) песні.

Займаюць у календары прамежкавае становішча. Яны спяваліся на працягу Піліпаўкі (шасцітыднёвага перадкаляднага посту, які пачынаецца з 28 лістапада і заканчваецца 6 студзеня) падчас апрацоўкі льновалакна, з якога сукалі і пралі ніткі. Большасць такіх твораў элегічныя і жартоўныя, у іх пераважаюць матывы стомленасці, прадчування Каляд, нешчаслівага замужжа.

Узор запісу:

ДУНЯ Ж, НАША ДУНЯ… ОЙ, КАЛЯДАЧКІ, ПРЫБЛІЖЫЦЕСЯ…

(піліпаўская жартоўная песня) (піліпаўская песня аб Калядах)

Дуня ж, наша Дуня Ой, Калядачкі, прыбліжыцеся,

Тонкапраха была. Ай, люлі, люлі, прыбліжыцеся.

Тонкапраха была, Ай, каўбасачкі, паніжыцеся,

Тры дні нітачку віла. Ай, люлі, люлі, паніжыцеся.

У гадочак прасціночак, Мы ж вас, Калядачкі, шанаваць будзем,

У нядзельку нітачку. Ай, люлі, люлі, шанаваць будзем.

Вот дзівятая вясна, Кожны вечарок святкаваць будзем,

Як не ставіла красна. Ай, люлі, люлі, святкаваць будзем.

На дзісятая вясна То на йгрышчайка, то з ігрышчайка,

Дуня паставіла красна. Ай, люлі, люлі, то з ігрышчайка.

Скрозь гораду ткала, На ігрышча йдучы, аж душа гарыць,

Колам прабівала. Ай, люлі, люлі, аж душа гарыць.

Ехалі казакі, З ігрышча йдучы, галава баліць,

Бог-помач казалі: Ай, люлі, люлі, галава баліць.

– Памажы, Бог, Дуні

Рагожу даткаці.

– Хоць жа вы казакі,

Дык жа вы дуракі.

Гэтая ж тканіна –

Тонка парусіна.