Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ФП дапаможнік.rtf
Скачиваний:
27
Добавлен:
07.07.2019
Размер:
1.63 Mб
Скачать

Паэзія абраду «Ваджэння і пахавання стралы»

Песні абраду «Ваджэння і пахавання стралы» распаўсюджаны прыблізна ў 40 населеных пунктах 19 раёнаў 7-мі абласцей Беларусі, Украіны, Расіі (бытаванне ў Беларусі гл. ў табліцы на с. 10 гэтага выдання). Звычайна абрад праводзіцца на Ушэсце (40-ы дзень – чацвер на шостым тыдні пасля Вялікадня), хоць існуюць звесткі і пра іншы час, таму пры запісе абраду абавязкова ўдакладніце гэту акалічнасць у інфармантаў. У жанравым плане гэта песні рытуальныя, карагодныя, лірычныя, прымеркаваныя да абраду. Існуе вялікая колькасць варыянтаў галоўнай карагоднай песні «Як пушчу стралу». Звярніце ўвагу, ці прысутнічае ў ёй гукальная інтанацыя, і пазначайце яе.

Узор запісу:

ЯК ПУШЧУ СТРАЛУ ДА Й ПА ЎДОЛЬ СЯЛА…

(карагодная песня абраду «Ваджэння і пахавання стралы»)

Як пушчу стралу да й па ўдоль сяла,

Ох і ой лёлі, да й удоль ся… У!

Як уб’е страла добра молайца,

Ох і ой лёлі, добра молай… У!

Па том молайцу некаму плакаці,

Ох і ой лёлі, некаму плака… У!

Матка старэнька, сястра маленька,

Ох і ой лёлі, сястра малень… У!

Жана молада, кала горада,

Ох і ой лёлі, кала гора… У!

Дзеці дробныя да ўсе родныя,

Ох і ой лёлі, да ўсе родны… У!

Дзе матка плача – там калодзесі,

Ох і ой лёлі, калодзе… У!

Дзе сястра плача – там рэчкі цякуць,

Ох і ой лёлі, там рэчкі ця… У!

Дзе дзеткі плачуць – ручайкі цякуць,

Ох і ой лёлі, ручайкі ця… У!

Дзе жана плача – там расы нема,

Ох і ой лёлі, там расы не…. У!

Даведка. Акрамя асноўнай версіі вядомы яшчэ чатыры: 1) у фінале жонка не бядуе, ідзе ў карагод і выбірае сабе новага мужа; 2) молайца не аплакваюць, а ў фінале яго цела цудоўным чынам «само схаранілася, калі зямля расступілася»; 3) адбываецца забойства сокала або чорнага ворана без аплаквання; 4) жартоўная, парадыйная версія. Магчыма, вам сустрэнуцца новыя варыянты фіналу.

Тэматыка карагодных песень «стралы» сямейная і любоўная. У іх цэнтры вобраз жанчыны, яе ўзаемаадносіны з мужам і яго бацькамі, шлюбныя мары дзяўчат. Важная адметнасць карагодных песень «стралы» – прыпевы тыпу «Ой і я ў люлі», «Ой лі, вой люлі», «Вой люлі, вой люлі», «Лёлюшкі-лёлі», «Ой лёлі, ой лёлі», «Ох і я ў лелю», «Ой гей лелю», «Ох і я хмелю», «Ух і ой люлі», «Ой, лялей вада кала гарода».

Проза траецка-русальнага комплексу

Склад: аповеды пра «Ваджэнне Куста» (Пінскае Палессе і яго памежжа), Маі (Палессе, але хутчэй за ўсё усходняе), ушанаванне бярозкі (усходняя частка Беларусі), провады русалкі (Гомельшчына).

Проза абраду «Ваджэння Куста»

Гэты абрад знаходзіцца ў жывым бытаванні, таму запісаць празаічныя аповеды аб ім будзе нескладана. Галоўныя структурныя моманты абраду наступныя: утварэнне Куста; абход двароў (часам поля); шэсце з Кустам (часам ваджэнне карагодаў); дзеянні з «вопраткай» Куста; гулянка ў абранай хаце або на вуліцы.

Апытальнік для збору куставай прозы

1. Ці водзяць у вашай вёсцы Куста? Калі, у які дзень, у нядзелю ці панядзелак пасля Тройцы?

2. Як у вас называюць Куста (напрыклад, Куст ці Куста, Густ ці Густа, Молодая ці дві Молодых (дві Панны), Коста)? Як называецца сам абрад – «водыты Куста» ці «ходыты ў Куста»?

3. Хто выконваў ролю Куста? Дзе і як «апраналі» Куста? Галінкі якіх дрэў выкарыстоўвалі для ўбрання Куста? Куст быў увесь схаваны ў зеляніну або меў толькі вянок на галаве? Калі Куста называлі «молодой» (нявестай), то як ён быў прыбраны?

4. Як называлі тых, хто хадзіў з Кустам? Хто ўваходзіў у склад групы (жанчыны рознага ўзросту або дзяўчынкі, дзяўчаты і жанчыны вадзілі Куста паасобку)? Як хадзілі з Кустам – гуртам ці парамі? Куды ішлі напачатку – на поле ці па дварах (або толькі па дварах)? Якая размова адбывалася паміж выканаўцамі абраду і гаспадарамі? Што давалі гаспадары гурту? Ці вадзілі танкі? Якім чынам і пад якія песні?

5. Што рабілі з Кустам пасля заканчэння абходу (напрыклад, разрывалі зялёную вопратку на вуліцы, захоўвалі яе да Купалля, штурхалі Куста ў ваду, вялі ў хату, дзе здымалі з Куста ўбранне)? Што рабілі з вянком Куста і вянкамі дзяўчат? Ці дазвалялася прысутнічаць на частаванні мужчынам (хлопцам)? З якой мэтай вадзілі Куста і ці водзяць Куста цяпер.

Узор запісу:

а) Нашы жэншчыны не ваділі, а ў нас прыхаділі з другоі вёскі, з Багданаўкі, гэта Лунінецкі раён. Прыходілі жэншчыны з мужчынамі, адяваліся, Куста ўбіралі і ваділі, у нас такога не было.

б) Раньшэ водылы Куста, яшчэ була тогді мала, годов восім було, но я всё равно цікавіласа. Ломалы клён, вэлы вэнкы, збіралыса дэвкы, дома убыралы. На дворы збыралыса, вэнкы тые на голову накладалі...дэвкы нэзамужніе. Одна нэсла на голові, остальные шлы позаді.

Як назбырають грошэй, хто яйця давав, хто грошы давав, хто сало, да ужэ вэнка прыносять до колодезя, втягають коворота того і на коворот вішалы. Я сама тые разы усё прыглядаюса, і вун цэлу нэділю вісіть, покуль труйца вэдэцца.