Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ФП дапаможнік.rtf
Скачиваний:
27
Добавлен:
07.07.2019
Размер:
1.63 Mб
Скачать

Проза Купалля

Ёсць адна цікавая акалічнасць, звязаная з геаграфіяй купальскай прозы і паэзіі. Хоць купальскія песні ахопліваюць вялізны арэал, але іх цяжка знайсці ва Усходнім Палессі (Гомельшчына), на поўдні Магілёўшчыны, у паўднёва-заходняй частцы Гродзеншчыны, наўрад ці надарыцца магчымасць запісаць іх на Берасцейшчыне (але трэба звярнуць асаблівую ўвагу на Пінскае Палессе).

Геаграфія купальскай прозы значна шырэй. Яе можна запісаць нават у тых рэгіёнах, дзе Купалля як такога няма, але яно вядома пад іншымі назвамі (напрыклад, на Гомельшчыне гэты дзень пазначаецца як Іван вядзьмарскі, Іван-ды-Мар’я).

Звярніце ўвагу на асноўныя тэмы купальскай прозы: мясцовыя назвы свята і звязаныя з ім уяўленні, прыкметы, перасцярогі – вогнішчы (атрыбутыка купальскага вогнішча) – купальскія ведзьмы і іх выкрыванне – купальскае кумаўленне – уяўленні пра папараць-кветку – купальскія бясчынствы – купанне – «ігра» сонца.

Апытальнік для збору купальскай прозы

Назвы свята

Як у вашай мясцовасці называлася свята, якое адбывалася з 6 на 7 ліпеня? Як называўся наступны дзень 7 ліпеня?

Запальванне купальскага агню

1. У якія дні года распальвалі (раскладвалі) вогнішчы (на Каляды, на Вялікдзень, Благавешчанне, Юр’е, Купалу, Пятра і г. д.)?

2. Дайце кароткае апісанне абраду «запальвання купальскага агню».

3. Ці выбірала моладзь кіраўніка або распарадчыка («урадніка») гэтага дзейства?

4. У якім месцы распачыналі дзейства?

5. Дзе раскладвалі вогнішча (каля вады, на адкрытым месцы за вёскай, на ўзвышшы, вакол дрэва, менавіта якога дрэва?).

6. Ці існаваў у вашай мясцовасці звычай зносіць з усёй вёскі ўсялякія старыя рэчы (старое адзенне, боты і г. д.)? А цяпер?

7. Што пасля рабілі з гэтым хламам (вывозілі сабраны хлам на поле, дзе звальвалі ў кучу і пакідалі да ночы)?

8. Ці існаваў у вашай мясцовасці звычай падпярэзвацца палыном, ідучы на ігрышча?

9. Як паводзіла сябе моладзь, ідучы на Купалле (браліся за рукі і выходзілі на поле з песнямі)?

10. Ці захаваўся звычай здабываць «жывы» агонь шляхам трэння сухога дрэва аб дрэва?

Атрыбутыка купальскага вогнішча

1. Ці ўтыкалі ў зямлю вакол вогнішча зялёныя дрэўцы? Для чаго гэта рабілі?

2. Што ўтыкалі непасрэдна ў агонь? Як гэты прадмет называўся? Што на ім было (шчыт, кола, пудзіла)? Што дадзеная кампазіцыя сімвалізавала?

3. Што рабілі ўдзельнікі абраду, падпаліўшы касцёр (уладкоўваліся каля агню, частаваліся, спявалі, вадзілі карагоды і г. д.)? Што кідалі ў агонь?

4. Як размяшчаліся вакол вогнішча хлопцы і дзяўчаты (па розныя бакі, побач, не мела значэння)?

5. Скокі цераз агонь. Хто і як скакаў цераз агонь (хлопцы і дзяўчаты, паасобку, парамі, накрыж)?

6. Як называлі тую дзяўчыну, якая не магла пераскочыць цераз вогнішча (напрыклад, ведзьмай)?

Купальская ведзьма

1. Каго лічылі ведзьмай? (Таго, хто не прыйшоў на Купалле; дзяўчыну, якая не пераскочыла цераз вогнішча; жанчыну, якая падышла да кастра і папрасіла агню. Каго яшчэ?)

2. Хто мог выконваць ролю ведзьмы (самая старая бабулька)? Як яна сябе паводзіла (падкрадвалася і спрабавала ўзяць галавешку з агню)?

3. Ці рабілі ў вас пудзіла ведзьмы? З чаго? Які яно мела выгляд? Што з ім рабілі (апраналі, насілі па вёсцы, спальвалі, тапілі, разрывалі на часткі і г. д.)?

4. Як моладзь вартавала касцёр (праганяла «ведзьму», біла яе палыном і г.д.)?

5. Што яшчэ магло сімвалізаваць ведзьму (галава (чэрап) каровы або каня, якую спальвалі ў агні)?

6. Як абаранялі ад ведзьмаў і нячыстай сілы жывёлу, жыта, малочны посуд?

Звычай кумаўлення

1. Ці існаваў у вашай мясцовасці звычай кумаўлення? Калі гэта адбывалася (у час Купалля, у Пятроў дзень, на Тройцу)?

2. Хто куміўся на Купалу (дзяўчаты паміж сабой, дзяўчаты з хлопцамі)?

Папараць-кветка

1. Ці шукалі на Івана Купалу папараць-кветку?

2. Ці было павер’е, што з дапамогай гэтай кветкі можна бачыць усё, што згублена, схавана, знайсці клад?

3. Ці казалі, што кветку папараці ў гэту ноч ахоўвае нячыстая сіла?

4. Ці былі спецыяльныя ўмовы для людзей, якія ішлі шукаць папараць-кветку?

5. Ці існавала павер’е, што той, хто знойдзе папараць-кветку, будзе шчаслівы?

6. У некаторых месцах існуе павер’е, што папараць-кветку можна было ўбачыць роўна апоўначы. А як у вас?

7. Ці існуе ў вашай мясцовасці легенда пра чалавека, які знайшоў папараць-кветку? Запішыце яе, калі ёсць.

Бясчынствы

1. Якія бясчынствы рабіліся ў купальскую ноч (цягалі колы, бочкі, пераварочвалі іх, закідвалі на дах; здымалі платы, выводзілі скаціну з хлява і г. д.)? Навошта гэта рабілася?

2. Як ставіліся вяскоўцы да гэтых бясчынстваў?

Купанне

Ці пільнаваліся таго звычаю, што на Івана Купалу трэба купацца, або, наадварот, нельга было купацца? Калі купаліся (ноччу, на досвітку, раніцай)? Як купаліся хлопцы і дзяўчаты – паасобку ці разам? У якім выглядзе?

«Ігра» сонца

1. Як называецца «ігра» сонца (сонца грае, купаецца і г. д.)? Што гэта значыць?

2. Як трэба назіраць за «ігрой» сонца (прыжмурыўшы вочы, не моргаючы)?

Узор запісу:

а) У гэты дзень збіраліся людзі, ставілі вялікія жэрдкі, высокія жэрдкі, прывязвалі іх адна да другой, вешалі на гэтыя жэрдкі кошыкі, клубкі, намочаныя ў газу, усякае рыззё і падпальвалі. Агонь быў бачны вельмі далёка. Збіралася каля вогнішча вельмі многа моладзі. У вёсцы гэтыя вогнішчы палілі на кожнай вуліцы. Каля вогнішча пелі, танцавалі, жартавалі. Тут апошні раз спявалі вяснянкі, а таксама спявалі і гэту песню:

Ой, лелю да лелю

Да ў крывога танца...(падаецца поўны тэкст).

б) У нас на Купалле пераапраналіся ў Купалінку і чарцей. Упрыгожвалі дзяўчынку з доўгімі валасамі, гэта Купалінка, яна пела і клікала ўсях на свята, у карагод, прыгаць праз вогнішча. Чэрці ўсе абмазаныя, з рагамі і хвастом, яны рабілі ўсялякія злачынствы.

в) Позна ноччу, калі само свята ў разгары, маладыя хлопцы і дзяўчаты, калі парамі, калі проста хлопцы, калі дзяўчына дужа баязлівая была, ухадзілі ў лес, далёка не хадзілі, толькі каб спакойна было, ніхто не падглядваў. Трэба было знайсці вялікі куст папаратніка, вакол яго ачарціць кола, сесці ўсярэдзіну і глядзець на гэты куст папаратніка, і ў нейкі момант з куста павінна была вырасці кветка – яркая, як сонейка, трэба было яе накрываць чым-небудзь, рваць і бегчы да сваёй каханай, а ў гэты час за табой павінен бегчы чорт, каб кветку адабраць, але абарочвацца нельга, бо чорт галаву скруце.

г) На Купайло рвалэ прокэву і зав’езувалэ ею двэрэ в хатэ, в коморэ, в хліві. Бо в гэту ныч ходыць відьма, і в тэй двэрэ, шо зав’езанэ прокэвію, вона ні підэ.

д) Уставалэ шэ до схода сонця, шоб побачітэ, ек сонцэ грайе. І гэто правда, бо в другі дэнь воно зусім ны гэтак сходыть.

е) У нас на Купалле хлопцы ўкрадуць каток з калёс, што коней запрягаюць, і тады ў поўнач голымі параздзяюцца і круга дзярэўні тры разы нада абкаціць. Кацілі два ці тры хлопцы, астальныя ждуць адзетыя на ростаньках. Тады гэты каток сякуці і вогнішча кладуць – штоб дзеўкі не шлі ў чужую дзярэўню замуж.

ж) На Купалу кіяхі, гуркі рвалі. Хлопцы плуга ўкрадуць, узаруці вуліцу, а мы пасаджаем гэта на вуліцы. Каторыя нядаўна пажаніліся, тым ставілі калыску з люлькаю перад клеццю, дзе тыя спалі.

Проці Івана цвяты вязалі ў пучкі. Чэраз агонь пераскаківалі і пучкі перакідалі.