Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ФП дапаможнік.rtf
Скачиваний:
27
Добавлен:
07.07.2019
Размер:
1.63 Mб
Скачать

Патрабаванні да запісу фальклорных матэрыялаў

1. Захоўвайце ўсе асаблівасці мясцовай гаворкі, дайце характарыстыку дыялекту (окаюць ці акаюць).

2. Запішыце тлумачэнні выканаўцаў незразумелых слоў ці выразаў.

3. Пастаўце націскі (гýляла, гулялá).

4. У паэтычных творах дакладна вызначце радкі, строфы, прыпеў, паўторы, часціцы і выклічнікі.

5. Пеcні запісвайце толькі «з голасу»: выканаўцы не школьныя настаўнікі, дыктаваць не здольныя, прапускаюць цэлыя слупкі, словы, радкі.

6. Дакладнасць – галоўная якасць запісу фальклорнага твора. Лепш зрабіце пропуск, але не рэдагуйце твор, не дапісвайце таго, чаго там не было.

Не злоўжывайце часам і фізічнымі магчымасцямі выканаўцаў. Тэмы размоў падкажа наш апытальнік. Напачатку папрасіце іх расказаць ці праспяваць самыя ўлюбёныя творы. Запісвайце фальклор не па памяці, а толькі ў момант яго выканання. У гэты час нельга спыняць спевака. Усе пытанні задаюцца пасля.

Фальклорнай адзінкай лічыцца:

  • кожны асобны твор любога жанру;

  • апісанне абраду;

  • дакладна запісаны разгорнуты адказ інфарманта на пытанні праграмы.

Кароткія або недакладна запісаныя адказы інфармантаў выкарыстоўвайце ў дзённіку. На карткі яны не пераносяцца.

Спадзяёмся, што вы ўлічыце нашы парады і аформіце справаздачу належным чынам. Поспехаў!

Праграма-апытальнік для збору фальклорна-этнаграфічных матэрыялаў

1. Фальклорная проза

Звычайна студэнты-практыканты намагаюцца перш за ўсё запісаць песні і вельмі бянтэжацца, калі патэнцыяльны інфармант адмаўляецца ад кантакту, спасылаючыся на тое, што ніякіх песень не ведае ці ўсё забыў, бо памяць ужо не тая. У такім выпадку трэба мець на ўвазе, што фальклорную прозу можна запісаць практычна ад любога чалавека. Для гэтага перш-наперш трэба самому добра ведаць склад фальклорнай прозы, методыку яе збірання, ініцыятыўна выкарыстоўваць апытальнік. Магчыма, у ім не ўлічаны ўсе нюансы, таму апытальнікам трэба валодаць творча, смела ўдакладняць і развіваць пытанні, прасцей фармуляваць іх, умела наводзіць інфарманта на патрэбныя вам звесткі.

Вопыт збіральніцкай дзейнасці фалькларыстаў ХІХ–ХХ ст. сведчыць, што запісваць фальклорную прозу «з голасу» вельмі складана. Менавіта таму пры знаёмстве з фальклорнымі зборнікамі адразу бачна, што часцей за ўсё мы маем справу не з дакладнымі запісамі празаічных аповедаў, а з больш-менш удалымі пераказамі таго, што пачуў збіральнік. Адсюль зразумела, што выкарыстанне тэхнічных сродкаў фіксацыі прозы не толькі палягчае збіральніцкую справу, але і робіць яе цалкам паспяховай.

Склад фальклорнай прозы

Сфера фальклорнай прозы надзвычай шырокая і не абмяжоўваецца добра вядомымі традыцыйнымі жанрамі – казкамі, легендамі, анекдотамі і да т. п. Яна складаецца з наступных частак:

  • міфалагічная проза,

  • каляндарна-святочная проза,

  • сямейна-абрадавая проза,

  • народна-хрысціянская проза,

  • казкавая проза,

  • няказкавая проза,

  • смехавая проза,

  • магічная проза.

У в а г а! Часткі фальклорнай прозы – «Каляндарна-святочная проза» і «Сямейна-абрадавая проза» змешчаны ў раздзелах 2.2. і 2.3. адпаведна побач каляндарна-абрадавай паэзіяй і паэзіяй сямейна-абрадавага комплексу, таму што разам яны ўтвараюць фальклорна-этнаграфічныя комплексы, у адпаведнасці з чым разглядаць іх асобна некарэктна.