Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ФП дапаможнік.rtf
Скачиваний:
27
Добавлен:
07.07.2019
Размер:
1.63 Mб
Скачать

Міфалагізаваныя прыродныя стыхіі і з’явы Апытальнік для збору матэрыялаў аб міфалагізаваных з’явах прыроды па тэмах:

Час – зямля – неба – свяцілы (сонца, поўня (месяц), зоркі, каметы) – стыхійныя бедствы і з’явы (навальніца, гром, град, маланка, віхура, засуха, паводка, землятрус, пажар) – расліны – жывёлы – птушкі.

1. Які час сутак лічыцца небяспечным для чалавека і чаму? Чым небяспечныя поўдзень і поўнач? Што нельга рабіць пасля захаду сонца і чаму? Чаму нельга спаць на захадзе сонца?

2. Якія дні тыдня і года (гадавых свят) лічацца спрыяльнымі або неспрыяльнымі для розных работ (сяўбы, пасадкі агародніны, зімовых нарыхтовак, жаночай працы, будаўніцтва і г. д.)?

3. Чаму зямля лічыцца святой і чыстай? Як трэба ставіцца да яе? У якіх выпадках звяртаюцца да зямлі, выкарыстоўваюць жменьку зямлі? Адкуль узялася зямля?

4. Што сабой уяўляе неба? Хто там жыве?

5. Як з’явілася сонейка? Чаму яно рухаецца па небе? У якія святы назіраюць за «ігрой» сонца? Чаму?

6. Ці лічыцца ў вас, што поўня (месяц) вельмі ўплывае на лёс чалавека, можа прынесці дабро і шкоду, пасылаць хваробу і вылечваць яе, уплываць на рост раслін, жывёл і людзей, якасць лекавых траў, прадказваць лёс, надвор’е, падзеі і здарэнні, прымаць душы памерлых і г. д.?

7. Як у вас называюць розныя зоркі і сузор’і? Ці можна варажыць па зорным небе? Калі і якім чынам? Што ў вас кажуць пра паходжанне зорак? Як яны звязаны з лёсам чалавека, яго жыццём і смерцю? У якім выглядзе ўяўляліся «хвастатыя зоркі» – каметы (напрыклад, ведзьма на мятле)? Чым яны небяспечныя? Куды вядзе Млечны шлях?

8. Высветліце, што лічыцца звышнатуральнай прычынай канкрэтных стыхійных бедстваў і з’яў і якім чынам можна іх нейтралізаваць. Напрыклад, прычынай віхуры магло быць наступнае: вяселле чарцей, смерць чараўніка, пагоня чарцей за душамі людзей, дзеянні тапельнікаў і шыбенікаў. А каб спыніць віхуру, кідалі ў цэнтр нож, сякеру і інш.

9. Якія дрэвы, расліны, кветкі лічацца чыстымі і нячыстымі, добрымі і дрэннымі (злымі), шчаслівымі і нешчаслівымі, гаючымі і шкоднымі? Чаму? Як іх выкарыстоўвалі і дзеля чаго? Пра якія расліны кажуць, што гэта ператвораныя людзі?

10. Якія павер’і і прыкметы звязаны з пэўнымі жывёламі? Напрыклад: «Шмат вавёрак у лесе – да неўраджаю ці вайны», «Вёска згарыць, калі ў яе забяжыць заяц, ці маці памрэ», «Дождж пойдзе, калі заб’еш жабу», «Каб воўк не крануў ні жывёлы, ні птаства, трэба падкурваць немаўлят “ваўчынымі кіпцямі”, «Калі лось вясною зойдзе на азіміну пасвіцца – трэба чакаць добрага ўраджаю жыта» і г. д. Пра якіх жывёл казалі, што гэта ператвораныя людзі? Якія павер’і звязаны са змеямі, змяіным царом? Ці чулі вы пра лятаючых змеяў? Да каго яны прылятаюць, што прыносяць?

11. Што і чаму трэба зрабіць, калі ўбачыш першую птушку, асабліва бусла, ластаўку, зязюлю? Якім птушкам нельга шкодзіць? Чаму? Якія словы чуюцца ў крыках і спевах птушак, што яны азначаюць, на што арыентуюць (напрыклад, на пачатак жніва, касьбы і г. д.)? Пра якіх птушак кажуць, быццам яны паходзяць ад чалавека?