Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ФП дапаможнік.rtf
Скачиваний:
27
Добавлен:
07.07.2019
Размер:
1.63 Mб
Скачать

Пахавальна-памінальная проза

Задача збiральнiка – запiсаць аповеды аб пахавальным рэгламенце ў канкрэтнай мясцовасцi i памiнаннi нябожчыкаў. Асаблiвую ўвагу звярнiце на тое, каб зафiксаваць народную тэрмiналогiю i фразеалогiю.

Перш за ўсё даведайцеся, што кажуць пра чалавека, якi памiрае (напрыклад, «збiраецца ў дарогу», «зямлёй пахне»), знаходзiцца ў стане прадсмяротнай агонii (напрыклад, «канае»), i пра сам смяротны канец (напрыклад, «сканаў», «пайшоў да дзядоў»).

Засяродзьце ўвагу на галоўных тэмах, звязаных з пахаваннем i памiнаннем: падрыхтоўка набожчыка да пахавання, правiлы вынасу труны, правiлы пахавання, рэгламент памiнак, памiнанне на працягу года, агульныя памiнанні ўсiх нябожчыкаў, уяўленнi пра смерць i душу.

Апытальнiк для збору пахавальна-памiнальнай прозы

1. Што робяць у хаце адразу пасля смерцi чалавека (спыняюць гадзiннiкi, завешваюць люстэркi) i чаму?

2. Каго запрашаюць памыць i апрануць нябожчыка, зрабiць труну, выкапаць дол?

3. Як апраналi i абувалi нябожчыкаў рознага ўзросту i полу? Што падсцiлалi ў труну, чым набiвалi падушку, як яе шылi, чым накрывалi нябожчыка? Што клалi ў труну жанчынам, мужчынам, дзецям, старым, халастым? Чым звязвалi ногi?

4. Як трэба выносiць труну, несцi або везцi да могiлак? Якiх коней i кабыл пазбягалi запрагаць? Як трэба сябе паводзiць пры сустрэчы з пахавальнай працэсiяй? Што рабiлi з лаўкай, на якой стаяла труна?

5. Якiм чынам быў арыентаваны дол? Дзе ставілі крыж? Цi клалi на магiлку дубовыя калоды i калi гэта рабілі? Калi i як упрыгожвалi крыжы?

6. Колькi разоў на год памiналi нябожчыка? Як называлiся гэтыя днi? Цi наведвалi нябожчыка на другi дзень пасля пахавання? Як называлiся агульныя для ўсiх памерлых памiнальныя днi, як i калi яны адзначалiся (Дзяды, Бабы, Наўскi Вялiкдзень, Наўская Тройца, Асянiны)?

7. Дзе i як хавалi няхрышчаных дзяцей, памерлых не сваёй смерцю, чараўнiкоў? Што трэба зрабiць, каб нябожчык «не хадзiў»?

8. У якiм выглядзе з’яўлялася перад памiраючым смерць? У якiм выглядзе можа з’явiцца душа памерлага?

Узор запiсу:

а) Мертвеца с хаты вынеслi, зараз за пасцель. Выносяць i лаўку змiвають. У людi ж на могiлках пабудуть, дак ужэ так не садяца кушаць, а треба шоб кожэн чэлавек памыл рукi. Кожны шоб памыл. Ось мi атнеслi на могiлкi, мi вянкi неслi зараз. Стаiть людзiна i загадуе: мiйце рукi. От мi памiлi рукi, тады i iшлi кушаць ужэ. От як це ўжэ такi закон.

б) Нехрiшчанэ дiця калiсь не клалi на могiлках. Нехрiшчане дiця дома хавалi. Де-небудь у саду – цi пад ябланькаю, цi...

Пахавальна-памінальная паэзія

Пахавальна-памінальная паэзія падзяляецца на плачы, хаўтурныя і памінальныя галашэнні, песні-псальмы. Складанасць запісаў галашэнняў заключаецца ў іх абумоўленасці абрадам і ў імправізацыйным характары. Трэба ўлічваць, што асноўная частка пахавальных абрадаў амаль не захавалася, таму, здавалася б, творы гэтага жанру ў наш час запісаць немагчыма. Але, як высвятляецца, зафіксаваць галашэнні магчыма і цяпер, таму што інфарманты памятаюць, як гэта рабілася раней, і ўзнаўляюць традыцыю.

У в а г а! Неабходна адрозніваць плачы і галашэнні. Плачам не трэба было вучыцца, гэта – крык душы, маўленчае выражэнне гора, таму фармальна плачы часцей за ўсё былі кароткімі сапраўднымі імправізацыямі. У галашэннях жа захоўваецца традыцыйны паэтычны малюнак, які і ўзнаўляецца выканаўцамі. Звычайна інфарманты пагаджаюцца выканаць менавіта галашэнні (не плачы!), але памятайце, што гэта патрабуе ад іх вялікай эмацыянальнага напружання.

Даведка. Нагадаем, што песні-псальмы – гэта разнавіднасць рэлігійных песень, якія нараспеў чыталіся з «Псалтыра» на хаўтурах (провадах нябожчыка для пахавання), а таксама на дзевяцінах, Радаўніцу і г. д.