Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ФП дапаможнік.rtf
Скачиваний:
27
Добавлен:
07.07.2019
Размер:
1.63 Mб
Скачать

5. Баладныя песні

Баладныя песні падзяляюць на міфалагічныя, гістарычныя, навелістычныя, балады з загадкамі.

У міфалагічных баладах найбольш прадуктыўны матыў – метамарфоза гераіні-маці (-дачкі, -нявесткі, -жонкі) у птушку (зязюлю, ластаўку, салавейку і інш.), радзей – у кветкі, дрэвы, камяні, рэчкі і інш. Да гэтай групы балад блізкія казачныя і легендарныя. Адметнасцю першых з’яўляецца прысутнасць вобразаў дзікіх звяроў, якія шырока прадстаўлены ў казках (напрыклад, воўк, мядзведзь і інш.), другіх – наяўнасць хрысціянскіх сюжэтаў (самы распаўсюджаны – пра Юр’я і Цмока, пра дзеўку-дзетагубніцу, «жыційныя» (пра святую Алену і інш.)).

Магчыма, вам удасца зафіксаваць гістарычныя балады пра татарскі (турэцкі) палон, трагічныя сустрэчы разлучаных членаў сям’і пасля палону, продаж у няволю, выкуп з няволі, згадкі пра ваенныя сутыкненні з татарамі, пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны.

Сярод навелістычных балад пераважаюць тэмы сямейных канфліктаў, прыгод і нягод кахання, радзей – нешчаслівага лёсу, драматычных спаборніцтваў, небяспечных прыгод.

Вельмі мала зафіксавана збіральнікамі апавядальных песень, у якіх асноўнай сюжэтаўтваральнай рысай з’яўляецца выпрабаванне загадкамі-пытаннямі. Такое азначэнне можна даць баладам, якія змяшчаюць загадкі. У іх лаканічна падаюцца драматычныя моманты ў жыцці чалавека падчас абрадавага ці выпадковага выпрабавання іх лёсу, якія могуць заканчвацца нават трагічна.

У в а г а! Можа так здарыцца, што, фіксуючы загадкі, вы сустрэнеце менавіта баладу з загадкай-пытаннем. Пацікаўцеся ў інфарманта, ці не загадваліся гэтыя загадкі ў пэўным кантэксце: на день нараджэння, на заручынах і г. д. Магчыма, вам пашчасціць зафіксаваць менавіта баладу з загадкамі-пытаннямі, а не проста загадку.

П а р а д а. Апошнім часам усё больш у запісах студэнтаў сустракаюцца балады літаратурнага паходжання, беларускія апрацоўкі сюжэтаў вядомых рускіх балад. Распрацоўваецца жанр балады ў творчасці пісьменнікаў і спевакоў-бардаў. Калі вам сустрэнуцца балады такога кшталту, вызначце, у якой форме яны бытуюць: у вуснай, дзённікавай пісьмовай ці інш., каб не прывесці запіс аўтарскага пісьменніцкага твора ў якасці фальклорнай адзінкі.

6. Духоўныя вершы і псальмы

Духоўныя вершы (народная назва – песні старэцкія) – творы эпічнага і ліра-эпічнага характару на хрысціянскія сюжэты, матывы і вобразы (выконваліся аднагалосна ў пазалітургічных абставінах). Запісаць іх можна ад хрысціян праваслаўнага веравызнання. Духоўныя вершы маюць наступныя тэматычныя разнавіднасці: 1) вершы пра Галубіную кнігу з яе апавяданнем пра першапачаткі Сусвету, стварэнне зямной іерархічнай сістэмы і барацьбу Праўды і Крыўды, вынік якой прадвызначыў лёс усяго чалавецтва; 2) вершы на старазапаветныя і евангельскія тэмы; 3) вершы пра святых і велікамучанікаў; 4) вершы аб падзвіжніках і праведніках; 5) вершы пра Пятніцу; 6) вершы пра жабрацкую брацію; 7) стараверскія і сектанцкія вершы.

П а р а д а. Духоўныя вершы – творы вялікіх памераў. Калі інфармант спыніцца, абавязкова запытайцеся, ці гэта канец твора, таму што ўвесь тэкст можа ім і не ўспомніцца. У плане строфікі большасць духоўных вершаў не мае падзелаў на пэўныя строфы, паколькі знаменны распеў характарызуецца манатоннасцю гучання, у сувязі з чым усе вядомыя тэксты, як правіла, падаюцца ў зборніках як суцэльныя астрафічныя творы.

Узор запісу:

ЯК С-ПОД КІЯВА, С-ПОД ЧАРНІГАВА…

(духоўны верш пра Галубіную кнігу)

Як с под Кіява, с под Чарнігава,

Находзіла туча, туча цёмная,

Находзіла хмара, хмара грозная.

С тые хмары, хмары грозныя

Выпадала кніга Галубіная…

Пісав ету кнігу свет Асай пророк,

Цытав ету кнігу Іван Быгослов,

Ён цытаў іе ровно трі года,

Процытав во кнігі толькі трі ліста <…>

Псальмы – вусна-паэтычныя творы на хрысціянскія тэмы, запісаць якія вы зможаце ад паслядоўнікаў каталіцкага і пратэстанцкага веравызнання на рускай, польскай ці беларускай мовах.

Узор запісу:

УЖАСНИСЯ, ЧЕЛОВЕЧЕ…

(псалом)

Ужаснися, человече,

И слезися своим сердцем,

Что душею помрачился,

Потерял себя ты ныне

Во грехех своих.

Отложи свои забавы

И утехи сего мира,

Не отдайся в рабство вечно,

Не теряй своей свободы <…>.