Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ФП дапаможнік.rtf
Скачиваний:
27
Добавлен:
07.07.2019
Размер:
1.63 Mб
Скачать

Паэзія гукання вясны

Вяснянкі пачыналі спяваць пры з’яўленні першых праталінаў у сакавіку і да таго часу, пакуль аратыя не выходзілі ў поле рыхтаваць глебу пад пасевы. Вясеннія святкаванні маглі пачынацца са спальвання або выгнання зімы, падчас якога спяваліся песні тыпу:

Благаславіце, старыя людзі,

Ай, вясну-красну загукаць,

Загукаці.

Люту ж зіму замыкаць,

Замыкаці.

Да вясну-красну на вулачку,

На вулачку ж,

Люту зіму ў каморачку,

У каморачку.

Вяснянкі лёгка пазнаць па спецыфічных мастацкіх сродках: у іх прысутнічаюць матыў «замыкання зімы» і «адмыкання лета», звароткі да вясны, сонейка, птушак, пчолкі, Бога, маці, запрашэнні да ўдзелу ў гульнях-карагодах. Класічныя вяснянкі змяшчаюць гукальныя рэфрэны на склады ці гукі [у-у!] і [ву-у!].

Узор запісу:

А ПАМАЖЫ, БОЖА, БЛАГАСЛАВІ, МАЦІ,

(заклінальная вяснянка) (рытуальная вяснянка)

А памажы, Божа, Благаславі, маці,

Вясну-красну клікаць Вясну гукаць, у-у!

На ціхае лета,

На спелае жыта. Вясну гукаць,

Цёплага лета

А дай жа ты, Божа, Дажада… у-у!

Ды ў снапу спорам,

А ў полі капамі, Дажадаць.

А ў гумне сціртамі, – Ой, вясна, вясна,

А ў пуні вазамі, Вясняна… у-у!

А ў клеці зернамі,

А ў млыне намолам, Вясняначка,

А ў дзяжы падходам, Дзе ж твая дачка

А на стале сыццю Мар’яна… у-у!

Ды к добраму жыццю!

Парада. Пры запісе вяснянак абавязкова ўдакладняйце, калі і дзе яны спяваліся: да дня веснавога раўнадзенства ці ў залежнасці ад надвор’я, у нядзелю напярэдадні Вялікага посту, падчас абраду спальвання зімы (калі палілі на вогнішчы льняное мялле, зношанае адзенне і абутак, розныя непрыгодныя рэчы або асобнае кола (вядома толькі на Гомельшчыне), на пагорках у карагодах ці інакш.

Проза перыяду Вялікадня (Пасхі)

Празаічныя аповеды могуць тычыцца двух момантаў свята: Вялікадня (Пасхі) і хаджэння валачобнікаў. Усё залежыць ад вашага пытання. Калі вы зацікавіцеся Пасхай, то можаце атрымаць такі адказ: «Як ужэ заходыть пасха, йшлы в цэркву на всюнычню. У півночы ужэ выклыкалы Хрыста. Ходять около цэрквы с кресным ходом і спывають певчы. Некоторыйі прыносылы сыра с платочковы. А той сыр був гэтакі. Шэ на масленіцу, як ляжылыс спаты, то клалы кусочок сыра за губу. Як до ранку сыр ны роставав, то бралы ёго на всюнычню. І вжэ як батюшка выклыкае Хрыста, то тэйі, хто с сыром, побачаць відьму. Як уже розвідняе, то святять пасху (хрінь, сіль, яйца, мясо). Урано прыходзять з цэрквы і на сніданні йідять тое, што посвятылы».

Магчымая тэма размовы з інфармантамі – Вялікдзень і яго звычаі.