Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ФП дапаможнік.rtf
Скачиваний:
27
Добавлен:
07.07.2019
Размер:
1.63 Mб
Скачать

Проза перыяду гукання вясны

Задача збіральніка – запісаць аповед аб мясцовых звычаях гукання вясны. Асноўныя пытанні: «Як у вас гукалі вясну? Ці гукаюць цяпер? Калі гэта адбывалася, да якога свята (або свят) прымяркоўвалася?».

Не задавольвайцеся самым агульным адказам, што выходзілі на вуліцу (за вёску, на пагорак, да рэчкі) і спявалі вяснянкі. Каб актывізаваць памяць субяседніка, падчас размовы пакажыце сваю дасведчанасць у вясковых звычаях, якія існавалі ў розных лакальных традыцыях. Напрыклад, запытайцеся аб прымеркаваным да гукання вясны звычаі выпякаць з цеста «жаўранкаў», «буськавы лапы», «галёпы». (што з выпечаным рабілі?); аб гушканні на арэлях (дзеля чаго?); аб звычаі вадзіць карагоды (дзе? калі? якія?); пускаць па вадзе дошчачку з хлебам і свечкай, кідаць у ваду булачку, распальваць вогнішчы, скакаць цераз вогнішча, качаць колы, абходзіць двары, завіваць бярозкі стужачкамі, выбіраць сярод дзяўчат вясноўку, вырабляць для дзяцей-загукальнікаў птушкі-свісцёлкі, закідваць на бярозу вянкі, а потым збіваць іх з дрэва, насіць упрыгожаную маленькую ёлачку, «чыркаваць» (пець вяснянкі), перарываць 40 шнуркоў (каб разбурыліся маразы), перакідваць 40 палачак цераз страху, паламаць 40 дошчачак (для дзяўчат), разбіць 40 колаў (хлопцы) падкідваць у карагодзе кавалачкі сыру, яек, масла ўверх, запальваць кола і г. д.

Узор запісу:

а) Звязуюць плот, на гэты плот ложуць калясо старое, запальваюць і пускаюць па рэчкі і ідуць з песнямі і пяюць эту самую вясну. Ідуць з песнямы ў край сяла, прыходжуюць патом на мост, там пяюць і абратна дальшы. Устрычаюцца два сяла, уліцы. І празнік.

б) Гукаць вясну пачыналі на Благавешчанне (7 апрэля). А да Благавешчання ніякіх песень не пелі. На Благавешчанне спявалі песні толькі пра вясну:

Ой, на первы дзень,

На Вялікдзень,

Ручэй коціцца,

Гуляць хочацца...

Ля вады распальвалі касцёр, вадзілі карагоды і спявалі песні «Вясна-вясёначка», «Закацісь да закаціся, сонейка».

Проводзіны вясны

Праваджалі вясну не паўсюдна, хоць у той ці іншай форме гэты язычніцкі звычай быў засведчаны ў многіх народаў. Звычайна ляльку, якая сімвалізавала вясну, тапілі, спальвалі або закопвалі ў зямлю, каб праз смерць вясна зноў адрадзілася на наступны год. Тым больш вельмі важна знайсці інфармацыю, у якіх рэгіёнах існаваў або існуе ў жывым бытаванні гэты звычай. Зусім рэальна запісаць аповед аб ім на Гомельшчыне, а дзе яшчэ – на сённяшні дзень фалькларысты не ведаюць. Спадзяемся на новыя адкрыцці.

Узор запісу:

Вясну праважалі на Ушэсце. Сабіраюцца жанчыны, выбіраем жанчыну, адзяваем яе ў мужчынскую адзежу. Гэта паніч у нас. Потым паненка красівей адзяваецца, атлічаецца. Ідуць яны пасярэдзіне, а людзі ідуць паабапал. Пяём песні. А да рынку дойдзем, танкі водзім. А тады ўжо ідзём к жыту, дзе жыта пасеяна, і ў жыце закапваем ляльку. Ляльку такую ўжо носім у люляццы, у каробаццы – гэта ўжо лічыцца вясна. Закопваем і ўсе пяём. Хто кажа: «Ты сёлета была нехарошая, сухая, каб ты такая не вярнулася, вясна, болей. Ты нам не нада! Закапайце яе!». Хто што прыказваюць, плачуць, выдумляюць што. А тады кажуць: «Хадзіце, людзі, на абед, ужо пахавалі вясну». Ідзём на абед. А як па вуліцы ідзём, «стралу» пяём.

Пачынаем хадзіць: ходзім, каб усе вуліцы абысці. На той бачок зойдзем, гарманіста возьмем. Пяём усякія песні – «Паня папа не ўзлюбіла» (далей падаецца поўны тэкст песні).