Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ФП дапаможнік.rtf
Скачиваний:
27
Добавлен:
07.07.2019
Размер:
1.63 Mб
Скачать

Проза абрадава-святочнага комплексу «Ваджэння і пахавання стралы»

Гэты комплекс існуе ў жывым бытаванні на Гомельшчыне. Калі вы будзеце працаваць у сумежных абласцях, высветліце ў жыхароў, ці чулі яны пра карагод пад назвамі «Страла», «Стрылка», «Вадзіць стралу», «Пахаванне стралы», «Сула», «Вадзіць сулу». Напрыклад, дзякуючы нашым студэнтам мы маем звесткі аб жывым велікодным звычаі вадзіць карагод «Стрылка» на плошчы перад царквой пасля святочнага набажэнства (в. Бездзеж Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці). Магчыма, ён існаваў і ў іншых вёсках, але звесткі пра бытаванне карагодаў з падобнай назвай у нашых матэрыялах адсутнічаюць.

Апытальнік для збору празаічных матэрыялаў па абрадава-святочнаму комплексу «Ваджэння і пахавання стралы»

1. Як у вашай вёсцы адзначаюць стралу («Ушэсце», «Хрэн», «Сена»)? Калі гэта адбываецца? Да якога каляндарнага свята прымеркавана?

2. Што сабой уяўляе «страла»? Што з ёю рабілі? З якой мэтай?

3. Ці ўдзельнічалі ў абрадзе пераапранутыя? Які іх склад? Як яны сябе паводзяць? Як да іх ставяцца прысутныя?

4. Што адбывалася на полі? Якой была функцыя дзяцей і пераапранутых? Ці выкарыстоўвалі абрадавыя стравы? Якім чынам? З якой мэтай? Што закопвалі ў зямлю?

5. Якім чынам вадзілі карагоды? Як яны называліся?

6. Ці была варажба?

Узор запісу:

а) На Ушэсце стралу вадзілі. Ідуць тры-чатыры рады па вуліцы. Выбіралі старцаў, якія ішлі спераду. Старцаў рабілі для шутак. Ляльку рабілі. Цыган і цыганка ідуць, з лялькай шуцяць. Пелі песню «Ды ідзець страла ды ўдоль сяла» (поўны тэкст). Да жыта вадзілі стралу. Там ставяць стол, выносяць хлеб-соль, карагод водзяць. Бяруць зямлю і кідаюць уверх, каб лён радзіў. Ад Пасхі да Ушэсця пелі лёлюшкі, а потым ужо нельга пець іх.

б) У нашай мясцовасці празднавалі «Хрэн» («Страла») пасля Пасхі на шастой нядзелі ў чацвер. Спачатку дзеўкі ёлку дзелалі з сухога дзерава, дзелалі бумажныя цвяты на ёй. Потым ідом таўпой па вуліцы, нясом ёлку да жыта, танцуем і пяём «Хрэна» (далей ідзе тэкст песні «У пастын хаджу, хрэн-рамон саджу»).

Пасля ў жыце ўжэ не пяём, елку ў жыта ставім. Нітачкі з хустак дзеўкі ў зямлю закапываюць, штоб жыта расло. Пелі песню «З-пад лесіку, леса цёмнага» (далей ідзе тэкст песні).

Пасля ідом на вёску, заходзім у адну хату, там стол стаіць, гарэлка. Гуляем у той хаце, потым ідзём у другую хату, там пяём, танцуем, далей пайшлі. Так і гуляем цэлы дзень.

в) ...Потым вядом стралу ў жыта. У нас так казалі, што страла ходзя па малання, то людзей б’е, то хаты паля. Так кажуць, што трэба яе адвесці ў поле і закапаць, каб яна не хадзіла па дзярэўне і шкоды не рабіла. Калі закапвалі, то гаварылі: «Ляжы, мая страла, ды на лецейка, пакуль я прыду». Хто каласкі закапваў, а хто капейкі, хто што закапвалі… А тады шчэ рвуць тры каласкі, нясуць дамоў, над крышай торкаюць, штоб вецер крышу не рваў.

г) На другі дзень, як выйдуць з цэрквы, вадзілі сулу. Пачыналі з аднаго краю сяла і ішлі сялом у лес, там танцавалі і пелі песню «Да Сула, Сула-рэчка» ( запісаць поўны тэкст).

д) «Шума» – гэта высокі шост, а зверху на ім салома. Дзяўчыну падсаджвалі к шасту, а тая павінна была падчапіць і закруціць саломінку (нібы прадзе кудзелю), астатнія вадзілі карагод і спявалі: «Ой, нуце, туце, я ў шуму гуляці» (поўны тэкст песні). А як карагод наблізіцца да дзяўчыны, яна б’е тычкай па нагах, астатнія ратуюцца ад удара.