Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ФП дапаможнік.rtf
Скачиваний:
27
Добавлен:
07.07.2019
Размер:
1.63 Mб
Скачать

10. Сучасны гарадскі фальклор

Сучасным гарадскім фальклорам умоўна названа тая вобласць мастацкай творчасці, якая ў самых розных формах і відах бытуе цяпер у буйных гарадах. Гэта з’ява дынамічная, якая актыўна развіваецца і трансфармуецца, таму класіфікаваць яе можна толькі прыблізна.

Даведка. Сучасны гарадскі фальклор уключае як традыцыйныя жанры фальклору, адаптаваныя ў сучасным гарадскім ужытку, так і ўласна-гарадскія тэксты, якія распаўсюджваюцца ў дзвюх формах – вуснай і пісьмовай.

10.1. Вусныя формы

Уключаюць: гарадскі абрадавы фальклор, гарадскую фальклорную прозу, малыя формы фальклору, гарадскую фальклорную паэзію, гарадскі дзіцячы фальклор, фальклор гарадскіх субкультур.

Гарадскі абрадавы фальклор датычыцца грамадскага і хатняга быту.

Грамадскі быт: паэзія адноўленых каляндарных традыцый, сучасных свят, выпускных вечароў, вечароў сустрэч, «пасвяшчальных» абрадаў (у салдат тэрміновай службы, студэнтаў, крымінальнікаў, альпіністаў, турыстаў) і інш.

Апытальнік

1. Якія традыцыйныя каляндарныя святы і абрады вядомы ў вашым горадзе (Каляды, Масленіца, Вялікдзень (Пасха), Радаўніца, Купалле, дажынкі і г. д.)? Як яны праводзяцца? Якія песні пры гэтым выконваюцца?

2. Ці існуюць новыя традыцыі святкавання сучасных дат і падзей (Дзень горада, вечары сустрэч, выпускныя вечары)? Што характэрна для фальклорнага рэпертуару?

3. Ці вядомы вам асаблівасці правядзення «пасвячальных» абрадаў (у салдат тэрміновай службы, турыстаў, пажарных, студэнтаў і г. д.)? Якія творы пры гэтым выконваюцца?

Хатні быт: рэпертуар сучаснага застолля, вяселля, хрысцінаў, пахавання, провадаў на тэрміновую службу.

Апытальнік

1. Што характэрна для рэпертуару сучаснага сямейнага застолля?

2. Ці вядома вам, як раней ладзілі вяселлі? Што новага з’явілася ў гарадскіх вяселлях цяпер? Ці выконваюцца яшчэ фальклорныя творы? Якія?

3. Як у вашым горадзе праходзяць абрады хрысцінаў, пахавання, провадаў на тэрміновую службу? Што вызначае спецыфіку фальклорнага матэрыялу?

Гарадская фальклорная проза:

  • гарадскія былічкі (у аснове – міфалагічныя апавяданні).

1. Ці вядомы вам былічкі, звязаныя з тымі ці іншымі «дрэннымі месцамі», напрыклад, з палянамі, скаламі, пячорамі ў павер’ях турыстаў, альпіністаў і спелеолагаў; з паддашкамі і падваламі гарадскіх будынкаў у прымхлівых апавяданнях падлеткаў і г. д.?

2. Якія былічкі аб «касмічных прышэльцах», часовым выкраданні імі людзей, НЛА і іншых «анамальных з’явах» бытуюць у вашым горадзе?

3. Ці існуюць былічкі, якія апавядаюць аб сустрэчах з рознымі формамі мутацый (людзей, жывёл, раслін), якія ўзніклі ў выніку тэхнагенных катастроф (аварыі на ЧАЭС і г. д.)?

  • гарадскія бывальшчыны (у аснове – апавяданні аб даўніх падзеях).

4. Ці захаваліся бывальшчыны аб цяжкасцях, пакутах і фізічных калецтвах людзей у пераломныя моманты гісторыі?

  • гарадскія мемараты (у аснове – апавяданні сведкаў аб нядаўніх падзеях).

5. Аб якіх войнах (айчыннай, афганскай, чэчэнскай) захаваліся ў вашым горадзе вусныя апавяданні?

6. Ці вядомы вам вусныя апавяданні (мемараты) аб узнікненні горада, помнікаў?

  • гарадскія легенды.

7. Ці бытуюць у вашым горадзе легенды аб боскім умяшанні (напрыклад, аб звышнатуральнай дапамозе, дзівосным выратаванні) ці аб прадвесці важных падзей (сны, бачанні, абнаўленні ікон, метэаралагічныя з’явы)?

Узор запісу: