Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Smolik_A_I__Kukhto_L_K__Tsobkalo_A_A_Kultur.doc
Скачиваний:
178
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
13.56 Mб
Скачать

4.3. Мастацтва

Літаратура. Старажытнаегіпецкая літаратура была непарыўна звязана з жыццём грамадства, у якім вядучую ролю адыгрывала рэлігія, таму ў творах адчуваецца рэлігійнае светаадчуванне ў розных яго праявах. Да рэлігійнай літаратуры адносяцца разнастайныя малітвы, гімны, заклінанні, што былі зафіксаваны ў “Тэкстах пірамід” і “Тэкстах саркафагаў” і прызначаліся для фараонаў і вышэйшай знаці. Найбольш важным сакральным творам старажытнаегіпецкай літаратуры з’яўляецца “Егіпецкая кніга памерлых”. Яе тэксты, створаныя ў эпоху ад Старажытнага да Новага царстваў, мелі магічны характар і павінны былі забяспечыць душы памерлага добрае жыццё ў іншасвеце.

Сярод шматлікіх гімнаў Новага царства асаблівую цікавасць уяўляюць гімны вярхоўнаму дзяржаўнаму богу Амону і богу сонца Атону. Аўтары гэтых гімнаў стварылі вобраз вялікай творчай сілы сонца, якое параджае жыццё на зямлі і абуждае да жыцця прыроду.

Аднак нельга думаць, што егіпецкая літаратура была толькі рэлігійнай і багаслоўскай. Наадварот, яна прадстаўлена самымі разнастайнымі жанрамі. Свецкая літаратура складаецца з казак, павучэнняў і апісанняў, падарожжаў, песняў, любоўнай лірыкі, апавяданняў і аповесцей, баек, аўтабіяграфій. Найбольш пашыраным быў жанр дыдактычнай літаратуры, што існавала ў форме павучанняў, прыслоўяў, сентэнцый і знаёміла егіпцян з асноў­нымі маральна-этычнымі нормамі. Да нас дайшлі “Павучэнні Птахатэпа”, “Павучэнні гераклеапольскага цара свайму сыну Мерыкару”. Сярод помнікаў свецкай літаратуры вядомы “Песня арфіста”, “Спрэчка расчараванага са сваёй душой”, “Расказ Сінухета”.

Увогуле старажытнаегіпецкая літаратура дасягнула высокай мастацкай дасканаласці. Усе творы ўвасобіліся ў рытмічную форму, вялікая ўвага надавалася музычнай мілагучнасці. Харак­тэрнымі рысамі для твораў былі яскравыя і канкрэтныя мастацкія вобразы і паэтычныя параўнанні. Асаблівая роля надавалася літаратурнаму стылю.

Архітэктура. Егіпцяне лічылі, што галоўная роля мастацтва заключаецца ў тым, каб забяспечваць несмяротнасць і праслаў­ляць уладу богападобных фараонаў. Таму ў мастацтве галоўную ролю адыгрывала архітэктура. Тут упершыню былі выпрацаваны класічныя архітэктурныя формы і тыпы. Асноўныя прынцыпы архітэктуры – манументальнасць і статычнасць. Найбольш вядо-мыя архітэктурныя віды – грабніцы-пахавальні, якія спачатку мелі выгляд “мастабы”(прамавугольныя наземныя збудаванні з крыху нахіленымі да цэнтра сценамі; у падземнай пахавальнай камеры мастабы знаходзіліся статуі, рэльефы, роспісы), а затым піраміды. Спачатку будаваліся ступеньчатыя піраміды. Напрыклад, піраміда фараона Джосэра ў Сакары – ХХVIII ст. да н.э.; затым пачалі будаваць піраміды з правільнымі гладкімі гранямі і квадратнай асновай. Піраміды ўяўляюць у плане квадрат, а гладкія грані ўтвараюць раўнабедраныя трохвугольнікі. Самыя вялікія і вядомыя – гэта піраміды Хеопса, Хефэна і Менкура. Так, піраміда Хеопса мела вышыню прыкладна 147 м. Яна была пабудавана з 2 млн. каменных блокаў, кожны з якіх у сярэднім важыў каля 2,5 т. Каб абазначыць усю піраміду, спатрэбілася б прайсці каля 1 км. Знешнія памеры піраміды адпавядалі пабудове ўнутранай прасторы, якая ўяўляла складаную сістэму памяш­канняў. Унутры яе мог бы размясціцца нават самы вялікі заходнееўрапейскі сабор.

У ансамбль пірамід уваходзілі храмы. Агульная планіроўка іх адрознівалася строгасцю, канструктыўнай яснасцю формаў. Прамавугольныя і круглыя калоны стаяць свабодна і нясуць цяжкія перакрыцці, а розныя пароды каменя выкарыстоўваюцца для ўпрыгожвання ўнутраных памяшканняў пірамідальных храмаў.

Акрамя пахавальняў, егіпецкая архітэктура была прадстаўлена храмамі ў гонар шматлікіх багоў і фараонаў, а таксама палацамі правіцеляў. Храмавая архітэктура Новага царства вызначаецца гіганцкімі памерамі і надзвычайнай раскошай унутранага аздаблення. Да знакамітых храмавых комплексаў адносяцца фіванскія храмы ў гонар вярхоўнага бога Амона. Яны складаліся з двух­вежавага ўваходу – пілона; адкрытага, паўцёмнага двара, абнесенага каланадай; шматкалоннай гіпастыльнай залы; свяцілішча. Да храма вяла алея сфінксаў.

Захавалася ўпамінанне аб грандыёзным памінальным храме фараона Аменемхета III, вядомага пад назвай “Лабірынт”. Збудаванне пло­шчай 72 тыс.кв.м уяўляла пантэон бязлікага мноства багоў Егіпта. Яно было абкружана каланадай і мела мноства памяшканняў – залаў, мадэленаў, калідораў, кладовак.

Калоны храма ў Луксоры.

Канец ХV ст. да н.э.

Менш матэрыялу захавалася аб грамадзянскай архітэктуры. Пасяленні абносіліся абарончай сцяной. Большая частка горада адводзілася для цара і заможных людзей. Іх самыя вялікія дамы мелі каля 70 памяшканняў і займалі плошчу прыкладна 2400 квадратных метраў.

Асаблівай веліччу адрозніваліся царскія палацы.

У Старажытным Егіпце толькі храмы і пахавальні рабіліся з каменя. Усе астатнія пабудовы былі з высушанай на сонцы цэглы-сырца.

Егіпцяне шмат часу праводзілі, а нярэдка і спалі на дахах сваіх дамоў, пад навесам, бо там было халадней. У дамах знатных гараджан былі ванныя пакоі і прыбіральні.

Скульптура. У Старажытным Егіпце скульптура з’явілася ў раннедынастычны перыяд і адпавядала патрабаванням рэлігіі. Статуі служылі аб’ектам пакланення, выканання абрадаў. Скульптура, якая мела рытуальнае прызначэнне, была звязана з культам памерлых: статуарныя выявы ў пахаваннях былі рэчавым увасабленнем двайніка памерлага. Неабходнай умовай гэтага з’яўлялася партрэтнае падабенства. Асаблівую ўвагу надавалі майстры выяве века, таму што, паводле рэлігійных уяўленняў, з вокам звязвалася здольнасць уваскрашэння памерлых. З цягам часу склаліся пэўныя каноны: фантальнасць позы, сіметрычная пабудова адносна вертыкальнай восі. Абавязковай умовай быў паказ фігуры цалкам, што адпавядала патрабаванням рэлігійнага рытуала, звязанага з культам памерлых. Скульптурнымі шэдэўрамі з’яўляюцца партрэты фараонаў Джосера, Хефрэна, Эхнатона. Іх тронныя статуі зроблены ў вялізным памеры і маюць ідэалізаваныя партрэтныя рысы.

Статуі царэвіча Рахатэпа і яго жонкі Нафрэт. Першая

палова ІІІ тыс. да н. э.

Для скульптур былі характэрны цялесная сіла і суро­вы выгляд. Час захаваў сотні тысяч старажытнаегі­пецкіх скульп­тур фа­раонаў, вяль­можаў, саміх скульпта­раў і тэкта­раў. Сучаснікаў уражвае статуя сфінкса. Гэта вялізная скульптура з галавой чала­века і целам ільва; мае непранікальны погляд і велічны твар-маску. Ён высечаны з суцэльнай скалы і мае даўжыню 73,5 м, а вышыню 20 м. Галава сімвалізуе самога фараона Хефрэна, якому прысвечаны сфінкс. Сфінкс – сім­вал незвычайнай муд­расці, загадка­васці і таямнічасці, пільнасці, вечнага жыцця і надзвычайнай, неабмежаванай улады фараонаў.

У егіпецкім скульптурным мастацтве маюцца і свецкія воб­разы. Напрыклад, фараон Эхна­тон і яго царыца Неферціці паказаны ў бытавой, вольнай абста­ноўцы.

Выяўленчае мастацтва. Вы­яўленчае мастацтва было прад­стаўлена рознымі тыпамі і відамі рэльеф, манументальным жыва­пісам. Для твораў жывапісу ўла­сцівы сіметрыя, статыка, геаме­т­рычная абагульненасць, строгая франтальнасць.

Традыцыйныя, кананічныя рысы егіпецкіх рэльефаў і роспісаў выяўляліся ў тым, што галава і ногі заўсёды паказваліся ў профіль, а вока, плечы і грудзі – у фас. Гэта можа быць растлу­мачана жаданнем мастака як мага лепей і дакладней перадаць фігуру на плоскасці. Акрамя таго, змена гарыза­нтальных і вертыкальных элементаў надавала спакойнай, статычнай выяве адчуванне прыхаванай энергіі і руху. Звычайна патрабаванні такога канона распаўсюджваліся толькі на выявы фараонаў і найбольш знатных людзей, а выявы простых людзей мастак меў права адлюстроўваць больш свабодна.

Унікальнай з’явай старажытнаегіпецкай культуры было так званае “Амарнскае мастацтва” эпохі Новага царства. Для яго ўласцівы такія рысы, як адыход ад традыцыйных нормаў і большая свабода ў выяўленні вобразаў фараона і яго сям’і (больш натуральныя позы, больш рэалістычныя фігуры і твары, нефар­мальныя абставіны), пэўная інтымнасць, лірычнасць, псіхала­гічная заглыбленасць вобразаў. Сапраўднымі мастацкімі шэдэў­рамі лічацца знакамітыя партрэты-бюсты царыцы Неферціці. Упершыню з’яўляецца пейзаж, які апявае прыгажосць прыроды. Гэты росквіт егіпецкага мастацтва працягваўся нядоўга, 25 гадоў, і пасля смерці Эхнатона завяршыўся вяртан­нем да ранейшых традыцый і ўшанавання старажытных багоў.

Галава Тутанхамона. Алебастр. Сярэдзіна ХІV ст. да н.э.

Музыка і танец. Сярод ста­ражытных цывілізацый музыка Егіпта была адной з найбольш развітых і даскана­лых. Ёю пас­таян­на суправа­джа­ліся розныя рэ­лі­гійныя абрады, масавыя святка­ванні, працоўныя працэсы. Музы­ка адыгрывала вялі­кую ролю ў “страсцях”: спевы з хорам, шэсці і танцы перамя­жоўва­ліся з драма­тычнымі сцэ­намі, якія нярэдка адлюстроў­валі рэальныя малюнкі жыцця і быта.

Музыка лічылася і забавай, што пацвярджае яе старажыт­наегіпецкая назва: ха – задавальненне. Яна існавала ў трох разнавіднасцях – культавай, прыдворнай і народнай. Музыка была пераважна аднагалосая і мела сінкрэтычны характар.

У эпоху Новага царства ўзніклі першыя, прымітыўныя формы шматгалосся. З цягам часу ўскладняліся формы выканаўства, з’явіліся ансамблі, узнікла мастацтва хейраноміі (правобраз ды­рыжыравання). Найбольш распаўсюджанымі музычнымі інстру­ментамі былі свірэль, флейта, арфы, трубы, барабаны, розныя бразготкі, ліры, лютні, кіфара, габой. У эпоху Сярэдняга царства ўзніклі песні разнастайнага характару – філасофскія разважанні, песні-гімны, песні-танцы, якія суправаджаліся гукамі ліры. Любымі былі песні-плачы над мёртвым Асірысам. У перыяд Старажытнага і Сярэдняга царстваў узнікла піктаг­рафічная (малюнкавая)натацыя.

Егіпцяне былі аматарамі танца. Ні адно свята не абыходзілася без застольных групавых танцаў, якія суправаджаліся ігрой на музычных інструментах. Танцы суправаджалі прыдворныя хра­мавыя рытуалы, былі адным з найбольш моцных сродкаў для забаў мясцовага насельніцтва.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]