Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Smolik_A_I__Kukhto_L_K__Tsobkalo_A_A_Kultur.doc
Скачиваний:
178
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
13.56 Mб
Скачать

11.2. Мастацтва

Джота. Увядзенне

Багародзіцы ў храм.Фрэска

Мастацтва ў Сярэднія вякі служыла ў першую чаргу рэлiгii, перадаючы свет і чалавека ў ім у дачыненні да Бога. Ні бачны мір, ні чалавек не маглі быць прадметамі мастацтва. У XIII ст. у сярэднявечнай культуры наглядаюцца новыя тэндэнцыі (жыццярадаснае павучанне св. Францыска, творчасць Дантэ). На другую палову XIII ст. прыходзіцца пачатак пераходнай эпохi ў развіцці iтальянскага мастацтва – Протарэнесанса (доўжылася да пачатку XV ст.), якая падрыхтавала Рэнесанс. Творчасць некаторых мастакоў гэтага часу (Дж.Фабрыяна, Чымабуэ, З.Марцiнi і інш.), цалкам сярэднявечных па iканаграфii, характарызуецца больш жыццярадасным пачаткам, постаці набываюць адносны аб’ём. У скульптуры пераадольваецца гатычная бясплотнасць постацяў (Н.Пiзана). Выразна разрыў са сярэднявечнымi традыцыямі выя­віўся ў канцы XIII – першай трэці XIV ст. у фрэсках Джота ды Бандоне, які абазначыў у жывапiсе пачуццё трохмернай прасторы, пі­саў постаці больш аб'ёмнымі, вя­лікую ўвагу надаваў жыццёвай пе­раканальнасці і ўнутранай сіле вобразаў, рэлігійныя сюжэты на-паўняў простым жыццёвым зместам. Ён – пачынальнік рэалізму ў італьянскім жывапісе.

Ф.Ліпі.

Мадонна з дзіцем

На глебе, апрацаванай майстрамі Про­тарэнесанса, узнікла Iтальянскае Адраджэнне. Звязанае з новым светаў­спры­маннем, яно губляе сувязь з рэлiгi­яй, жывапiс і статуя распаўсюджваюцца за межы храма. З дапамогай жывапiсу мас­такі асвойваюць свет і чалавека, як яны бачыліся воку, ужываючы новы мастацкі метад, перадавалі трохмерную прастору пры дапамозе перспектывы (лінейнай, паветранай, каляровай). Ціка­васць да асобы, яе індывідуальных рыс перапля­таліся ў іх мастацтве з ідэалi­зацыяй чалавека, пошукам “дасканалай прыга­жосці”. Сюжэты святой гісторыі не сышлі з мастацтва, але з гэтага часу іх малюнак быў непарыўна звязаны з задачай засваення свету і ўвасаблення зямнога iдэалу (адсюль так падобныя Вакх і Ян Хрысцiцель Леанарда, Венера і Божая Мацi Батычэлi). Архітэктура губляе гатычнае iмкненне да неба, набывае “класiчную” раўнавагу і прапарцыянальнасць.

А.Бранзіна.

Партрэт Ізабэлы Медзічы

Родапачынальнiкам Ранняга Адра­джэння лічыцца фла­рэн­тыйскі жыва­пісец Мазачча. Ён, як і Джота, выка­ры­стоў­ваў у сваёй творчасці прын­цыпы ліней­най перспектывы. Далей­шае раз­віццё жывапісу ў XV ст. пра­ходзіла ў вучэльнях Фларэнцыі, Ум­брыі, Падуі, Венецыі (Ф.Ліпі, Д.Ве­нецыяна, П.дэ ла Франчэска, А.Палай­ола, А.Мантэнья, Крывелі, Батычэлі і інш.). У XV ст. нараджаюцца і разві­ваюцца скульптура (Л.Гіберці, Дана­тэла, Я. дэла Кверча, Л. дэла Робіа, Верок’ё і інш.; Данатэла ўпершыню ства­­рыў круглую статую, якая сама­стой­на стаяла і не была звязана з архітэктурай) і архітэктура (Ф.Брунелескі, Л.Б.Альберці і інш.).

Каля 1500 г. у творчасці Леанарда да Вінчы, Рафаэля, Міке­л­анджэла, Джарджонэ, Тыцыяна італьянскі жывапіс і скульптура дасягнулі свайго найвышэйшага росквіту, уступіўшы ў пару Высокага Адраджэння. Створаныя імі вобразы ўвасаблялі чалавечую вартасць, сілу, прыгажосць. Жывапіс характары­заваўся небывалай пластычнасцю. Архітэктура дасягнула сваёй вяршыні ў творчасці Д.Брамантэ, Рафаэля, Мікеланджэла. Ужо ў 1520-я ў мастацтве Цэнтральнай Італіі, а ў 1530-я ў мастацтве Венецыі адбываюцца перамены, азначаўшыя надыход Позняга Адраджэння. Класічны ідэал Высокага Адраджэння, звязаны з гуманізмам XV ст., хутка згубіў сваё значэнне, не адказваючы новаму духоўнаму клімату (італьянскі гуманізм стаў больш цвярозы, нават тра­гічны). Творчасць Мікеланджэла, Тыцыяна набываюць драматычную напружанасць, трагізм. Да Позняга Адраджэння адносяцца П.Веранезэ, А.Паладзіо, Я.Цінтарэта і інш. Рэакцыяй на крызіс Высокага Адраджэння было ўзнікненне новай мастацкай плыні – маньерызму, з яго абвостранай суб’ек­тыўнасцю, манернасцю і алегарызмам (Панторма, А. Бранзіна, Чэліні, Парміджа­ніна і інш.).

Мікеланджэла. Статуя Маісея

(цэнтральная грабніца Юлія II

Паўночнае Адраджэнне было падрыхтавана ўзнікненнем у 1420–1430-я позняй готыкі. Яго духоўнай асновай сталі спе­цыфічны індывідуалізм і пантэістычнае ўспрыманне міру. Ля вытокаў новага стылю стаялі нідарландскія жывапісцы Ян ван Эйк, які ўдасканаліў алейныя фарбы, і майстар з Флемаля, за якімі следавалі Г. ван Гус, Р. ван дэр Вейдэн, Д.Боўтс, І.Босх і інш. Новы нідэрландскі жывапіс атрымаў шырокі водгук у Еўропе: ужо ў 1430–1450-я з’яўляюцца першыя творы ў Нямеччыне (Л.Мозер, Г.Мульчар, асабліва да Віц) і Францыі (Майстар Благавешчання з Экса і, вядома, Ж.Фуке). Для новага стылю быў характэрны адмысловы рэалізм: перадача трохмернай прасторы з дапамогай перспектывы, імкненне да аб’ёмнасці. Новае мастац-тва было глыбока рэлігійным, цаніла ў чалавеку змірэнне, набожнасць. З асаблівай увагай, дэтальна адлюстроў­валіся прырода, побыт; дакладна выпісаныя рэчы мелі, як правіла, рэлігійна-сімвалічны сэнс. Першым мастаком Паўноч­нага Адраджэння з’яўляецца выдатны нямецкі майстар А.Дю­рэра. Поўны разрыў з готыкай здзейсніў Г.Гальбейн Малодшы з яго “аб’ектыўнасцю” жывапіснай манеры. Жывапіс М.Грунэ­вальда, наадварот, быў прасякнуты рэлігійнай экзальтацыяй. Самае цікавае ў нідэр­ландскім жывапісе XVI ст. – гэта распрацоўка жанраў станковай карціны, бытавога і пейзажнага (Масейс, Пацінір, Л.Лейдэнскі). Нацыянальна своеаса­блівым мастаком 1550–1560–х гг. быў П.Брэйгель Старэйшы, якому належаць карціны бытавога і пейзажнага жанраў, а таксама карціны, звязаныя з фальклорам і іранічным поглядам на жыццё. Рэнесанс у Нідэрландах вычэрп­вае сябе ў 1560-я гг.

Леанарда да Вінчы.

Мона Ліза (Джаконда)

Французскі Рэнесанс меў цалкам прыдворны характар (мастацтва больш было звязана з бюргерствам). Новае рэнесанснае мастацтва, паступова набраўшы сілу пад уздзеяннем Італіі, дасягае сталасці ў сярэдзіне – другой палове XVI ст. у творчасці архітэк­тараў П.Леско, стваральніка Луўра, Ф.Дэ­лорма,скульптараў Ж.Гудона і Ж.Пілона, жывапісца Ф.Клуэ. Вя­лікае ўздзеянне на вышэйна­званых мастакоў аказала вучэльня Фантэнбла, заснаваная ў Францыі італьянскімі мастакамі, якія пра­цавалі у стылі маньерызму. Рэнесанс у француз­скім мастацтве заканчваецца ў 1580-я гг. У другой палове XVI ст. мастацтва рэнесансу Італіі і іншых еўрапейскіх краін паступова саступае месца маньерызму і ранняму барока.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]