Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Smolik_A_I__Kukhto_L_K__Tsobkalo_A_A_Kultur.doc
Скачиваний:
178
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
13.56 Mб
Скачать

11.2.3. Музыка

Новае мастацтва” (ars nova). Вобраз прафесійнай музыкі, які быў сфарміраваны на працягу Сярэднявечча ў царкве, на мяжы XIII–XIV стст. дапаўняецца вобразам адукаванага арыстакрата, які стварае музыку для царквы і для свецкага грамадства. З’явілася разуменне самастойнай значнасці музыкі, яе здольнасці “будавацца” па асобых законах і быць крыніцай задавальнення. Спецыфіка ўзаемадзеяння культавага і свецкага музычнага прафесіяналізму выявілася ў размежаванні музычна-паэтычнага мастацтва на “новае мастацтва” (ars nova) і “старое мастацтва” (ars antiqua). Тэарэтыкам ars nova стаў французскі музыка, паэт і філосаф Філіп дэ Вітры, аўтар трактата “Ars nova”. Гэтая праца вызначыла новы “вектар” развіцця музыкі, якая адрознівалася ад усталяванай на той час культавай музыкі.

Шырокую вядомасць набылі трохгалосыя матэты паэта і кампазітара Гійома дэ Машо. Музыка перастала быць “боскай навукай”, яна стала выразнікам зямнога пачатку. Кампазітары, якія працавалі для царквы, запазычвалі з музыкі ars nova яе выразны стыль. У XIV ст. у Італіі з’явіўся шэраг яскравых музычных індывідуальнасцей, якія пісалі музыку па натхненні і стваралі ўласныя мелодыі для поліфанічных імшаў. З’явіліся свецкія жанры – мадрыгал, балада. Сярод выдатных музыкаў той эпохі – сляпы арганіст-віртуоз Франчэска Ландзіні, аўтар знака­мітых двух- і трохгалосых мадрыгалаў і млява-лірычных балад.

Нідэрландская (франка-фламандская) поліфанічная школа XV–XVI стст. Пасля далучэння да ўладанняў герцагаў Бургундыі узаемадзеянне французскай, бургундскай і англійскай музычных традыцый узмацняецца, што параджае новую прафесійную школу майстроў поліфаніі, якая распаўсюдзіла свой уплыў на Італію, Іспанію і калоніі Новага свету. У XV–XVI стст. нідэрландскія музыкі працавалі практычна ва ўсіх буйных гарадскіх цэнтрах Еўропы. У іх музыцы яскрава выявіўся духоўны пачатак, які звязаны з узнёслымі ідэямі каталіцкай веры, яны змаглі апладніць гэтую традыцыю новымі імпульсамі эпохі ars nova, надаўшы царкоўнай музыцы незвычайную сілу мастацкай прыгажосці і дасканаласці. Матэматычна рацыянальнае майстэрства поліфа­нічнай тэхнікі выявілася ў гучанні шматгалосых хароў, якія спявалі без суправаджэння (a capella). Гэтая поліфанія выявіла такую аднапланавасць гучання ў хоры, якую можна дасягнуць толькі на аргане. Раўнавага чатырох або пяці галасоў стварала непарыўную плынь музыкі, дзе адзін голас напластоўваецца на іншы. Гэта была вяршыня харавой лінеарнай поліфаніі.

У царкоўнай службе цэнтральнае месца займае імша, якая набывае статус самастойнага музычнага жанру. У творчасці Гіёма Дзюфаі чатырохгалосая імша ператварылася з разрозненых нумароў у адзіны твор. Майстрам поліфанічнай тэхнікі быў Ян Акегем, які меў шмат паслядоўнікаў. Жаскен Дэпрэ стварыў строгі “прасветлены стыль” поліфанічнага пісьма.

Орланда дзі Ласа

Поліфанічная тэхніка ў “строгім” стылі контрапунктычнага пісьма дасягае сваёй вяршыні ў творчасці О.Ласа і Дж.Пале­стрыны. Ён аб’яднаў поліфанічныя і гарма­нічныя прынцыпы гучання, увёў выразныя храматызмы, меладычныя арнаменты, драматычныя рэчытацыі (падобна оперным) у свец­кія і духоўныя творы. Палестрына быў пры­з-наны ”выратавальнікам царкоўнай музыкі”.

Інструментальная музыка эпохі Адраджэння. У XV–XVI стст. інструментальная музыка пачынае вылучацца ў самастойную традыцыю і хутка распаўсюджвацца ў быце, салонах, пры дварах і ў царкве. Жанр мадрыгала, які з’явіўся ў XІV ст., найбольш яскрава выявіў новы свецкі вектар развіцця музычнай культуры. Мадрыгалы – вершы, галоўным чынам любоўнага зместу, якія прызначаліся для спявання на роднай мове, былі напісаны Ф. Петраркай, Дж.Бакачыо, П.Бемба, Т.Таса, Л.Арыоста і інш. У гэтым жанры замацоўваліся прынцыпы музычнай мовы, распрацоўваліся новыя драматычныя магчымасці мелодый, яе здольнасць перадаваць чалавечыя слёзы, скаргі, уздыхі або павеў ветру, плынь вады, спеў птушак (О.Векі, Дж.Тарэлі). Прызнаным майстрам мадрыгала быў італьянец Карла Джэзуальда дзі Веноза. Сцэнкі гарадскога жыцця, замалёўкі прыроды паказаны ў знакамітых шансонах Клема Жанэка.

Музычны свет падзяліўся ва ўяўленні аб тым, як у музыцы XVI ст. павінен увасобіцца старажытнагрэчаскі пачатак. Шматлікія вучоныя схіляліся перад нідэрландскай поліфаніяй і выступалі супраць новаўвядзенняў іншых музык. Кампазітар, лютніст і матэматык Вінчэнца Галілей стаў натхняльнікам дзеячаў мастацтва і вучоных, якія склалі Фларэнтыйскую камерату – арыстакратычнае

Клаўдыё Мантэвэрдзі

таварыства адзінадумцаў, куды ўваходзілі паэты, музыкі, мастакі. Яны выступалі суп­раць поліфаніі, за гамафонны стыль пісьма.

Для членаў камераты галоўнымі былі чалавечыя пера­жыванні, якія яны ацэньвалі як “творчую навізну” (зборнік мадрыгалаў і арый Джуліа Качыні “Новая музыка”).

Росквіт прыдворнай культуры выявіўся ў музычна-тэатральных жанрах. Прадстаў­ніком гэтай культуры быў Клаўдыё Ман­тэвэрдзі. У яго творах опера ўпершы­ню дасягае сінтэзу музыкі, слова і сцэніч­нага дзейства ў характэрных формах: арыях, рэчытатывах, дуэтах, харах, інстру­менталь­ных рытурнэлях). Опера – грандыёзны музычны падрахунак італьянскага Рэнесанса.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]