Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Smolik_A_I__Kukhto_L_K__Tsobkalo_A_A_Kultur.doc
Скачиваний:
178
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
13.56 Mб
Скачать

4. Культура егіпта

4.1. Адметныя асаблівасці старажытнаегіпецкай цывілізацыі

Старажытны Егіпет – гэта дзяржава ў даліне і дэльце Ніла ў Паўночна-Усходняй Афрыцы. Егіпецкая цывілізацыя праіснавала з канца IV тыс. да н.э. да 332 г. н э., калі Егіпет быў заваяваны войскамі Аляксандра Македонскага. Культура гэтай краіны прайшла шэраг паслядоўных стадый развіцця. Яе гісторыя ўмоўна падзяляецца на наступныя эпохі: Ранняга царства (XXX–XVIII стст. да н.э.), Старажытнага царства (XXVIII–XXIII стст. да н.э.), Сярэдняга царства (XXI–XVIII стст. да н.э.) і Новага царства (XVI–XI стст. да н.э.).

У эпоху Ранняга царства адбылося аб’яднанне тэрытарыяльных абшчын, што прывяло да ўзнікнення першых дзяржаўных утварэнняў, якія называліся “номы”.

У эпоху Старажытнага царства Паўднёвы і Паўночны Егіпет аб’ядналіся ў адзіную дзяржаву, на чале якой стаў цар Паўднё­вага Егіпта Менес – заснавальнік першай дынастыі фараонаў. Тады ўзмацнілася цэнтралізацыя ўлады, устанавілася неабмежаваная ўлада фараонаў.

Эпоха Сярэдняга царства вызначалася новым аб’яднаннем Егіпта, паўсюдным распаўсюджаннем бронзы, удасканаленнем земляробчых прылад працы. У канцы эпохі Сярэдняга царства Егіпет быў захоплены ўсходнімі плямёнамі гіксосаў.

Для эпохі Новага царства характэрны вызваленне з-пад улады гіксосаў і новае аб’яднанне Егіпта, далучэнне да Егіпта часткі тэрыторый паўночна-ўсходняга Міжземнамор’я. Гэты перыяд за­вяршыўся заваяваннем войскамі Аляксандра Македонскага тэры­торыі Егіпта.

Вярхоўная ўлада ў Егіпце належала фараону, які лічыўся нашчадкам багоў. Ён адначасова быў і зямным богам і вярхоўным жрацом, меў неабмежаваную ўладу і незлічоныя багацці ў краіне, бо ўсе прыродныя, зямельныя, матэрыяльныя і працоўныя рэсурсы лічыліся яго асабістай уласнасцю. Надзвычай важнае значэнне ў жыцці егіпцян меў культ абагатворанага цара – фараона. Вялікай падзеяй у жыцці кожнага чалавека лічылася магчымасць пацалаваць сандалі фараона; усе людзі павінны былі падаць ніц перад фараонам.

4.2. Важнейшыя рысы культуры Старажытнага Егіпта

Своеасаблівасць культуры старажытнаегіпецкай цывілізацыі ў многім тлумачыцца прыроднымі ўмовамі і геаграфічным становішчам краіны. Егіпет працяглы час знаходзіўся ў ізаляцыі ад іншых рэгіёнаў свету, што ўскладняла культурныя запазычанні ад іншых цывілізацый. У выніку гэтага на тэрыторыі Старажытнага Егіпта сфарміравалася своеасаблівая культура са сваімі адметнасцямі.

Кансерватызм. Егіпецкая культура з’яўляецца, бадай, найбольш загадкавай і таямнічай у свеце. Гэта абумоўлена найперш тым, што тут дастаткова высокая цывілізацыя ўзнікла і працяглы час развівалася на аснове архаічнага і духоўнага жыцця. Егіпцяне лічылі, што іх краіна створана багамі.

Кансерватызм быў абумоўлены застойным характарам стара­жытнаўсходніх абшчын, дэспатычнай уладай фараонаў, якая абмяжоўвала свабоду асобы, і перажыткамі першабытнага ладу, якія захаваліся да позняга часу. Геаграфічнае становішча Егіпта, які размяшчаўся ў даліне Ніла, паўплывала на ізаляванасць, нязменнасць і ўстойлівасць культуры.

Політэізм. Вялікую ролю ў егіпецкай рэлігіі адыгрывалі ўяўленні аб замагільным жыцці як працягу зямнога, але толькі ў магіле. Яго неабходнай умовай з’яўлялася захаванне цела памерлага, забеспячэння жытла для яго і ежы. Над нябожчыкам вяршыў суд бог Асірыс. Грэшніка праглынала страшылішча. Праведнікі, якімі станавіліся паслухмяныя і церпялівыя, ажывалі для шчаслівага жыцця.

Пантэон старажытнаегіпецкіх багоў, па некаторых ацэнках, налічваў у агульнай колькасці іх звыш двух тысяч. У эпоху Ранняга царства ў Егіпце былі распаўсюджаны мясцовыя божаствы асобных гарадоў–дзяржаў–номаў. Мясцовыя багі номаў мелі найчасцей змешаны зоаантрапаморфны выгляд. У Егіпце быў пашыраны культ дзікіх і хатніх жывёл, птушак і рыб, што сведчыць пра значную ролю ў мінулым татэмізму. Сярод асноўных свяшчэнных жывых істот можна назваць наступныя: бык, леў, баран, карова, кракадзіл; сокал, коршун; пчала, змяя, скарабей. Гэта тлумачыцца не толькі ўплывам татэмізму, але і тым фактам, што выявы жывёл сімвалізавалі розных егіпецкіх божастваў. З цягам часу ўсталяваліся розныя трыяды і энеяды божастваў, якія былі пашыраны ў асобных номах. Але да ліку галоўных божастваў старажытных егіпцян традыцыйна адносіліся бог сонца – Ра, бог месяца – Тота, бог паветра – Шу, багіня вільгаці – Тэфнут, бог зямлі – Геб, багіня неба – Нут, бог памерлых – Анубіс, багіня земляробства і ўрадлівасці – Ісіда, багіня кахання, прыгажосці і радасці – Хатор і інш.

Багі для старажытных егіпцян былі творцамі гарадоў, номаў, па­радку і законаў, а таксама ства­ральнікамі рамёстваў і мастацтваў, пісьма і лічэння, навукі і магіі.

Аснову егіпецкага богаслужэння складалі містэрыі, памінальныя ма­літвы, храмавыя святы, гадавы і штодзённы літургічны цыкл.

Міфалагізм. Егіпецкая міфалогія сфарміравалася задоўга да ўзнік­нення дзяржаўнасці, якая ўзбагача­лася з развіццём старажытнай цы­вілізацыі. Егіптолагі вылучаюць тры групы найбольш значных цык-Багіня Селкіт, якая ахоўвае каўчэг лаў міфаў. Гэта міфы аб стварэнні

з канонамі Тутанхамона. свету, аб сонечных божаствах

Сярэдзіна XIV ст. да н. э. і Асірысе.

У касмаганічных міфах апавядалася, што першасным пачаткам Сусвету быў бясконцы водны хаос, з якога пазней узнік бог сонца Ра, які ў сваю чаргу нарадзіў багоў Шу і Тэфнут. Гэтая сямейная пара стварыла зямлю і неба. Паводле антрапаганічных міфаў, людзі былі створаны богам Ра. Міфы сведчаць, што калі нарадзіўся Ра і заплакаў, то яго слёзы ўпалі на ўзгорак, і з гэтых слёз узніклі першыя людзі. У некаторых міфах расказваецца, што бог Ханум выляпіў чалавека на ганчарным коле.

У міфах аб сонечных божаствах апавядаецца, што Ра – бог сонца – меў выгляд сокала, на галаве якога быў сонечны дыск. Лічылася, што Ра нарадзіўся з кветкі лотаса, якая вырасла на першасным узгорку. Паводле другой версіі, ён нарадзіўся з хаосу, а затым (савакупіўшыся сам з сабою) нарадзіў першых багоў Шу і Тэфнут. Жыў на небе, па якім ездзіў на сваім чаўнаку. Ноччу Ра пераходзіў у начны падземны свет, прычым сваім начным намеснікам ён зрабіў бога месяца Тота.

Пазней адбылася антрапамарфізацыя пантэона, аднак зоаморф­ныя рысы ў вобліку божастваў не былі поўнасцю вынішчаны. Часцей за ўсё егіпцяне ўяўлялі багоў з целам чалавека і галавой жывёлы. Напрыклад, бог Гор, паводле міфаў, меў воблік чалавека і сакаліную галаву, Себек – кракадзілаву, Хіум – галаву барана.

Асірыс, паводле міфалогіі, лічыўся богам прыроды, богам памерлых, першым зямным царом Егіпта. Ён быў сынам Геба, братам і адначасова мужам Ісіды. Асірыс навучыў людзей апрацоўваць зямлю, будаваць гарады, выпякаць хлеб, вырабляць віно і піва, лячыць хваробы. Ён быў забіты сваім братам Сетам. Пасля смерці пачаў судзіць памерлых людзей. Яго цела заўсёды фарбавалася ў зялёны колер. Ісіда – багіня ўрадлівасці, вады і ветра, жонка і сястра Асірыса, з’яўлялася сімвалам вернасці. Яна вырасціла сына Гора.

Сімвалізм. Асноўнымі сімваламі егіпецкай культуры былі анх, піраміда, фараон, Ка. Анх уяўляў крыж з пяцелькай наверсе. Ён з’яўляўся сімвалам як чалавечага, так і боскага жыцця. З-за сваёй формы, якая нагадвала ключ, ён называўся таксама “ключ Ніла” і “ключ жыцця”. Ён успрымаўся як камбінацыя мужчынскіх і жаночых сімвалаў Асірыса і Ісіды, як саюз жыццёдаючых прын­цыпаў – неба і зямлі. Авал азначаў вечнасць, а крыжападобнае пашырэнне – пераход з бясконцасці ў прастору. Анх таксама сім­валізаваў узыходзячае з-за гарызонта сонца. Часта анх выка­рыстоўваўся як амулет.

Назва фараон паходзіць ад егіпецкіх слоў “пер-о”, што азначае “вялікі дом”. Егіпцяне лічылі, што калі размова ідзе пра цара, то непажадана прама называць яго імя. Таму яго звычайна называлі метафарычным словазлучэннем “вялікі дом”.

Ка ўяўлялася нябачным духоўным двайніком чалавека, яго жыццёвай сілай і адной з душ. Лічылася, што Ка нараджалася разам з чалавекам, духоўна і фізічна існавала непадзельна з ім як пры жыцці, так і пасля смерці, вызначала яго лёс. Ка працягвала існаванне пасля смерці чалавека, прычым для забеспячэння яе патрэб у могільніках пакідалі посуд з рознай ежай. Могільнікі ў егіпцян называліся домам Ка. Яшчэ адна душа чалавека, носьбіт яго маральных і інтэлектуальных якасцей – Ба, пакідала цела чалавека праз рот, калі той паміраў, і магла выходзіць з грабніцы, узнімацца на неба, есці, піць і да т.п. Звычай муміфікацыі, бальзаміравання прымяняўся для таго, каб захаваць цела чалавека нятленным і каб потым туды вярнуліся яго дзве душы – Ка і Ба.

Таму звычайна ў пахаванні памерлага ўдзельнічалі сваякі, сябры, жрацы, прафесійныя плакальшчыцы, жывёлы для ахвяра­прынашэнняў, насільшчыкі для пераносу асабістых каштоў­насцей памерлага. Для “вечнага жыцця” ў іншасвеце фараонам будавалі піраміды, багатым людзям – так званыя “мастабы”, а беднага чалавека закручвалі ў рагожку і клалі ў пясок. Пасля смерці сваякі прыходзілі да памерлага, як да жывога, і таму нярэдка прыносілі да яго розныя прадметы, ежу.

Імкненне да несмяротнасці. Важнейшая адмысловая рыса егіпецкай рэлігіі – вера ў іншы свет і замагільнае жыццё. Гарачае жаданне несмяротнасці вызначала светапогляд егіпцян, ім прасякнута ўся рэлігійная думка Старажытнага Егіпта. Егіптолагі лічаць, што ў ніводнай іншай цывілізацыі гэты пратэст супраць смерці не знайшоў такога яскравага, канкрэтнага і законнага ўвасаблення, як у Егіпце. Імкненне да несмяротнасці з’явілася асновай для ўзнікнення “памінальнага культу”, які вызначаў не толькі культуру, але і ўсё жыццё старажытных егіпцян. Менавіта на аснове нязгоды егіпцян з непазбежнасцю смерці нарадзілася ідэя ўваскрашэння з мёртвых.

Лічылася, што замагільнае жыццё з’яўляецца натуральным працягам зямнога жыцця, прычым свет памерлых знаходзіцца недзе “на Захадзе”. На шляху да яго чалавеку прыходзілася пера­адольваць мноства перашкод і выпрабаванняў, якія можна было прайсці з дапамогай розных магічных формул і закляццяў. Затым 42 суддзі зачытвалі спіс грахоў. Апошнім этапам быў суд Асірыса, на якім адбывалася так званая “псіхастасія” – узважванне сэрца памерлага на шалях багіні ісціны Маат. Калі сэрца чалавека ўраўнаважвалася з пяром ісціны, то ён трапляў у краіну Асірыса, на “райскія палі”, а калі яго сэрца пераважвала – значыць, чалавек быў грахоўны і яго паядала Амт.

Піраміды з’яўляюцца яскравым адлюстраваннем ідэй вечнага жыцця, несмяротнасці.

Пісьменнасць. Першыя ўзоры пісьменнасці ўзніклі ў самы ранні перыяд егі­пецкай цывілізацыі – у эпоху Старажытнага цар­ства. Стваральнікам яе егіп­-цяне лічылі бога Тота – уладара слова, ліку, вылі­чыцеля гадоў, заступніка

Піраміды ў Гізе. літаратуры і пісараў, лека-­

Першая палова ІІІ тыс. да н.э. раў і магаў.

Яе аснову складала звыш 700 іерогліфаў – малюнкаў-значкоў, кожны з якіх адпавядаў слову або паняццю. На змену іерагліфічнаму пісьму прыйшло іератычнае (або скорапіс), пазней, каля 700 г. да н.э. з былога скорапісу ўзнікла дэматычнае (курсіўнае) пісьмо. У егіпецкім пісьме выкарыстоўваліся як ідэаграмы (знакі, якія перадаюць асобныя паняцці), так і фанаграмы (знакі, што перадаюць асобныя гукі).

Іерагліфічнае пісьмо часцей за ўсё выкарыстоўвалася для манументальных, рэзаных на камяні подпісаў, уключаных у рэльефы, а таксама для роспісаў.

Для гаспадарчых мэт прымянялася скарапіснае – іерагліфічнае пісьмо, ім жа пісаліся літаратурныя творы і навуковыя кнігі. У VIII ст. да н.э. з’явілася складанае і цяжкае дэматычнае пісьмо, якое ўзнікла з беглай позняй іерагліфікі.

Складаная сістэма старажытнаегіпецкай пісьменнасці вызначыла сацыяльную значнасць фігуры пісара. Рыхтаваліся пісары ў школах пры храмах. Атрыманая прафесія была самай прывілея­ванай і высокааплатнай у Старажытным Егіпце.

Расшыфраваць старажытнаегіпецкую пісьменнасць удалося французскаму егіптолагу Жану Франсуа Шампальёну ў 1822 г.

Тэксты пісалі на стэлах і сценах пахавальняў-пірамід, на саркафагах, папірусах. Шампальён змог прачытаць подпіс на камяні, які ў 186 г. да н.э. зрабіў егіпецкі цар Пталамей на трох мовах: іерагліфічнай, дэматычнай і грэчаскай.

На падставе егіпецкай іерагліфікі ўзнікла алфавітнае пісьмо, стваральнікамі якога былі старажытныя фінікійцы; з апошняга развіўся старажытнагрэчаскі алфавіт, які, сваю чаргу, стаў асновай лацінскай азбукі.

Адукацыя. У Старажытным Егіпце існавала разгалінаваная сістэма адукацыі і выхавання. Яе першай ступенню было хатняе навучанне. Калі дзеці багатых егіпцян станавіліся юнакамі, іх адукацыяй і выхаваннем займаліся вопытныя настаўнікі, якія карысталіся рэпутацыяй мудрацоў.

Школы існавалі пры храмах і ў сельскай мясцовасці, дзе дзяцей багатых землеўладальнікаў навучаў жрэц або пісец. Школа мела некалькі ступеняў. Напрыклад, дзесяцігадовы хлапчук пераходзіў у школу другой ступені. На гэтым этапе дзеці вывучалі гісторыю, літаратуру, геаграфію, рэлігію, мовы, зямельную справу, астраномію, матэматыку, медыцыну, справаводства і ўлік. Вучні павінны былі здаваць экзамены. Тыя, хто паспяхова вытрымліваў экзамены, маглі спецыялізавацца па адным ці двух прадметах.

Важную ролю ў развіцці адукацыі адыгрываў “Дом жыцця”, які знаходзіўся каля палаца фараона, а таксама меў філіялы пры кожным значным храме і выконваў пэўныя функцыі. У гэтым спецыфічным інстытуце апрацоўвалі і рэдагавалі тэалагічныя трактаты і ўсе творы, якія тычыліся праблем філасофіі і тэорыі ўлады, а таксама стваралі дыдактычную літаратуру. Тут займаліся астраноміяй і матэматыкай, вылічэннем часу і прапорцый для будаўніцтва, займаліся выпрацоўкай дырэктыў для дзейнасці мастакоў, скульптараў і архітэктараў.

Навука і тэхніка. Важкі ўклад зрабілі егіпцяне ў развіццё навуковых ведаў. Асаблівасць навукі заключалася ў тым, што веды мелі практычны характар і выкарыстоўваліся ў асноўным у сельскай гаспадарцы.

З патрэбнасцей справаводства і гаспадарчага жыцця ўзнікла егіпецкая матэматыка, адным са значных дасягненняў якой было развіццё дзесятковай сістэмы ліку. Аперыравалі простымі дро­бамі і лічнікам 1. На дастаткова высокім ўзроўні знаходзілася геаметрыя. Актыўна развівалася астраномія. Егіпцяне стварылі карты неба, назіралі за планетамі. Яны ведалі, што планеты адрозніваюцца ад зорак і знаходзілі на небе Меркурый, Марс, Юпітэр, Сатурн. Свае веды аб нябесных свяцілах яны выка­рыстоўвалі для стварэння некалькіх календароў, адзін з якіх быў заснаваны на вывучэнні зорак, у прыватнасці зоркі Сірыус, другі – на фазах луны. У працэсе назіранняў былі вынайдзены заць­менні сонца, якія цыклічна паўтараліся. Значным укладам у астраномію было дзяленне сутак на 24 гадзіны. Год падзяляўся на 12 месяцаў па 30 дзён у кожным, а месяц – на тры дэкады. Ужо ў эпоху Новага царства былі вядомы водныя і сонечныя гадзіннікі. Старажытнаегіпецкія ўрачы мелі дакладныя веды ў галіне анатоміі, валодалі звесткамі аб нервовай сістэме і аб выніках траўмаў галаўнога мозгу. Яны маглі трэпанаваць чэрап, пламбіраваць зубы, рабіць перавязку, фіксаваць канечнасці пры пераломах.

Дасягненні ў сферы муміфікацыі сведчаць аб развіцці хіміі і фізікі.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]