Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Smolik_A_I__Kukhto_L_K__Tsobkalo_A_A_Kultur.doc
Скачиваний:
178
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
13.56 Mб
Скачать

11.4. Адраджэнне на тэрыторыі Беларусі

XVI – першая палова XVII ст. увайшлi ў гiсторыю Беларусi як час найвялiкшага культурнага ўздыму. Гэта эпоха Адраджэння на тэрыторыі Беларусi. Беларускае мастацтва XIV–XVI стст. адчувала адбітак праблем і супярэчнасцей грамадска-палітычнага жыцця дзяржавы. Яго развіццё было хуткім і бурлівым.

У гэты час наглядалася актыўнае засваенне традыцыйнай рэнесанснай культуры, якая ўзбагачалася нацыянальнымі рысамі. Вялікую ролю адыграла багатая спадчына старажытнабеларускіх княстваў. Пашырэнне ўзаемасувязей з заходнееўрапейскімі краі­намі, у першую чаргу ў рэлігійных справах, спрыяла распаў­сюджанню раманскага і гатычнага стыляў. Іх ужыванне абумо­вілі ўнутрыдзяржаўныя фактары.

Засваенне новых мастацкіх стыляў было ў розных відах мастацтва неаднолькавым. Дойлідства доўгі час мела гатычныя рысы, у выяўленчым мастацтве ўжо ў сярэдзіне XVI ст. перабольш­валі маньерыстычныя традыцыі, а з канца XVI ст. – і барочныя. Вельмі марудна змены адбываліся ў іканапісе і ў афармленні інтэр’ераў праваслаўных храмаў.

На развіццё беларускага мастацтва аказаў ўплыў рэфармісцкі рух (XVI ст.), галоўным чынам у распаўсюджанні светапоглядных канцэпцый (C.Будны, У.Цяпінскі, А.Волан). Адмоўнае ўз­дзеянне прадстаўнікоў гэтай плыні на творы выяўленчага мастацтва – іх іканаборская пазіцыя – істотна не закранулі жывапіс, скульптуру і графіку, але ўздзеянне Рэфармацыі ўсё ж было адчувальным. Супрацьлеглую пазіцыю займалі лідэры Контр­рэфар­мацыі, якія лічылі мастацтва важным сродкам у засваенні ідэй каталіцкай царквы. Яны не былі абыякавыя да распаўсюдж­вання адукацыі. Адукацыйныя ўстановы, якія ствараліся ордэнамі езуітаў, пашырыліся ў 1570-я гг. (у 1570 г. – Віленскі езуіцкі кале­гіум, у 1581 г.– Полацкі, у 1584 – Нясвіжскі).

Васіль Цяпінскі

У процівагу каталіцкай царкве былі адчынены пратэстанцкія вучэльні, а ў 1590-я гг. уз­ніклі праваслаўныя брацтвы ў Магілёве, Вільні, Менску, Брэсце, Гародні. Яны аб'яд­ноўвалі праваслаўнае насельніцтва дзяржавы. Брацтвы адчынялі вучэльні, тыпаграфіі, шпі­талі; вялі дзейнасць, накіраваную на захаванне культурнай спадчыны ў рамках патрабаванняў праваслаўнай царквы. Культурнае жыццё ў Беларусі XIV–XVI стст. было азнаменавана гуманістычнай дзейнасцю асветнікаў Францыска Скарыны, Міколы Гусоўскага, Яна Вісліцкага, Лаўрэнція Зізанія, Андрэя Рымшы. У гэта час былі створаны “Летапіс Аўраамкі” (2-я палова XV ст.), “Хроніка Быхаўца” (XVI ст.), “Хроніка ВКЛ, Рускага і Жамойцкага” (1520-я гг.), “Летапіс вялі-кіх князёў літоўскіх” (1420-я гг.), зборнікі законаў (“Судзебнік Казіміра IV”, 1468; “Статуты ВКЛ” – 1529, 1566, 1588 гг.).

Зізаній

Сымон Будны

Значнай з’явай культурнага жыцця Беларусi пачатку XVI ст. стала дзейнасць беларускага друкара, ураджэнца Полацка Францыска Скарыны. Першую сваю кнiгу “Бiб­лiю” ён надрукаваў у Празе 6 жнiўня 1517 г. У 1520 г. Скарына заснаваў друкарню ў Вiльнi i выдаў “Малую падарожную кнiжку”, “Апостал”. Яны былi адрасаваны перш за ўсё свецкаму чытачу. Здабытак Скарыны налiчвае 25 выданняў, i ўсе яны адзначаны высокай тэхнiкай выканання.

Францыск Скарына

Прадаўжальнiкамi справы Ф.Скарыны ста­лi Сымон Будны i Baciль Цяпiнскi. Сымон Будны ў 1562 г. адкрыў друкарню ў Нясвiжы, там выдадзены яго славуты “Катэхiзiс”. Гэта была першая беларускамоўная кнiга, выда­дзеная на тэрыторыi Беларусi.

Эпоха Адраджэння на Беларусi – гэта эпоха станаўлення i развiцця беларускай мовы, нацыянальнай пiсьменнасцi i лiтаратуры. Культура гэтага часу была цесна звязана з царквой. Пачатковыя школы iснавалi пры царкоўных брацтвах. Брацтвы – нацыянальна-рэлiгiйныя арганiзацыi праваслаўнага на-сельнiцтва гарадоў. У 1570 г. у Вiльнi пачаў дзейнiчаць езуiцкi калегіум – першая ў Беларусi вышэйшая навучальная установа (з 1803 г. – Вiленскi унiверсiтэт). Высокi ўзровень пачатковай адукацыi на тэрыторыі Беларусi даваў магчымасць беларускай моладзi паступаць ва унiверсiтэты Германii, Аўстрыi, Iталiі, Францыi. Многiя славутыя беларусы ў гэты чaс набывалi вядомасць у свеце. Лiтаратурным шэдэўрам стала паэма Мiколы Гусоўскага “Песня пра зубра”, выдадзеная у 1523 г. У паэме апяваюцца велiч народа i хараство прыроды Беларусi. У гэты ж час Ян Biслiцкi стварае гiстарычную паэму “Пруская вайна”. У цэнтры твора – Грунвальдская бiтва. Гераiчная эпiчнасць – галоўная рыса беларускай лiтаратуры XVI ст.

Мікола Гусоўскі

На працягу двух стагоддзяў “Граматыка” Мялецiя Сматрыцкага служыла падруч­нiкам усяму ўсходнеславянскаму свету. Па ёй спасцiгаў граматыку вялiкi рускi вучоны М.В.Ламаносаў. Вянцом еўрапейскай прававой думкi стаў Статут ВКЛ 1588 г., якi быў падрыхтаваны i выдадзены Львом Сапегам.

Архітэктура (абарончага тыпу). Характар і шляхі развіцця беларускага дойлідства XIV–XVI стст. былі абумоўлены знешнімі і ўнутранымі абставінамі жыцця ВКЛ. Яны садзейнічалі інтэнсіўнаму замкаваму будаў­ніцтву, аказалі ўздзеянне на іншыя віды архітэктуры. Цэнтры буйных княстваў (Полацк, Менск, Віцебск, Гародня, Наваградак) мелі добрыя ўмацаванні. Клопаты аб іх узнаўленні, рэканструк­цыі клаліся на ўсіх жыхароў горада, якія павінны былі выконваць “замкавую павіннасць”. Сцены і вежы стваралі замак (дзядзінец), дзе знаходзіліся жылыя, гаспадарчыя і культавыя будовы. Вакол цытадэлі размяшчаліся пасады (гандлёва-прамысловыя паселіш­чы за гарадскімі сценамі, побач з дзядзінцам, на якім знаходзіла­ся жыллё рамеснікаў і купцоў). Для прыватнаў­ласніцкіх гарадоў характэрна вынясенне замка за межы паселішча.

Мэты абароны вызначылі будаўніцтва гарадоў і замкаў на штучных пляцоўках, у найбольш важных (з пункту погляду ваенных патрабаванняў) месцах. Такі варыянт замка пад назвай “кастэль” атрымаў шырокае распаўсюджанне ў Заходняй Еўропе ў перыяд Сярэднявечча. Прыкладам умацаванняў дадзенага тыпу з'яўляліся Лідскі замак, Крэўскі замак, Наваградскі замак, Гродзенскі замак, Мірскі замак (XVI–пачатак XVII ст.).

У канцы XVI ст. былі важнымі перамены ў абсталяванні замкавых комплексаў, у выкарыстанне ўвайшлі бастыённыя ўмаца­ванні і курціны (валы), на якія пераносіцца абарончы эфект (Нясвіжскі замак).

Цікавай з’явай было культавае дойлідства. Культавыя будынкі маюць адбітак традыцый дойлідства XI–XIII стст. і новыя ўплывы готыкі і рэнесансу. Акрамя крыжова-кýпальных храмаў, узводзіліся базілікальныя будовы або наглядалася злучэнне гэтых двух тыпаў. У якасці прыкладу можна прывесці Траецкі касцёл у Ішкладзі (1472), Сафійскі собор у Полацку, царква Міхала ў Сынкавічах, царква ў в. Мураванка, Дабравешчанская царква ў Супраслі, царква св. Мікалая ў Берасці, касцёл Яна Хрысціцеля ў в. Камаі і інш.

Царква ў Сынкавічах

У XIV–XVI стст. адбываецца імклівае развіццё выяўленчага мастацтва (жывапіс, графіка, скульптура). Для яго характэрны шэраг узаемазвязаных кірункаў і стыляў – готыка, рэнесанс, маньерызм. Суіс­наванню гэтых стыляў садзейнічалі змены ў жыцці дзяржавы. Уздзеянне аказалі візантыйская і стараруская культура. Так, да манументальнага жывапісу адносяць фрэскі капліцы Св. Сёмухі ў Люб­лінскім замку, катэдры ў Сандаміры, калегіяту ў Вісліцы, капліцы Св. Крыжа і Св. Сёмухі ў Вевельскім замку (XV–XVI стст.), рос­пі­сы Дабравешчанскай царквы Супра­сльскага манастыра (1577).

У XIV–XVI стст. побач з манументальным жывапісам разві­ваецца і станковы жывапіс. Прыкладамі з’яўляюцца абраз «Маці Боская “Замілаванне”» з в. Маларыта, “Маці Боская Адзігітрыя Іерусалімская” з Варварынскай царквы ў Пінску, “Маці Боская Адзігітрыя Смаленская” (в. Дубінец), “Знаменне” (в. Імяніны), “Маці Боская Адзігітрыя Смаленская” з в. Дзісна, “Маці Боская Адзігітрыя Іерусалімская” з в. Дзітава, “Лука і Сымон”, “Павел і Ян”, “Іакаў і Іуда”, “Раство Божай Маці”, “Параскева Пятніца”, “Пакланенне вешчуноў”, “Мадонна Сапегі”, “Маці Боская Вострабрамская”.

Параскева Пятніца

(абраз)

Асаблівай з’явай быў сармацкі партрэт (XVI – пачатак XVII ст.). Тэрмін "сармацкі" паходзіць ад ваяўнічых плямен сарматаў, якія ў VI–IV стст. да н.э. насялялі тэрыторыю Усходняй Еўропы. Беларуская і польская шляхта лічыла іх сваімі продкамі і такім чынам растлумачвала сваё паходжанне і прыві­леяванае становішча ў грамадстве. Чалавека ў сармацкім партрэце паказвалі па вызначанай схеме – у параднай вопратцы, у акружэнні розных прадметаў, што не толькі характарызавала мадэль, яе унутраны свет, але і прыналежнасць да таго або іншага саслоўя. На Беларусі сармацкі партрэт быў вядомы ў некалькіх выглядах. Да найбольш вядомых адносяцца партрэты Юрыя Радзівіла (2-я палова XVI ст.), Кацярыны Слуцкай (1580), Ежы Радзівіла (1590), Міхала Барысавіча і інш.

Партрэт Ежы Радзівіла (1590)

Да відаў выяўленчага мастацтва, харак­тэрных для беларускага Адраджэння, адно­сяцца таксама графіка (кніжная мінія­цюра, рукапісы – “Мсціжскае Евангелле”, “Лаў­рышаўскае Евангелле”, “Радзівілаўскі летапіс”, “Служэбнік”, “Мелішэўскае Евангелле”; выданні – “Псалтыр” (1517), 23 кнігі Бібліі (1517–1519), “Малая падарожная кніжка” (1522), “Апостал” (1523) Ф.Скарыны і дэка­ратыўна-прыкладное мастацтва (мас­тацкая кафля, ткацтва, апрацоўка металу, дрэва, шкла).

Мастацтва пластыкі XIV–XVI стст. адрознівалася багаццем, разнастайнасцю і высокім узроўнем выканання. Дробная пластыка ў асноўным адлюстроўвала народны побыт (абразкі, крыжыкі, медальёны), выявы Хрыста, Божай Маці, архангелаў; сюжэтамі з’яўляюцца “Стрэчанне”, “Троіца”, “Распяцце”. Тра­дыцыі еўра­пейскага мастацтва праследжваюцца ва ўбранстве храмаў (алтарная разьба, мемарыяльная пластыка, медальёны. Выявы “Марыя з дзіцем” з в. Новая Мыш, “св. Бенядзікт” адрозніваюцца выцяг­нутымі прапорцыямі і падрабяз­най мадэліроўкай формы; “св. Гжэгаж”– эвалюцыяй пластыкі, тонкім адзінствам формы і зместу, рэалістычнасцю).

У XVI ст. – фарміруецца беларуская скульптурная школа (Царскія вароты, в.Варашылавічы) – водгулле традыцый мінулага (парушэнне прапорцый, схематызм) і рысы Рэнесанса (прасторавасць, мадэліроўка формы). У мемарыяльнай скульптуры дзей­нічае культ продкаў, сарматычны светапогляд (помнікі ў касцёлах, капліцах). Вядомыя імёны скульптараў Бернарда Занобія, Джавані Цыні, Яна Марыя Моска і інш. (Помнік канцлера Гаштольда, біскупа Гальшанскага, Мікалая Кшыштафа і іншыя характарызуюцца простымі лаканічнымі формамі з выявамі атрыбутыйных рэчаў.) У медальённай справе вылучаюцца пячаткі, медалі, гемы майстроў Яна Марыя Моска, Дамініка Венетуса, Яна Якаба Карагліа, Стэфана ван Голанда.

Заданні

1. Складзіце культуралагічную схему “Тытаны Высокага Адраджэння”, прапануйце да ўключэння ў электронны дапаможнік.

2. Вывучыце асаблівасці сіенцкай і фларэнтыйскай школ жывапісу Італіі, стварыце мультымедыйную прэзентацыю.

3. Падрыхтуйце мультымедыйную прэзентацыю “Тры вялі­- кіх Ш” у музычнай культуры Германіі (Г.Шуц, С.Шэйд, І.Шэйн).

4. Складзіце культуралагічную схему “Беларускае Адраджэнне”, прапануйце да ўключэння ў электронны дапаможнік.

5. Стварыце мультымедыйную прэзентацыю “Умбрыйская і венецыянская школы жывапісу”.

6. Вывучыце спадчыну Ф. Скарыны, складзіце кароткі тэкст, прапануйце да ўключэння ў электронны дапаможнік.

7. Пазнаёмцеся з літаратурнымі жанрамі эпохі Адраджэння, іх прадстаўнікамі, выявіце іх уплыў на сучасную літаратуру.

8. Складзіце культуралагічныя схемы “Нідэрландскае Адраджэнне (XV–XVII стст.)”, “Нямецкае Адраджэнне (XV–XVI стст.)”, “Французскае Адраджэнне (XV–XVI стст.)”.

9. Пазнаёмцеся са спадчынай вялікіх навукоўцаў Адраджэння, стварыце невялікі тэкст, прапануйце да ўключэння ў электронны дапаможнік .

Літаратура

1. Архітэктура Беларусі: энцыкл. давед./ Беларус. энцыкл.; рэдкал.: А.А.Воінаў [і інш.]. – Мн.: Беларус. энцыкл. ім. П.Броўкі, 1993. – 620 с.

2. Баткин, Л.М. Итальянское Возрождение. Проблемы и люди / Л.М.Боткин. – М.: Рос. гос. гуманит. ун-т, 1995. – 446 с.

3. Бицилли, П.М. Место Ренессанса в истории культуры / сост., предисл. и коммент. Б.С. Кагановича. – СПб.: Мифрил, 1996. – 258с.

4. Бэрк, П. Рэнесанс/ П.Бэрк: пер. з англ. А.Арловай. – Мн.: Бел. гуманітар. адукац.-культур. цэнтр, 1997. – 91 с.

5. Дживелегов, А.К. Творцы итальянского Возрождения: в 2 кн. / общ. ред. и сост. Р.Холодовского. – М.: Терра; Кн. клуб: Республика, 1998. – 2 кн.

6. История культуры стран Западной Европы в эпоху Возрождения: учеб. для вузов по гуманитар. специальностям/ Л.М.Брагина [и др.]; под ред. Л.М. Брагиной. – М.: Высш. шк., 2001. – 479 с.

7. Лыч, Л.М. Гісторыя культуры Беларусі / Л.М.Лыч, У.І.Навіцкі. – 2-е выд., дап. –Мн.: Экаперспектыва, 1997. – 487 с.

8. Космач, В.А. Культурология: теория и история культуры: Ч. 2. История культуры. Кн. 2. Культуры цивилизаций Средневековья и Возрождения: учеб. пособие/ В.А.Космач, А.В.Русецкий, В.И.Каравкин [и др.]; под ред. В.А.Космача, А.В.Русецкого. – Витебск: ВГУ им. П.М.Машерова, 2005. – 451 с.

9. Любимов, Л. Искусство Западной Европы/ Л.Любимов. – М.: Наука, 1982. – 389с.

10. Леонардо да Винчи (1452–1519). Избранные произведения: в 2 т./ пер., ст., коммент. А.А.Губера, А.К.Дживелегова, В.П.Зу­бова [и др.]; ред. А.К.Дживелегова, А.М.Эфроса. – М.: Ладомир, 1995. – 2 т.

11. Падокшын, С.А. Філасофская думка эпох: Адраджэнне ў Беларусі: ад Францыска Скарыны да Сімяона Полацкага / С.А.Падокшын; Акад. навук БССР. – Мн.: Навука і тэхніка, 1990. – 283 с.

12. Ротенберг, Е.И. Искусство Италии. Средняя Италия в период Высокого Возрождения/ Е.И.Ротенберг. – 2-е изд., испр. – М.: Искусство, 1974. – 215 с.

13. Ротенберг, Е.И. Искусство готической эпохи: система художественных видов/ Е.И. Ротенберг. – М.: Искусство, 2001. – 135 с.

14. Ротенберг, Е.И. Западноевропейское искусство XVII века / Е.И.Ротенберг. –М.: Искусство, 1971. – 176 с.

15. Рутенбург, В.И. Титаны Возрождения / В.И.Рутенбург [Пос­лесл. М.Т Петрова]. – 2-е изд. – М.: Наука, 1991. – 151 с.

16. Саверчанка, І.В. Aurea mediocritas: кніжна-пісьменная культура Беларусі: Адраджэнне і ранняе барока / І.В.Саверчанка. – Мн.: Тэхналогія, 1998. – 317 с.

17. Типология и периодизация культуры Возрождения: сб. статей / АН СССР. Науч. совет по истории мировой культуры; под ред. В.И.Рутенбурга. – М.: Наука, 1978. – 280 с.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]