Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Smolik_A_I__Kukhto_L_K__Tsobkalo_A_A_Kultur.doc
Скачиваний:
178
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
13.56 Mб
Скачать

10.3. Мастацкая культура

Сярэдневяковае мастацтва амаль цалкам было накіравана на рэлігійна-царкоўныя патрэбы. У розных яго відах і жанрах дамінавалі рэлігійныя вобразы і матывы.

Найбольш пашыранымі, тыповымі, папулярнымі ў галіне літаратуры былі жыціі святых; у архітэктуры – храмы, саборы; у выяўленчым мастацтве – абразы; у скульптуры – статуі Хрыста, Багародзіцы, святых.

Хрыстос-Уседзяржацель.

Ікона ХV ст.

Літаратура. Вядучым літаратурным жанрам эпохі ранняга Сярэдневякоўя былі жыціі свя­тых, што пісаліся звычай­на на лацінскай мове і апісвалі жыццё, цуды і пакут­ніцтва за “веру Хрыстовую” святых лю­дзей. Былі пашыраны таксама апавядан­ні пра вандраванні душы ў іншасвеце. У наступныя стагоддзі (па­чынаючы з ХІІ ст.) узніклі і атрымалі шырокае распаўсюджванне іншыя літа­ратурныя жанры, пераважна свецкага характару: гераічны эпас, рыцарская літаратура, паэзія т рубаду­раў, мінезінгераў, вагантаў, байкі. Многія ўзоры тагачаснай літаратуры былі створаны не толькі на лацінскай мове, а і на сфарміраваных нацыянальных мовах. Кожнае саслоўе стварала сваю адмысловую літаратуру. У народным асяроддзі з фальклорных легенд і паданняў узніклі творы гераічнага эпасу, які з’яўляўся вышэйшым літаратурна-мастацкім дасягненнем сярэдневяковай эпохі.

Так, у Францыі ўзорам гераічнага эпасу лічылася “Песня аб Роландзе”. Яе героем быў пляменнік караля Карла Вялікага граф Роланд, які мужна змагаўся з арабамі на поўначы Іспаніі. Гэтая эпічная паэма невядомага аўтара складвалася на працягу ІХ–ХІ стст. у рэчышчы вуснай паэтычнай традыцыі. Адзін з асноўных матываў паэмы – васальная вернасць Роланда свайму каралю і адначасова адданасць сваёй Радзіме.

Шырокавядомы ў тагачаснай Еўропе нямецкі гераічны эпас “Песня аб Нібелунгах” быў створаны ў канцы ХІІ ст. і ўключаў 39 песень. У ім апавядаецца пра вандраванні і звышнатуральныя подзвігі сына караля, выдатнага рыцара Зігфрыда, пасля забой­ства якога яго ўдава Крымхільда сурова помсціць сваім ворагам. Паэма вызначаецца падрабязным апісаннем шматлікіх бітваў, прыгод, змоў, канфліктных сітуацый, рыцарскіх турніраў, свят і інш.

З ХІІІ–ХІV стст. вядучую ролю ў сярэдневяковым працэсе пачала адыгрываць ужо не рэлігійная ці рыцарская, а свецкая гарадская літаратура. Гараджане стваралі дыдактычныя, павучальныя, сатырычныя, алегарычныя творы. Яны ж былі аўтарамі тэатральных твораў розных жанраў.

Дантэ Аліг’еры

(1265–1321)

Адным з найбольш вядомых і папулярных твораў гарадской літаратуры быў французскі “Раман аб Лісе”. У ім апісваліся ўсякія махляр­ствы хітрага Ліса, які часта падманваў іншых лясных звяроў і жывёл.

У гарадской лірычнай паэзіі ранейшы культ “Прыгожай Дамы” паступова змяняўся пакла­нен­нем Мадонне, а кодэкс рыцарскай доблесці – кодэксу дабрадзейнасці.

Найбольш папулярным паэтам позняга Сярэдневякоўя быў італьянскі паэт з г. Фларэнцыя, стваральнік літаратурнай італьян­скай мовы Дантэ Аліг’еры. Ім напісаны эпічная паэма “Боская камедыя”.

Выяўленчае мастацтва. Мастацтва Сярэдневякоўя было своеасаблівым ансамблевым мастацтвам, бо яно існавала ў непа­рыўнай сувязі, адзінстве архітэктуры, скульптуры і жыва­пісу. Ролю галоўнага мастацкага элемента выконвала архітэктура, а іншыя віды мастацтва падначальваліся ёй, у пэўным сэнсе ўдакладнялі яе сутнасць. У Сярэдневякоўі самым распаўсюджа­ным жанрам жывапісу быў абраз, а самымі пашыранымі скульптурнымі вобразамі – персанажы Свяшчэннага Пісання.

Даволі шырокае распаўсюджанне атрымала таксама мазаіка, якая выраблялася са смальты. Яна звычайна мела залаты колер і мігатлівую паверхню.

Хрыстос на

прэстоле.

Вялікі Архіерэй. Сярэдзіна XVII ст. Нацыянальны мастацкі музей Беларусі

Мазаікі і фрэскі нярэдка ўпрыгожвалі сцены імператарскіх палацаў і папскіх рэзідэн­цый. На іх былі выяўлены біблейскія персанажы, рым­скія імператары, палкаводцы, сярэдневяко­выя манархі. Тагачасныя жыва­піс­цы амаль ніколі не малявалі пейзаж, не перадавалі індыві­дуальныя рысы.

У Сярэдневякоўі атрымала даволі пры­мет­нае пашырэнне кніжная мініяцюра. На кніж­ных мініяцюрах змяшчаліся вобразы, матывы і персанажы з Евангелля, Псалтыры, хаця су­стракаліся таксама і свецкія сюжэты.

Мазаіка кýпала царквы Успення Богамацеры ў Дафні. Каля 1100 г.

Сярэдневяковыя кнігі пі­саліся на перга­менце і аз­дабляліся не толькі малюн­камі, але і ініцыя­ламі, застаўкамі, прыгожымі загало­вачнымі літарамі.

Архітэктура. Развітым відам мастацкай культуры была архітэктура. Гэта ў значнай ступені было абумоўлена рэлігійнымі патрэ­бамі ў будаўніцтве шматлікіх храмаў.

Двума асноўнымі мастацкімі стылямі ў Ся­рэдневякоўі былі раманскі і гатычны. Раман­скі стыль быў распаўсюджаны ў Х–ХІІ стст., у пабудовах дамінавалі вертыкальныя і гарызантальныя лініі, шырока выкарыстоў­валіся масіўныя скляпенні, калоны, аркі, а вокны і дзверы былі вельмі вузкія. Знешні выгляд раманскіх пабудоў вызначаўся велічнасцю, суровасцю, цяжкавагавасцю, змрочнасцю.

Асноўнымі тыпамі пабудоў раманскага стылю былі замак-крэпасць, сабор, царква. Да архітэктурных помнікаў адзначанага стылю адносяцца Царква Нотр Дам дзю Пор у Клярмон-Феране, знакаміты саборны ансамбль у Пізе і інш.

Гатычны стыль быў распаўсюджаны ў еўрапейскіх краінах у ХІІ–ХІІІ стст.

Яму ўласцівы панаванне ў архітэктуры стральчатых формаў, вертыкальных ліній, лёгкія калоны, высокія востраканечныя вежы, ажурная каменная разьба, шматлікія каляровыя вітражы. Сцены храмаў звычайна не мелі роўнай паверхні, а найчасцей былі нібы разрэзаны высокімі вузкімі вокнамі, рознымі выступамі і нішамі.

Узнясенне Гасподняе

Гатычныя саборы з’яўля­ліся своеасаблі­вым адлюс­траваннем усяго Сусвету, узо­рам гарма­нічнага Божага свету. Іх значная вышыня, накіраванасць уверх, да неба, сімвалічна адлюстроўвалі імкненне чалаве­ка да Бога і мару аб лепшым нябесным свеце. Інтэр’ер гатычных храмаў увасабляў нябесны рай. Саборы былі гарадскімі па­будовамі ў адрозненне ад большасці ра­манскіх будынкаў, якія размяшчаліся пера­важна ў сельскай мясцовасці. Найбольш знакамітымі ўзорамі гатычнага стылю з’яў­ляюцца Сабор Парыжскай Божай Маці, а таксама саборы ў Рэймсе, Шартры, Сен-Дэні, Ам’ене і інш.

Скульптура. У эпоху Сярэднявечча вядомы таксама развітыя віды пластыкі. У Заходняй Еўропе былі вельмі распаўсюджаны дробная пластыка, круглая скульптура з каменя, рэльефная ча­канка, ювелірныя вырабы. Творы набываюць аб’ёмную трох­мерную форму, размешчаную ў прасторы.

Саборны ансамбль у Пізе

Скульптура ўпрыгожвала саборы, найперш на парталах, а так­сама ў інтэр’еры. Цэнтрам інтэр’ернага мастацтва было скульп­турнае распяцце. Вобразамі гатычных скульптурных кампазіцый былі Ісус Хрыстос, Багародзіца (Дзева Марыя), каталіцкія святыя, каралі.

Многія скульптурныя творы вызначаліся драматычнасцю, выразнасцю. У дэкаратыўным афармленні гатычных храмаў шырока выкарыстоўваліся шмат- каляровыя вітражы і мазаікі. У саборы змяшчаліся статуі свя­тых і нават асобных людзей, якія ўнеслі найбольшыя ахвя­раванні на ўзвядзенне і ўпрыгожванне храма. Былі вядомы такса-ма невялікія статуэткі са слановай косці. У раманскім стылі было выканана нямала твораў скульптуры і жывапісу. Перава­жаючым відам скульптуры быў рэльеф. Рама­нскія саборы ня­рэдка ўпрыгожваліся шматфігурнымі скульптур­нымі кампа­зіцыямі, якія ўяўлялі разнастайныя біблейскія сюжэты. Такія творы часам называлі “каменнай Бібліяй”, “пропаведдзю ў ка­ме­ні”. Раманская скульптура вызначалася найчасцей непра­пар­цыянальнымі фор­мамі – фігуры выцягнуты ў даўжыню, галовы павялічаны, целы – схематычныя. Скульптурныя выявы хрысціянскіх святых нярэдка вельмі простыя, невыразныя ў адрозненне ад адухоўленых, вытанчаных узораў візантыйскага мастацтва.

Абразок

Канстанцін і Алена”.

ХІІ ст. Полацк

Хрыстос

засмучаны,

скульптура, дрэва.

Канец XVIII ст.

Івацэвіцкі раён

Брэсцкай вобл.

Музыка. Музычнае мастацтва адыгрывала даволі значную ролю ў духоўным жыцці сярэдневяковага грамадства. Музыка перш за ўсё развівалася ў межах царквы, была ў выглядзе малітоўных песнапенняў непарыўна звязана з культавым рытуалам і словам. Яна не вылучалася як асобны элемент з комплексу рэлігійна-маральнага і мастацкага ўздзеяння.

У канцы VI – пачатку VII ст. завяршаецца стварэнне адзінага культавага рытуалу з адпаведнай богаслужэбнай музыкай, што атрымала ў гісторыі музыкі назву грыгарыянскага харала. Аднагалосы грыгарыянскі напеў выконваўся хорам мужчынскіх галасоў або ансамблем салістаў-спевакоў. У грыгарыянскім мастацтве замацаваліся прыёмы антыфонных спеваў і супастаўлення сольных і харавых эпізодаў.

У богаслужэбнай практыцы шырока выкарыстоўваецца арган.

У канцы VIII–IX ст. завяршыўся працэс кананізацыі каталіцкай службы, і гучанне грыгарыянскага харала ва ўсіх саборах Еўропы вызначыла лад музычнага мыслення, паўплывала на развіццё не толькі духоўнай, але і свецкай прафесійнай музыкі, якая ўзнікла некалькі пазней.

Да XI ст. свой канчатковы выгляд набывае меса – самая поўная каталіцкая служба. Музыка яе прайшла працяглы шлях фарміра­вання ад псалмодыі ў выкананні святароў і царкоўных пеўчых праз увядзенне гімнаў у выкананні прыхаджан, а пазней прафесійнага царкоўнага хору да афармлення пяці асноўных частак месы.

У нетрах культавага мастацтва развіваецца поліфанія. Так, ужо ў канцы VIII – пачатку IX ст. у царкоўных спевах і пры ігры на аргане выкарыстоўваецца двухгалоссе, а пры падваенні асноўных галасоў – трох- або чатырохгалоссе.

Імкненне да ўдасканалення падрыхтоўкі музыкантаў запатрабавала выкарыстання способаў фіксацыі нотнага матэрыялу.

Італьянскі манах Гвіда д’Арэца (кіраўнік дзіцячага хору кафедральнай школы) у XI ст. упершыню выкарыстаў чатырохлінейны нотны стан. Новаўвядзенне дапамагала сачыць за строгім выкананнем кананічных мелодый.

Свецкая музыка была прадстаўлена ў першую чаргу народнымі песнямі, баладамі, а таксама песнямі вагантаў, трубадураў, мінезінгераў, акцёраў, іншых прафесійных выканаўцаў, а таксама асобных музычных вулічных ансамбляў.

Цэнтрамі навучання музыцы ў раннім Сярэдневякоўі былі манастыры, а з ХІІ ст. – саборы і універсітэты. Менавіта ў ХІІ ст. у Парыжскім саборы Нотр-Дам на змену ранейшым унісонным спевам прыйшло складанае шматгалоссе, якое пазней пачало шырока прымяняцца як у царкоўнай, так і ў свецкай музыцы.

Менавіта з дзейнасцю кафедральных гарадскіх сабораў у XI–XII стст. звязваецца інтэнсіўнае развіццё поліфаніі. Яна на працягу XIII ст. сцвярджаецца як пануючы прынцып музычнага мыслення ў культавай і свецкай музыцы.

Музыка выкарыстоўвалася ў тэатры і паратэатральных дзей­ствах. Да іх адносяцца літургічныя драмы, якія ўзніклі і шырока распаўсюдзіліся ў канцы IX–XIII ст. Асновай для стварэння літургічнай драмы сталі тропы, тэкставыя і музычныя дапаўненні і звязкі паміж асноўнымі малітоўнымі песнапеннямі. Прад­стаў­ленні літургічнай драмы праходзілі, як правіла, з удзелам свята­роў і хору.

Літургічная драма з цягам часу перарасла ў містэрыю. Містэ­рыя ўяўляе сабой жанр сярэдневяковага заходнееўрапей­скага рэлігійнага тэатра. Яна “вырасла” з гарадскіх працэсій у гонар рэ­лігійных свят і ўрачыстых выездаў каралёў з удзелам музыкантаў.

Містэрыі арганізоўваліся не царквой, а гарадскімі цэхамі і муніцыпалітэтамі, праходзілі на гарадскіх вуліцах і плошчах і ўяўлялі сабой масавае вулічнае мастацтва. Прадстаўленні ладзі­ліся з вялікай колькасцю ўдзельнікаў і доўжыліся некалькі дзён. Паказы складаліся з інсцэніровак царкоўных легенд з уключэннем народнага, свецкага элемента: у іх выконваліся песні і танцы, якія бытавалі ў горадзе. Біблейскія эпізоды і рэлігійныя сцэны перамяжоўваліся з інтэрмедыямі – камедыйна-бытавымі эпізо­дамі, пабудаванымі на побытавым матэрыяле, дзе па-ранейшаму выканаўцамі былі прафесійныя пеўчыя, да якіх далучаўся народ.

У познім Сярэдневякоўі атрымалі пашырэнне і такія формы тэатралізаваных прадстаўленняў, як фарс і міракль, дзе сатырыч­ныя бытавыя карціны чаргаваліся з цудоўным умяшальніцтвам розных святых і нават самога Бога. Прадстаўнікамі свецкай музычнай творчасці ў эпоху Сярэднявечча былі выхадцы з розных сацыяльных слаёў, у тым ліку вандроўныя музыканты, камедыянты і акцёры, якіх у Францыі і Англіі называлі гістрыёнамі, жанглёрамі і мінестрэлямі, у Германіі – шпільманамі, у Расіі – скамарохамі.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]