Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Smolik_A_I__Kukhto_L_K__Tsobkalo_A_A_Kultur.doc
Скачиваний:
178
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
13.56 Mб
Скачать

4.4. Матэрыяльная культура

Трывалыя традыцыі склаліся ў матэрыяльнай культуры, а таксама ў быце і сямейным жыцці. Адзенне егіпцян мала змяні­лася на працягу ўсёй гісторыі Старажытнага Егіпта. Трады­цыйнай дэталлю іх туалета быў пярэднік. Мужчыны звычайна насілі толькі своеасаблівыя льняныя набедраныя павязкі. У больш халодны зімовы перыяд выкарыстоўваліся розныя шарсцяныя плашчы і накідкі. Жаночае адзенне складалася, як правіла, з прамой вузкай сукенкі на шлейках. Пры выкананні цяжкіх работ жанчыны насілі кароткія спадніцы. Знатныя егіпцяне мелі больш прыгожае і багатае адзенне: мужчыны – доўгія кашулі, а жанчыны – сукенкі са складкамі і прыгожыя хусткі. Адзенне выраблялася з ільна і мела белы колер. Усе егіпцяне насілі разнастайныя ўпрыгожанні: багатыя – з золата, серабра, каштоўных металаў, а бедныя – з медзі і фаянсу. Мужчыны і жанчыны насілі спецыяльныя паясы з бісеру, паль­чаткі. Звычайна егіпцяне хадзілі басанож, аднак у час урачыстасцей, свят яны надзявалі багата ўпрыго­жаныя скураныя ці трысняговыя сандалі. Касметыкай кары­сталіся як мужчыны, так і жанчыны. Яны наносілі на цела разнастайныя духмяныя рэчывы, маслы, фарбавалі чырвонай памадай вусны і падводзілі вочы спецыяльнай фарбай шэрага ці зялёнага колеру, выкарыстоўвалі духі. Такая фарба рабілася з размолатых мінералаў, змешаных з алеем.

Пераважная большасць егіпцян мелі кароткія стрыжкі, а бага-тыя адпускалі доўгія валасы або насілі парыкі. Выкарыстоўваліся розныя сродкі для фарбавання валасоў.

Распаўсюджанымі забавамі егіпцян былі драматычныя прад­стаўленні, асноўнымі сюжэтамі якіх было жыццё шматлікіх егіпецкіх багоў. Захапляліся насельнікі Егіпта таксама спевамі, музыкай і танцамі. Заможныя жыхары Егіпта любілі наладжваць у сваіх дамах святочныя прадстаўленні і прыёмы шматлікіх гасцей. На такіх прыёмах выступалі прафесійныя спевакі, музыканты, танцоўшчыкі, акрабаты, жанглёры.

Багатыя любілі займацца рыбалоўствам, паляваннем на рачных і балотных жывёл і птушак, а таксама вандроўкамі па Ніле на папірусных лодках. Харчаванне старажытных егіпцян было адносна разнастайным. Яны ўжывалі ў ежу дыні, гранат, вінаград, фінікі і фігі, а таксама гародніну – найперш цыбулю, часнок, фасолю, гарох, салат і агуркі. Часта егіпцяне елі смажаную і вараную рыбу, яйкі птушак. Егіпцяне разводзілі кароў, свіней, гусей, качак, галубоў. Віно і піва вырабляліся з пшаніцы і ячменю. Жылыя і гаспадарчыя пабудовы ўзводзіліся з высушанай на сонцы цэглы-сырца. Сцены дамоў багатых егіпцян былі пакрыты тынкам і ўпрыгожаны роспісамі. Большасць дамоў складаліся з трох галоўных частак. У пярэдняй частцы знаходзіліся прыёмная, дзе рабіліся дзелавыя здзелкі, а далей – памяшканне для сяброўскіх прыёмаў і вечарынак. У задняй частцы дома размяшчаліся жылыя пакоі для членаў сям’і. У асобных пабудовах знаходзіліся кухня, хлявы, стойлы для жывёл, побач з якімі будаваліся жылыя пакоі для слуг. У гарадах часам мелі па чатыры – пяць паверхаў.

У Егіпце была пашырана манагамная сям’я. Аднак фараоны маглі мець некалькі жонак. Багатым мужчынам дазвалялася мець наложніцу. Акрамя законнай жонкі і дзяцей, такі мужчына павінен быў клапаціцца пра наложніцу і яе дзяцей. Жанчыны выходзілі замуж у даволі раннім узросце (пераважна ў 12–14 гадоў), прычым дзяўчаты з багатых сем’яў уступалі ў шлюб некалькі пазней у параўнанні з вясковымі дзяўчынкамі. Жаніхі звычайна былі на некалькі гадоў старэйшымі за сваіх нявест.

Важнейшым прызначэннем сямейных жанчын было выхаванне дзяцей і вядзенне хатняй гаспадаркі.

У егіпецкіх сем’ях бацькі звычайна пакідалі свае зямельныя надзелы сынам, а практычна ўсю хатнюю маёмасць – дачкам. Свяшчэнным абавязкам егіпецкіх сем’яў лічыўся клопат пра магілы сваіх продкаў. Існавалі спецыяльныя дні памінання памерлых. У такія дні памінання людзі прыносілі на могільнікі разнастайную ежу.

Пасля заваявання Егіпта войскамі Аляксандра Македонскага егіпецкая цывілізацыя паступова прыходзіць да заняпаду. Але культура перажыла старажытнаегіпецкую дзяржаву. Тыя асновы, якія былі закладзены егіпецкай культурай у самых розных галінах навукі, літаратуры і мастацтва, непрыметна падтрымлівалі культуру суседніх народаў. Старажытнаегіпецкая культурная спадчына была асэнсавана і развіта ў антычным свеце і праз арабаў дайшла да Сярэднявечча.

Заданні

1.Вызначце асноўныя рысы культуры Старажытнага Егіпта, падрыхтуйце мультымедыйную прэзентацыю.

2. Падбярыце выявы архітэктурных помнікаў Старажытнага Егіпта, прапануйце іх да ўключэння ў электронны дапаможнік.

3. Падрыхтуйце мультымедыйную прэзентацыю “Пантэон старажытнаегіпецкіх багоў”.

4. Дакажыце, што ў Старажытным Егіпце існавала рознага­ліновая сістэма адукацыі і выхавання, якая паўплывала на развіццё навуковых ведаў.

5. Стварыце мультымедыйны прадукт “Выяўленчае мастацтва і скульптура Старажытнага Егіпта”.

6. Дайце перыядызацыю (умоўную) гісторыі Старажытнага Егіпта, падрыхтуйце яе прэзентацыю.

Літаратура

1. Вейс, Герман. История цивилизации. Архитектура. Вооружение. Одежда. Утварь: ил. энцикл.: в 3 т. / Герман Вейс. – М.: ЭКСМО-пресс, 1998. – Т.1: Классическая древность, до IV в. – 751 с.

2. Культурология: учеб. пособие для студентов высш. учеб. заведений /под науч. ред. проф. Г.А.Драча. – Изд. 10-е. – Ростов н/Д: Феникс, 2006. – 576 с.

3. Культура Древнего Египта / АН СССР. Институт востоковедения / отв. ред. И.С.Кацнельсон. – М.: Наука, 1975. – 446 с.

4. Культурология: хрестоматия / сост. проф. П.С.Гурвич. – М.: Гардарики, 2000. – 592 с.

5. Перепелкин, Ю.Я. История древнего Египта / Ю.Я.Пере­пелкин. – СПб.: Нева: Изд.-торговый дом “Летний сад”, 2001. – 607 с.

6. Лебедев, С.Ю. Мировая художественная культура: учеб. пособие / С.Ю.Лебедев. – Мн.: Дизайн ПРО, 2001. – 220 с.

7. Рак, И.В. Легенды и мифы Древнего Египта / И.Рак. – СПб.: Изд.-торговый дом “Летний сад”: Изд. дом “Коло”, 2001. – 220 с.

8. Синило, Г.В. Древние литературы Ближнего Востока и мир ТаНаХа (Ветхого Завета): учеб. пособие для студентов филол. фак. вузов / Г.В.Синило. – Мн.: Экономэкспресс, 1998. – 471 с.

9. Тихонравов, Ю.В. Религии мира: учеб.-справ. пособие / Ю.В.Тихомиров. – М.: ЗАО «Бух. бюл.»,1996. – 333 с.

10. Тураев, Б.А. Египетская литература: ист. очерк древнеегипет. лит. / Б.А.Тураев. – СПб.: Нева: Изд.-торговый дом “Летний сад”, 2000. – 334 с.

11. Тураев, Б.А. История Древнего Востока / Б.А.Тураев. – Мн.: Харвест, 2004. – 749 с.

12. Хук, С.Г. Мифология Ближнего Востока: пер. с англ. / АН СССР, Ин-т востоковедения. – М.: Наука, 1991. – 183 с.

13. Чернокозов, А.И. История мировой культуры: многоуровневое учеб. пособие: крат. курс / А.И.Чернокозов. – Ростов н/Д: Феникс, 1997. – 477 с.

14. Shaw, I. The Oxford history of Ancient Egypt / Ian Shaw. – Oxford University Press, USA, 2004. – 552 p.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]