Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Smolik_A_I__Kukhto_L_K__Tsobkalo_A_A_Kultur.doc
Скачиваний:
178
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
13.56 Mб
Скачать

1.2. Крытэрыі класіфікацыі культур

Тыпалогія культур ажыццяўляецца з дапамогай дзвюх важней­шых зыходных логіка-пазнавальных працэдур.

Па-першае, як і любая класіфікацыя, тыпалагізацыя культур, упарадкаванне па групах абапіраецца на выбар падстаў, крытэ­рыяў класіфікацыі. Прычым у кожным канкрэтным выпадку пабудовы тыпалогіі можа вылучацца адна падстава, адна важнейшая прымета, паводле якой устанаўліваецца агульнасць культур, аб’яднаных у адзін тып культуры або адразу некалькі. Але важна, каб гэта былі адны і тыя ж падставы, крытэрыі пошуку агульнасці для кожнай культурнай адзінкі, уключанай у дадзенае мноства (тып культуры).

Самі падставы (крытэрыі) як агульназначныя характарыстыкі для вылучэння розных мностваў, тыпаў культур могуць быць рознымі. Большасць культуролагаў у якасці крытэрыяў вылучаюць наступныя.

Этнаграфічны крытэрый прадугледжвае, што ў якасці падстаў могуць выступаць быт, гаспадарчы ўклад, мова і інш.

Прасторава-геаграфічны крытэрый ужываецца пры класіфі­кацыі культур па рэгіянальных прыметах (заходнееўрапейская, лацінаамерыканская, афрыканская і інш.).

Храналагічна-часавы крытэрый абумоўлівае вылучэнне такіх тыпаў культур, якія існавалі ў сацыяльным узаемадзеянні (кан­серватыўны, традыцыйны, інавацыйны тыпы культуры).

Фармацыйны крытэрый вынікае з тэорыі грамадска-экана­мічных фармацый, якія адрозніваюцца адна ад другой спосабамі вытворчасці і сістэмамі грамадскіх адносін (рабаўладальніцкі, феадальны, буржуазны, пралетарскі тыпы культур).

Каштоўнасныя арыентацыі як крытэрый выступаюць у тым выпадку, калі за аснову бярэцца прыярытэтнасць пэўных каштоў­насцей. Менавіта такая прымета ўзята за аснову сучаснымі культуролагамі. У гэтым выпадку робіцца найбольш абагульненая тыпалагізацыя культур (Усход–Захад).

Безумоўна, намі пералічаны далёка не ўсе крытэрыі, паводле якіх ажыццяўляецца тыпалагізацыя культур. Але і названыя крытэрыі сведчаць, што падстаў для тыпалагізацыі культур існуе шмат і кожная тыпалогія робіцца з пэўнай мэтай, вырашае пэўныя пазнавальна-даследчыя задачы. Таму другой логіка-па­- з­навальнай працэдурай, якая вызначае тыпалагізацыю культур, з’яўляецца выяўленне пазнавальных мэт (задач) такой класіфі­кацыйнай пабудовы. Так, даследчыцкія і пазнавальна-вучэбныя мэты прадугледжваюць набор некалькіх прымет і крытэрыяў. Шэраг культуролагаў групуюць культуры па крытэрыі функцыянальнай ролі і механізмах ажыццяўлення асноўных формаў мыслення (А.Е.Гелен, Э.А.Арлова). На базе гэтага крытэрыю вылучаюцца тыпы культур, у якіх пераважаюць або абстрактная, або асацыятыўная форма мыслення.

Можна вылучыць інфармацыйна-камунікатыўную тыпалогію культур. Асноўным крытэрыем у дадзеным выпадку з’яўляецца ступень залежнасці кожнай культуры ад сацыякультурнага кан­тэксту і формы абмену інфармацыяй. На падставе гэтага Дж.Хоф­стэд вылучае культуры з высокай ступенню залежнасці ад сацыякультурнага кантэксту і з нізкай ступенню.

Можна назваць шэраг іншых крытэрыяў і прымет, паводле якіх адбываецца тыпалагізацыя культур. Але з вышэйсказанага вы­нікае, што ў сучаснай гуманітарыстыцы існуе неадназначнасць крытэрыяў і пазнавальных задач, на базе якіх ажыццяўляецца тыпалагізацыя культур.

Такім чынам, разнастайнасць сацыякультурнага свету не дазваляе нам пабудаваць адзіную тыпалогію культуры. Менавіта гэтым можна патлумачыць існаванне стракатай тыпалагічнай мазаічнасці і шматварыянтнасці.

Падсумоўваючы вынікі аналізу праблемы тыпалогіі, неабходна адзначыць, што мы разгледзелі не ўсе існуючыя тыпалагічныя мадэлі, а толькі тыя, якія найбольш шырока выкарыстоўваюцца ў культуралогіі. За межамі аналізу застаўся шэраг іншых тыпалогій культуры, з якімі можна пазнаёміцца самастойна, звярнуўшыся да навуковай і вучэбнай літаратуры. У наступных раздзелах будуць разгледжаны чатыры тыпы культур: сацыяльны, рэгіяналь­ны, псіхалагічны, гістарычны.

Заданні

1. Падрыхтуйце гіпертэкст аб дыяхронным і сінхронным падыходах, на якіх заснавана тыпалагізацыя культур.

2. Пабудуйце графічную структуру гістарычных тыпаў культуры і падрыхтуйце на гэтай аснове базу даных.

3. Абапіраючыся на працу О.Шпенглера “Заняпад Еўропы. Нарысы марфалогіі сусветнай культуры”, зрабіце камп’ютэрную версію тыпалагічнай мадэлі культуры.

4. Прачытайце працу М.Данілеўскага “Расія і Еўропа” і пабудуйце графічную структуру тыпаў культуры.

5. К.Ясперс у працы “Сэнс і прызначэнне гісторыі” ўводзіць паняцце “восевы час”. Выкарыстоўваючы гэтае паняцце, пака­жыце графічна гістарычныя тыпы культур.

Літаратура

1. Библер, В.С. От наукоучения – к логике культуры: два философские введения в двадцать первый век / В.С.Библер. – М.: Политиздат, 1990. – 413 с.

2. Гуревич, П.С. Культурология: элементарный курс: учеб. пособие. – М.: Гардарики, 2001. – 336 с.

3. Данилевский, Н.Я. Россия и Европа / Н.Я.Данилевский. – М.: Книга, 1991.

4. Каган, М.С. Философия культуры / М.С.Каган. – СПб.: Пет­рополис, 1996. – 416 с.

5. Культурология: теория и история культуры: учеб. пособие / И.Е.Ширшов [и др.]; под общ. ред. И.Е.Ширшова. – Мн.: БГЭУ, 2004. – 543 с.

6. Лотман, Ю.М. Культура и взрыв / Ю.М.Лотман // Семиосфера. – СПб.: Искусство, 2000. – С. 12–149.

7. Мартынов, В.Ф. Культурология: теория культуры: учеб. пособие / В.Ф.Мартынов. – Мн.: Асар, 2008. – 847 с.

8. Полищук, В.С. Культурология: учеб. пособие для вузов / В.С.Полищук. – М.: Гардарики, 1998. – 444 с.

9. Сорокин, П.А. Человек. Цивилизация. Общество / П.А.Соро­кин. – М.: Республика, 1994. – 530 с.

10. Тойнби, А. Постижение истории / А.Тойнби. – М.: Про­гресс, 1991. – 523 с.

11. Швейцер, А. Упадок и возрождение культуры / А.Швейцер. – М.: Прометей, 1993. – 512 с.

12. Шпенглер, О. Закат Европы. Очерки морфологии мировой истории: в 2 ч. Ч. 1. Образ и действительность / О.Шпенглер; пер. с нем. Н.Ф.Гарелин. – Мн.: Попурри, 1998. – 988 с.

13. Ясперс, К. Смысл и назначение истории / К.Ясперс; пер. с нем. М.И.Левиной. – М.: Республика, 1994. – 527 с.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]