Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Smolik_A_I__Kukhto_L_K__Tsobkalo_A_A_Kultur.doc
Скачиваний:
178
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
13.56 Mб
Скачать

11. Культура эпохі адраджэння

11.1. Агульная характарыстыка эпохі Адраджэння

У сучаснай навуцы тэрмін “адраджэнне разумеецца ў шыро­кім і вузкім значэннях. У шырокім значэнні гэты тэрмін абазначае этнакультурны пад’ём, рост нацыянальнай свядомасці, акты­вiзацыю развіцця нацыянальнай культуры. У вузкім сэнсе гаворка ідзе аб перыядзе развіцця сусветнай, у першую чаргу еўрапей­скай, культуры з канца XII ст. (Італія) да пачатку XVII ст.

Тэрмін “адраджэнне для характарыстыкi эпохi XIV–XVI стст. быў уведзены яе сучаснікамі – iтальянскiмi гуманiстамi. Генетычна звязаны з рэлігійна-этычным паняццем “аднаўленне”, гэты тэрмін набывае ў азначаны перыяд прынцыпова iншы сэнс: аднаўленне культуры, пад’ём літаратуры, мастацтва, навукі пасля іх заняпаду ў Сярэднія вякі, а таксама як паняцце “эпоха пасярэдзіне” (між Антычнасцю і Рэнесансам).

Эпоха Адраджэння – перыяд у гісторыі культуры Заходняй і Цэнтральнай Еўропы XIV–XVI стст., асноўным зместам якога было станаўленне новай, "зямной" па сваёй сутнасці карціны свету, кардынальна адрознай ад сярэднявечнай. Новая карціна свету знайшла ўвасабленне ў гуманiзме, вядучай ідэйнай плыні эпохi, і натурфiласофii, выявілася ў мастацтве і навуцы. Будаўнічым матэрыялам для новай культуры паслужыла Антычнасць, да якой звярнуліся праз эпоху Сярэднявечча і якая “адраджалася” да новага жыцця, адсюль назва эпохi – “Адраджэнне”, або “Рэнесанс”. Зарадзіўшыся ў Італіі ў канцы XV ст., у выніку сінтэзу iтальян­скай і мясцовых нацыянальных традыцый нараджаецца новая культура – культура Паўночнага Адраджэння. У эпоху Адра­джэння новая рэнесансная культура суiснавала з культурай поз­няга Сярэднявечча, што асабліва характэрна для краін, якiя знаходзiлiся на поўнач ад Італіі і Альп. Гэты перыяд у гісторыі еўрапейскай культуры адметны пераносам культурных інтарэсаў са сферы вышэйшага (нябеснага) Сусвету, з краю сакральнага да матэрыяльнага праяўлення жыцця, стварэння культуры антрапацэнтрызму (ад грэч. аnthropos – чалавек). Эпоха Адраджэння характарызуецца ўсплескам мастацкай дзейнасцi, у першую чаргу пластычнага мастацтва (жывапiс, скульптура), з’яўленнем нацыянальных моў на аснове царкоўнай латыні і мясцовых народных гаворак, станаўленнем нацыянальных дзяржаў на аснове феадальных уладанняў, эканамiчным развіццём, а на яго аснове развіццём гарадоў і звязанай з імі цывiлiзацыi, духоўнай секулярызацыяй і ростам індывiдуалiстычных тэндэнцый у грамадскiм жыццi.

Працэс “праходжання” Адраджэння быў нераўнамерны ў розных еўрапейскіх краінах. Існуюць тры тыпы рэнесансных культур.

Італьянскае Адраджэнне. Для яго характэрны паслядоўнасць працэсу духоўнага разняволення з-пад улады царквы (як эканамічна, так і палітычна; менавіта гэты працэс атрымаў назву секулярызацыi), мастацкі ўздым, з’яўленне новых жанраў у мастацтве (ды і ўласна мастацтва ў нашым разуменнi гэтага слова). Італія лiчыцца радзімай культуры Адраджэння. Менавіта тут гэтая культура ўпершыню заявіла аб сабе фактам з’яўлення кнiгi вершаў Дантэ Алiг’еры “Новае жыцце” (“Vita nuova”), першага ў Еўропе лiтаратурнага твора на нацыянальнай мове. У сваім развіцці рэнесансны тып культуры прайшоў некалькі этапаў. Найбольш выразна яны вылучаюцца ў iтальянскай культуры і размяжоўваюцца такім чынам: Протарэнесанс (другая палова XII – пачатак XIVст.); Ранняе Адраджэнне(XIV – пачатак XVст.); Сталае Адраджэнне (XV – першая чвэрць XVIст.); Высокае Адраджэнне (першая чвэрць XVI – сярэдзіна XVIст.); Позняе Адраджэнне (другая палова XVI – пачатак XVIIст.).

Другім тыпам рэнесанснай культуры лiчыцца Паўночнае Адраджэнне (краіны, размешчаныя на поўначы ад Італіі: Нідэр­ланды, Нямеччына, Францыя). Яно характарызуецца больш сціс­нутым і інтэнсіўным пераносам рэнесанснай праблематыкі са знешніх праяў на рашэнне ўнутраных пытанняў веры, дзяржаў­насці. Паўночнае Адраджэнне пачынаецца ў сярэдзіне XIV ст. і доўжыцца да канца XVIII ст.

Трэці тып рэнесансных культур уяўляюць культуры, што прайшлi толькі частковае Адраджэнне, “пражыўшы” яго ў кароткія перыяды (за 40–70 гадоў) і не ў “чыстым” выглядзе нават у параўнанні з Паўночным Адраджэннем. Да такога тыпу рэнесансных культур адносяць культуры Англii, Партугалii, шэрага славянскіх краін (Чэхii, Польшчы, Украіны).

Важнейшымі рысамі рэнесанснай культуры з’яўляюцца: развіццё індывiдуалiзму, у выніку чаго “героем эпохi” паўстае моцная гераічная асоба. Усё гэта надало Адраджэнню характар перавароту ў жыццёвым укладзе і феадальна-каталіцкім успры­манні свету. Сваёй духоўнай прарадыгмай гуманiсты лiчылi культуру Антычнасцi. Але гуманiсты бачылi чалавека як “вянец Боскага тварэння”, уладара прыроды, якая дадзена яму для асабістай творчасцi. Такія ідэі сцвярджаў у сваім трактаце “Аб вартасці чалавека” гуманiст Пiко дэ Ла Мiрандола.

Адной з найбольш яскравых прымет iтальянскага Адраджэння стала новае разуменне мастацтва і навукі, якія перасталi лiчыцца нявартымі павагі высакароднага чалавека. Таму ў раздробленай на мноства карлікавых дзяржаў Італіі былі такiмi знакамiтымi дзеячы мастацтваў – жывапiсцы Мазачча, Леанарда да Вiнчы, Мiкеланджэла Буанароцi, Рафаэль Санцi, скульптары Данатэла і інш.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]