Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Smolik_A_I__Kukhto_L_K__Tsobkalo_A_A_Kultur.doc
Скачиваний:
178
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
13.56 Mб
Скачать

11.3. Навука

Важнейшай умовай маштабнасці і рэвалюцыйнасці дасягнен­няў навукі Адраджэння быў гуманістычны светапогляд, у якім дзейнасць па асваенні свету разумелася як складаючая зямнога прызначэння чалавека. Да гэтага трэба дадаць адраджэнне антычнай навукі. Немалую ролю ў развіцці навукі адыгралі патрэбы мараплавання, ужыванне артылерыі, стварэнне гідразбудаванняў і да т.п. Распаўсюджанне навуковых ведаў, абмен імі між навукоўцамі былі б немагчымымі без вынаходства друкарства каля 1445 г.

Першыя дасягненні ў галіне матэматыкі і астраноміі адносяцца да сярэдзіны XV ст. і шмат у чым звязаны з імёнамі Г.Пеярбаха (Пурбах) і І.Мюлера (Рэгіямантан). Мюлерам былі створаны новыя, больш дасканалыя астранамічныя табліцы – “эфемерыды”, якімі карысталіся ў сваіх падарожжах Калумб, Васка да Гама і іншыя мараплаўцы. Істотны ўклад у развіццё алгебры, геаметрыі на мяжы стагоддзяў зрабіў італьянскі матэматык Л.Пачолі. У XVІ ст. італьянцы Н.Тарталя і Дж.Кардана адкрылі новыя спосабы рашэння ўраўненняў трэцяй і чацвёртай ступеней.

Важнейшай навуковай падзеяй XVІ ст. стала капернікаўская рэвалюцыя ў астраноміі. Польскі астраном Мікалай Капернік у трактаце “Аб абарачэнні нябесных сфер” (1543) адхіліў пануючую геацэнтрычную пталамееўска-арыстоцелеўскую карціну свету і не толькі пастуліраваў вярчэнне нябесных цел вакол Сонца, а Зямлі вакол сваёй восі, але і ўпершыню падрабязна паказаў (геацэнтрызм як здагадка зарадзіўся ў Старажытнай Грэцыі), як, зыходзячы з такой сістэмы, можна растлумачыць (значна лепш, чым раней) усе дадзеныя астранамічных назіранняў. У XVІ ст. новая сістэма свету ў цэлым не атрымала падтрымкі ў навуковым згуртаванні. Пераканальныя доказы сапраўднасці тэорыі Капер­ніка прывёў толькі Галілей.

Галілео Галілей

Мікалай Капернік

Абапіраючыся на дослед, некаторыя навукоўцы XVІ ст. (сярод іх Леанарда, Б.Варкі) выказвалі сумненне адносна законаў арыстоцелеўскай механікі, непадзельна пануючай да таго часу, але свайго рашэння праблем не прапанавалі (пазней гэта зробіць Галілей). Практыка ўжывання артылерыі спрыяла пастаноўцы і рашэнню новых навуковых праблем: Тарталя ў трактаце “Новая навука” разгледзеў пытанні балістыкі. Тэорыяй рычагоў і вагаў займаўся Кардана. Леанарда да Вінчы стаў заснавальнікам гідраўлікі. Яго тэарэтычныя вышуканні былі звязаны з пабудовай ім гідразбудаванняў, правядзеннем меліярацыйных работ, будаўніцтвам каналаў, удасканаленнем шлюзаў. Англійскі ўрач У.Гілберт паклаў пачатак вывучэнню электрамагнітных з’яў, апублікаваўшы сачыненне “Аб магніце” (1600), дзе апісаў яго ўласцівасці.

Крытычнае стаўленне да аўтарытэтаў і апора на вопыт ярка выявіліся ў медыцыне і анатоміі. Фламандзец А.Везалій у сваёй знакамітай працы “Аб будове чалавечага цела” (1543) падрабязна апісаў цела чалавека, абапіраючыся пры гэтым на шматлікія назіранні пры анатаміраванні трупаў, падвергнуў крытыцы Гале-

Андрэй Везалій

на і іншых аўтарытэтаў. У пачатку XVІ ст. нараўне з алхіміяй узнікае ятрахімія–урачэб­ная хімія, якая распрацоўвала новыя лячэбныя прэпараты. Адным з яе пачынальнікаў быў Ф. фон Гагенгейм (Парацэльс). Адхіляю­чы дасягненні папярэднікаў, ён па сутнасці не адыйшоў далёка ад іх у тэорыі, але як практык увёў шэраг новых лекавых прэпаратаў.

У XVІ ст. атрымалі развіццё мінералогія, батаніка, заалогія (Георг Бауэр Агрыкола, К.Геснер, Чэзальпіна Рандзелэ, Бялона), якія ў эпоху Адраджэння былі на стадыі збірання фактаў. Вялікую ролю ў развіцці гэтых навук адыгрывалі справаздачы даследчыкаў новых краін, якія ўтрымлівалі апісанні флоры і фауны.

У XV ст. актыўна развіваліся картаграфія і геаграфія, выпраўляліся памылкі Пталамея на аснове сярэдневяковых і сучасных даных. У 1490 г. М.Бехайм стварае першы глобус. У канцы XV–пачатку XVІ ст. пошукі еўрапейцамі марскога шляху ў Індыю і Кітай, поспехі ў картаграфіі і геаграфіі, астраноміі і суднабудаванні прывялі да адкрыцця ўзбярэжжа Цэнтральнай Амерыкі Калумбам, які лічыў, што дасягнуў Індыі (упершыню кантынент пад назвай Амерыка з’явіўся на карце Вальдэмюлера ў 1507 г.). У 1498 г. партугалец Васка да Гама дасягнуў Індыі, абмінуўшы Афрыку. Ідэя дасягнуць Індыі і Кітая заходнім шляхам была рэалізавана іспанскай экспедыцыяй Магелана–Эль-Кана (1519–1522), якая абагнула Паўднёвую Амерыку і завяршыла першае кругасветнае падарожжа (на практыцы была даказана шарападобнасць Зямлі!). У XVІ ст. еўрапейцы былі ўпэўнены, што “свет сёння поўнасцю адкрыты і ўвесь чалавечы род пазнаны”. Вялікія адкрыцці змянілі геаграфію, стымулявалі развіццё картаграфіі.

Навука эпохі Адраджэння слаба закранула прадукцыйныя сілы, якія развіваліся па шляху паступовага ўдасканальвання традыцыі. У той жа час поспехі астраноміі, геаграфіі, картаграфіі сталі важнейшай перадумовай вялікіх геаграфічных адкрыццяў, якія прывялі да карэнных змен у сусветным гандлі, да каланіяльнай экспансіі і рэвалюцыі цэн у Еўропе. Дасягненні навукі эпохі Адраджэння сталі неабходнай умовай для генезісу класічнай навукі Новага часу.

Хрыстафор Калумб.

Партрэт невядомага мастака XVІ ст.

Васка да Гама

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]