Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Smolik_A_I__Kukhto_L_K__Tsobkalo_A_A_Kultur.doc
Скачиваний:
178
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
13.56 Mб
Скачать

2. Культура першабытнага грамадства

2.1. Перыядызацыя і паняцце першабытнай культуры

Часавыя межы першабытнага грамадства вызначыць нялёгка. Істоты сямейства Homo з’явіліся каля 4 млн. гадоў назад, Homo habilis (умелі вырабляць каменныя прылады працы) – каля 2 млн. гадоў назад, а Homo sapiens – каля 100 тыс. гадоў назад. Самы старажытны з вядомых гарадоў – Lepixon – узнік каля 10 тыс. гадоў назад, а самыя старажытныя дзяржавы ўтварыліся на мяжы IV−III тыс. да н.э.

Значыць, першабытнае грамадства ўзнікла прыблізна 40–50 тыс. гадоў таму назад, у перыяд канчатковага афармлення чалавека сучаснага тыпу, а ў IV−III тыс. да н.э. яму на змену прыйшлі першыя цывілізаваныя грамадствы – Месапатамія і Егіпет.

Эвалюцыя чалавека:

1– Homo habilis; 2 – Homo ergaster; 3 – Homo erectus; 4 – Homo neanderthalensis; 5 – Homo sapiens

Спробы стварэння перыядызацыі першабытнай гісторыі мелі месца яшчэ ў антычны час. Каля 99–55 гг. да н.э. стара­жытнарымскі філосаф і паэт Лукрэцый Кар у паэме “Аб прыродзе рэчаў” прапанаваў падзяліць гісторыю на тры эпохі (стагоддзі) паводле матэрыялу, з якога вырабляліся прылады працы: каменную, медную (бронзавую) і жалезную.

У XVIII ст. афармляецца навука першабытнай гісторыі. Варыянты яе перыядызацыі становяцца больш разнастайнымі.

Класіфікацыя першабытных помнікаў матэрыяльнай культуры, якая пачалася ў XIX ст., прывяла да стварэння навукова абгрунтаванай археалагічнай перыядызацыі.

Агульная перыядызацыя першабытнай гісторыі была ўпер­шы­ню створана ў 1870-х гг. выдатным амерыканскім этнографам Люісам Генры Морганам. Выкарыстоўваючы прынятае ў XVIII ст. дзяленне гісторыі і канкрэтныя прыметы развіцця гаспадаркі, ён падзяліў эпохі дзікасці і варварства на ніжэйшую, сярэднюю і вышэйшую ступені.

Зараз найбольш сталай з’яўляецца археалагічная перыядыза­цыя першабытнай гісторыі і першабытных культур. Яна заснавана на класіфікацыі шматлікіх помнікаў матэрыяльнай культуры ў залежнасці ад матэрыялу і тэхнікі вырабу прылад працы. У агульным стане яна выглядае так:

I. Каменны век (2,5 млн. гадоў назад – 3 тыс. гадоў да н.э.).

1. Палеаліт (старажытны каменны век): 2,5 млн. – 12 тыс. гадоў да н.э.:

а) ранні (ніжні) палеаліт: 2,5 млн. – 100 тыс. гадоў назад;

б) сярэдні палеаліт: 100–40 тыс. гадоў назад;

в) позні (верхні) палеаліт: 40–12 тыс. гадоў да н.э.

2. Мезаліт (сярэдні каменны век): 12–8 тыс. гадоў да н.э.

3. Неаліт (новы каменны век): 8–3 тыс. гадоў да н.э.

4. Энеаліт (пераходны час да металаў): 5–3 тыс. гадоў да н.э.

II. Бронзавы век (канец 3-га – пачатак 1-га тыс. да н.э.).

III. Жалезны век (з рубяжа 2-га – 1-га тыс. да н.э.)

Канец эпохі неаліту, калі з’явіліся першыя прылады працы з медзі, называюць энеалітам. На першабытнае грамадства прыходзіцца толькі ранні перыяд жалезнага веку. Некаторыя аўтары лічаць, што жалезны век працягваецца да цяперашняга часу.

З археалагічнай перыядызацыяй суадносіцца і цесна звязана гісторыка-культурная перыядызацыя першабытнага грамадства. Згодна з ёй уся гісторыя і культура першабытнага грамадства размяжоўваецца на тры асноўныя этапы (эпохі): 1) першабытнае чалавечае стада (на гэтай стадыі весці размову аб якіх-небудзь культурах вельмі цяжка); 2) радавая абшчына, якая дзеліцца на раннепершабытную радавую абшчыну паляўнічых, збіральнікаў і рыбаловаў і познепершабытную, або развітую, радавую абшчыну земляробаў і скатаводаў; 3) эпоха ваеннай дэмакратыі, або першабытнай суседскай (простасялянскай) абшчыны.

У асобных выпадках гісторыкі карыстаюцца геалагічнай перыядызацыяй першабытнай гісторыі. Геолагі падзяляюць усё мінулае Зямлі на чатыры эры: архейскую, палеазойскую, мезазойскую і кайназойскую. Эры падзяляюцца на перыяды, а апошнія – на эпохі.

Вядома таксама антрапалагічная перыядызацыя першабытнай гісторыі, заснаваная на крытэрыях фізіялагічнай (біялагічнай) эвалюцыі чалавека. Асноўныя прынцыпы навуковай тэорыі антрапагенезу (роднаснасць продкаў чалавека з чалавекападобнымі малпамі шымпанзэ, гарылай, арангутанам) абгрунтавалі ў канцы XIX ст. Ч.Дарвін і Г.Гекслі.

Разам з тым адзначым, што гэтыя канцэпцыі не вычэрпваюць самой праблемы. Вядомыя, напрыклад, біблейская версія нара­джэння чалавека (чалавек быў створаны Богам па “яго вобразу і падабенству”, гэта значыць першапачаткова быў надзелены не толькі целам, але ўсведамленнем і розумам), тэорыя паходжання Hоmo sapiens з малпы ў выніку мутацыі (пры павышэнні ў Афрыцы ў даволі далёкія часы радыеактыўнага фону), тэорыя касмічных прабацькоў (жыццё зарадзілася на Сатурне і было прынесена з космасу на Зямлю) і інш.

На наш погляд, першапачатковымі часавымі межамі культура­генез звязаны з рубяжом сярэдняга і позняга палеаліту. Верхні палеаліт – гэта тая эпоха, калі чалавецтва, у дадатак да біяла­гічна-відавой разнастайнасці, набывае той узровень інтэгруючых сувязей, які называецца культурай. Рашаючае значэнне ў культурагенезе мелі тры фактары, характэрныя для поз­няга палеаліту. Па-першае, на мяжы сярэдняга і верхняга палеаліту заканчваецца эвалюцыя (антрапагенез) выкапняў гамінід і з’яўляецца сапраў­д­ны чалавек – Homo sapiens. Па-другое, павялічваецца разнастайнасць каменных і іншых прылад працы. Па-трэцяе, замацоў­ваецца экзагамія – выключэнне са шлюбных зносін бліжэйшых сваякоў.

Homo sapiens

Культура нараджаецца ў канцы стара­жытнага каменнага веку як усталяваная сістэма, тады як у зыходным пункце антропа- і сацыягенезу можна гаварыць толькі аб асобных зонах культурных паводзін. Але іх не трэба прымяншаць, як і амалоджваць самую культуру, а культурагенез тым больш.

Першыя прылады працы з’явіліся, паводле навейшых даных, больш за 2 млн. гадоў назад.

Ашэльскiя прылады. Узрост 1,7 млн. г. Паўночная Афрыка

Алдувайская культура (Homo habilis, Усходняя Афрыка). Першыя каменныя прылады

Мова як сродак зносін паміж людзьмі ўсталявалася на стадыі архантропаў. На стадыі палеантропаў сталі ўтварацца прасцей­шыя ідэалагічныя ўяўленні, якія працягваюць развівацца ў лю­дзей больш позніх відаў, а таксама выявіліся культурныя адроз­ненні (асаблівасці) – аснова сучасных этнічных асаблівасцей.

Такім чынам, у шматтысячагадовай гісторыі культуры можна вы­лучыць вялікі перыяд, які пачаўся прыблізна 40 тыс. гадоў та-му назад і закончыўся ў IV тыс. да н.э. Гэта быў перыяд распаўсюджання першабытнай культуры, падчас якога чалавек навучыўся размаўляць (але яшчэ не ўмеў пісаць), пачаў выкон­ваць рэлігійныя рытуалы і культы, будаваць першае жыллё, ствараць першыя творы мастацтва – малюнкі, скульптурныя работы.

Пытанне аб часе ўзнікнення ла­каль­ных адрозненняў у культуры так-сама да гэтага часу не вырашана навукай. Вакол яго не сціхаюць вострыя спрэчкі. Але сучасныя спецыя­лісты адзначаюць, што матэрыяльная культура сярэдняга палеаліту паўстае

перад намі ў вялікай разнастайнасці

Львы з пячоры Chauvet

(Vallon-Pont-d'Arc,

Ardeche), Францыя

формаў і стварае прыклады асобных разнастайных помнікаў, якія не знахо-

дзяць блізкіх аналогій адзін з адным. Культурная разнастайнасць чалавецтва ў ходзе актыўнага засялення айкумены стала яшчэ больш значнай, чым яго біялагічная своеасаблівасць.

Хоць жыццё старажытных плямён у розных геаграфічных рэ­гіё­нах мела свае асаблівасці, існуюць агульныя рысы, характэрныя для культуры першабытнага тыпу.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]